горад (з 1945) у Арэнбургскай вобл. Расіі, на р. Урал. 110,5 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Буйны цэнтр чорнай металургіі Паўд. Урала. Прам-сць: хім. (з-д хромавых злучэнняў), харч., вытв-сцьбуд. матэрыялаў; металургічны камбінат. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНА́КІЕВА,
горад у Данецкай вобл. Украіны. Узнік у 1883. З 1925 горад. У 1937—43 наз. Арджанікідзе. 120 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Здабыча кам. вугалю. Прам-сць: чорная металургія (металургічны, коксахім. з-ды), цэм., харч., швейная. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛУРГІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна цяжкай прамысловасці, якая спецыялізавана на атрыманні металаў з руды і інш. матэрыялаў, на змене хім. саставу, структуры і ўласцівасцей метал. сплаваў. Уключае чорную металургію і каляровую металургію. Вядзе здабычу і абагачэнне няруднай сыравіны для чорнай металургіі, вырабляе чорныя і другасныя каляровыя металы, трубы, метызы вытв. прызначэння, другасную апрацоўку чорных металаў, цвёрдыя сплавы тугаплаўкіх і гарачатрывалых металаў. На Беларусі найб. прадпрыемствы — Беларускі металургічны завод, Магілёўскі металургічны завод, Бел. навукова-вытв. аб’яднанне парашковай металургіі, Рэчыцкі метызны з-д. Сталь выплаўляюць таксама цэхі пераважна машынабуд. з-даў. У Мінску дзейнічае з-д па другаснай перапрацоўцы каляровых металаў. У 1997 М.п. уключала 19 прадпрыемстваў, на якіх занята 14 тыс.чал.; выраблена: чыгуннага ліцця 209 тыс.т, сталі 1220 тыс.т, гатовага пракату 1072 тыс.т, стальных труб 30,7 тыс.т (13 314 тыс.м), металакорду 40,4 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ С.М.КІ́РАВА.
Засн. ў 1883 на базе кузні як маш.-буд. і чыгуна-медна-металургічныз-д (Кашарскі маш.-буд. і чыгуна-медна-металургічныз-д). Выпускаў абсталяванне для млыноў, бровараў, крухмальна-патачных прадпрыемстваў і чыгунак. З 1925 чыгуналіцейны і маш.-буд.з-д «Металіст». У 1928 да яго далучаны з-д «Усход» і с.-г. майстэрні і створаны маш.-буд.з-д «Камунар». З 1934 станкабудаўнічы з-д. У Вял.Айч. вайну разбураны. З 1947 выпускае базавыя мадэлі працяжных і адразных станкоў. З 1973 дзейнічае філіял з-да ў г.п. Халопенічы. З 1978 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў. З 1996 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): металарэзныя станкі працяжныя, адразныя, спецыяльныя і дрэваапр. абсталяванне.
Адразны круглапільны аўтамат Мінскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́БА, Бон,
горад на ПнУ Алжыра, адм. ц. вілаі Анаба. 306 тыс.ж. (1987). Трансп. вузел. Порт на Міжземным м.Міжнар. аэрапорт. Металургічны комплекс Эль-Хаджар. Металаапр., харчасмакавыя, хім. (вытв-сць аміяку, угнаенняў), тэкст. прадпрыемствы. Ун-т. Тэатр. Мячэць Сідзі бу Меру ан (11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРГАПУ́Р,
горад на У Індыі, на р. Дамодар, у штаце Зах. Бенгалія. Каля 500 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці ў горнапрамысл. раёне р. Дамодар. Металургічны камбінат; прадпрыемствы цяжкага машынабудавання, з-ды горнашахтавага абсталявання, аптычнага шкла і хімічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУРА́ТА,
горад на ПнЗ Лівіі, на Міжземным м. Каля 400 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Порт за 10 км ад М. — Каср-Ахмад (Марына). Вузел аўтадарог. Гандл.-трансп.цэнтр.Металургічны комплекс; перапрацоўка прыроднага газу. Харч.прам-сць. Саматужная вытв-сць, у т. л. дываноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬКАУА́НА (Talcahuano),
горад у цэнтр.ч. Чылі. Засн. ў 18 ст. Каля 270 тыс.ж. (2001). Порт на Ціхім ак., аванпорт г. Кансепсьён (вываз с.-г. прадукцыі). Цэнтр рыбалоўства і рыбнай прам-сці. Прам-сць: харч., маш.-буд., нафтахім., цэментная. Паблізу металургічныз-д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРГ-БХІЛАІНА́ГАР,
горад у Індыі, у штаце Мадх’я-Прадэш. Утвораны ў 1980-я г. аб’яднаннем гарадоў Дург і Бхілаі. Каля 550 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Металургічны камбінат (на базе мясц.жал. і марганцавых руд, каменнага вугалю з наваколля г. Корба). З-дмінер. угнаенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎКА,
горад у Данецкай вобл., Украіна. Вядома з 1777, горад з 1925. 401 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Здабыча каменнага вугалю. Металургічны камбінат, трубаліцейны, коксахім. з-ды. Вытв-сць горна-шахтавага абсталявання, буд. матэрыялаў, прадпрыемствы лёгкай (бавоўнапрадзільная, абутковая ф-кі) і харч. прам-сці. Інж.-буд. ін-т. Тэатр. Краязнаўчы музей.