А́НДЭРСАН (Anderson) Карл Дэвід (3.9.1905, Нью-Йорк — 1991),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння электронна-пазітроннай пары з гама-кванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўскаяпрэмія 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН (Anderson) Філіп Варэн (н. 13.12.1923, г. Індыянапаліс, штат Індыяна, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1967). Скончыў Гарвардскі ун-т (1943). З 1967 — праф. Кембрыджскага, з 1975 Прынстанскага ун-таў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, магнетызме, звышправоднасці, квантавай хіміі, ядз. фізіцы. Стварыў тэорыі ферамагнетызму (1950), звышправоднасці (1958), выявіў стацыянарны эфект Джозефсана (1963). Нобелеўскаяпрэмія 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮНА́Н (Dunant) Анры Жан (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўскаяпрэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
нямецкая паэтэса. У 1940 эмігрыравала ў Швецыю. Аўтар зб-каў «У жыллі смерці» (1947), «Зорнае зацьменне» (1949), «І ніхто не ведае далей» (1957), «Уцёкі і ператварэнне» (1949), «Смерць яшчэ святкуе жыццё» (1961), 14 п’ес (зб. «Знакі на пяску», 1962). Нобелеўскаяпрэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т МІЖНАРО́ДНАГА ПРА́ВА (Institut de Droit International; ІМП). Засн. ў 1873 у г. Гент (Бельгія). Гал. мэты: садзейнічанне прагрэсу міжнар. права і яго кадыфікацыі. Аб’ядноўвае 120 чл. юрыстаў-міжнароднікаў, якія працуюць у камісіях і на пленарных сесіях, што склікаюцца ў розных краінах. Выдае «Annuaire de Institut de Droit International» («Штогоднік Інстытута міжнароднага права»). Нобелеўскаяпрэмія міру 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ (Corey) Эліяс Джэймс (н. 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1950). З 1954 у Гарвардскім ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па тэорыі і методыцы арган. сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінт. аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую к-ту (1978). Нобелеўскаяпрэмія 1990.
амерыканскі ўрач і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Парыжскі ун-т (1930). У 1930—64 у Калумбійскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм чалавека. Распрацаваў і ўдасканаліў метады клінічнай дыягностыкі заганаў сэрца, выкарыстаў тэхніку катэтарызацыі. Нобелеўскаяпрэмія 1956 (разам з Д.Рычардсам і Р.Форсманам).
англійскі эканаміст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі (1937), дзе і працаваў. З 1948 у Манчэстэрскім, з 1963 у Прынстанскім ун-тах. З 1970 заснавальнік і прэзідэнт Карыбскага банка развіцця. Навук. працы па пытаннях і мадэлях развіцця эканомікі краін трэцяга свету. Аўтар кнігі «Тэорыя эканамічнага росту» (1955). Нобелеўскаяпрэмія 1979 (разам з Т.Шульцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬШТЭ́ЙН (Milstein) Сезар (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),
аргенцінскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўскаяпрэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ДЭРСЕН (Pedersen) Чарлз (3.10.1904, г. Пусан, Рэспубліка Карэя — 26.10.1989),
амерыканскі хімік-арганік. Па паходжанні нарвежац. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1927). У 1927—69 у канцэрне «Дзюпон дэ Немур энд компані». Навук. працы па арган. сінтэзе. Атрымаў (1962) і распрацаваў метады сінтэзу макрагетэрацыклічных злучэнняў, названых ім краўн-эфірамі. Нобелеўскаяпрэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ж.М.Ленам).