старажытны горад у М. Азіі (цяпер г. Бадрум, Турцыя). Засн. каля 1200 да н.э., росквіту дасягнуў пры ўладару Маўсоле (377/376—353/352 да н.э.), калі стаў сталіцай Карыі (гіст. вобласць на ПдЗ М. Азіі). У 334 да н.э. заваяваны і зруйнаваны Аляксандрам Македонскім, але паступова быў адноўлены. У 129 да н.э. ўключаны ў рым. правінцыю Азія. Пад назвай Галікарнас вядомы да 15 ст. Размяшчаўся на схіле ўзгорка і спускаўся да заліва. На вяршыні ўзгорка знаходзіўся акропаль (захаваліся рэшткі збудаванняў): храмы Арэса, Гермеса і Афрадыты, т-р, палац Маўсола. Славуты Галікарнаскі маўзалей (манум. грабніца Маўсола; сярэдзіна 4 ст. да н.э., арх. Піфей і Сатыр, скульпт. Скопас, Брыяксіс, Цімафей, Леахар) спалучаў у сабе рысы стараж.-грэч. і малаазійскай архітэктуры. Лічыўся адным з «сямі дзівосаў свету». Зруйнаваны ў 15—16 ст. (вядомы гал. чынам па апісанні Плінія Старэйшага). Скульптура маўзалея (статуі Маўсола, яго жонкі Артэмісіі і асабліва рэльефы мармуровага фрыза з выявай бітвы грэкаў з амазонкамі) належыць да лепшых твораў грэч. мастацтва 4 ст. да н.э. На тэр. Галікарнаса захаваліся рэшткі стараж.ант. і візант. збудаванняў.
Да арт.Галікарнас. Галікарнаскі маўзалей. Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́РЫ-ШАРЫ́Ф,
горад на Пн Афганістана. Адм. ц. правінцыі Балх. Вядомы з канца 15 ст. Каля 150 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Велазборачны і хім. з-ды. Рамёствы (дываны, скуры, метал. вырабы). Гандаль каракулем, збожжам, фруктамі. Музей «Бактар» (выяўл. мастацтва). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў да мяркуемай магілы халіфа Алі з комплексам будынкаў 15 ст. (мячэць, медрэсэ, мінарэт, маўзалей; рэстаўрыраваны ў 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА́ПАЛЬскіфскі,
галоўны горад скіфскай дзяржавы (3 ст. да н. э. — 3 ст.н.э.). Гарадзішча захавалася на паўд.-ўсх. ускраіне г. Сімферопаль. Быў абнесены каменнай сцяной з вежамі. Насельніцтва — скіфы, грэкі, сарматы, таўры. Гандляваў з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я. Дасягнуў росквіту пры царах Скілуры і Палаку. У 3—4 ст. заняпаў. У час археал. раскопак выяўлены маўзалей з пахаваннямі цара і знаці, высечаныя ў скале пахавальныя скляпы з насценнай размалёўкай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РСА (Bursa), Бруса,
горад на ПнЗ Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Бурса. Засн. ў 2 ст. да н.э. 834,6 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Тэкст. (шаўковая, шарсцяная), металургічная, аўтазборачная, хім., цэм., дрэваапр., абутковая прам-сць. Каля Бурса мінер. крыніцы. Ун-т. Мячэці і маўзалеі 14—16 ст. Першая сталіца Асманскай імперыі (1326—1402).
Горад Бурса. На пярэднім плане Яшыль-Цюрбе (Зялёны маўзалей) і грабніца султана Мехмеда I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРБЕЛА́,
горад у Іраку, у сярэдняй ч. даліны р. Еўфрат. Адм. ц. мухафазы Кербела. Засн. ў 7 ст. 200 тыс.ж. (1997). Буйны гандл.-трансп. пункт. Кансервавы з-д. Тэкст. і цукр. прадпрыемствы. Рамёствы. У 680 тут адбылася бітва паміж Амеядамі і ўнукам Мухамеда Хусейнам, у якой апошні загінуў. У 8 — пач. 9 ст. пабудавана мячэць-маўзалей Хусейна (неаднаразова знішчалася, канчаткова ў 1016 у выніку пажару). Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў, месца паломніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́-ХАНЫ́М,
ансамбль архітэктурных помнікаў пач. 15 ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399—1404. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, гал. і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78×64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛА (Pula),
горад у Харватыі, на п-ве Істрыя. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Каля 100 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным м.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., у т. л. танкераў; буд. матэрыялаў, хім., дрэваапр., тэкст., харчовая; цэнтр рыбалоўства і рыбакансервавай прам-сці. Археал. музей. Добра захаваліся рымскія пабудовы 1 ст. да н.э. — 2 ст.н.э.: трыумфальная арка, амфітэатр, рэшткі гар. умацаванняў і віл. Маўзалей і царква св. Міколы (абодва 6 ст.) і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЕ́К, Укек,
адзін з гал. гарадоў Залатой Арды ў 13—14 ст. Знаходзіўся каля вусця р. Увекаўка паблізу сучаснага г. Саратаў. У пач. 14 ст. чаканіў свае манеты. Руіны У. даследавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Знойдзены рэшткі будынкаў, лазняў, мячэцей, палацаў, ганчарныя печы, мусульм. некропалі; маўзалей 14 ст. з багатым жаночым пахаваннем, хумы для вады і збожжа, кераміка, фрагменты каменных пасудзін, кафля, водаправодныя трубы, сярэбраныя і медныя залатаардынскія манеты, бронзавыя ідальчыкі, крыжы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХО́ПАЛ,
горад у цэнтр.ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейная прам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйной індустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс.чал., пацярпела больш за 100 тыс.чал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙРА́М-АЛІ́,
горад у Туркменістане, цэнтр раёна ў Марыйскай вобласці. У Мургабскім аазісе. Засн. ў 1886. Чыг. станцыя. Лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. З 1933 дзейнічае як кліматычны курорт. Клімат рэзка кантынентальны з мяккай зімой і гарачым летам. Сезон з крас. да лістапада спрыяльны для лячэння хворых з хранічнымі запаленнямі нырак, у астатні час — для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб. У будынку б. царскай сядзібы (канец 19 ст.) санаторый з аддз. для падлеткаў. У наваколлі помнікі стараж. архітэктуры, у т. л.маўзалей, рэшткі мячэцяў і палацаў 7—15 ст., гарадзішчы.