Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕВЫ,
рускія акцёры, браты.
Сяргей Васілевіч (19.9.1827, Масква — 17.6.1862). Скончыў Маскоўскаетэатр. вучылішча (1844), працаваў у трупе Малога т-ра. Да 1853 выступаў пераважна ў вадэвілях. Новы этап у творчасці пачаўся са з’яўленнем п’ес А.Астроўскага: Бародкін («Не ў свае сані не садзіся»), Разлюляеў («Беднасць не загана»), Ціхан («Навальніца») і інш.Павел Васілевіч (1832, Масква — 10.4.1879). Скончыў Маскоўскаетэатр. вучылішча (1850). Працаваў у Маскоўскай балетнай трупе імператарскіх тэатраў, у правінцыі. З 1860 у Александрынскім т-ры (Пецярбург). Асабліва ўдаваліся яму ролі ў п’есах Астроўскага: Любім Тарцоў («Беднасць не загана»), Падхалюзін («Свае людзі — паладзім») і інш., выступаў таксама ў камедыях А.Грыбаедава, М.Гогаля, А.Сухаво-Кабыліна, вадэвілях.
Васільевы — яркія прадстаўнікі рус. акцёрскай школы, вызначаліся прастатой і натуральнасцю выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЭ́ (Майсей Юдавіч) (17.12.1902, г. Віцебск — 12.9.1964),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання; адзін са стваральнікаў бел. аўтамабіляў і тэхнал. школы аўтамабілебудавання. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). З 1945 гал. тэхнолаг Мінскага аўтамаб. з-да, з 1954 у БПА. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ НО́ВЫХ АРХІТЭ́КТАРАЎ (АСНОВА),
аб’яднанне рус. архітэктараў і мастакоў у 1923—30. Засн. ў Маскве выкладчыкамі Вхутэмаса, якія прапанавалі ідэю стварэння архітэктуры на базе сінтэзу пластычных мастацтваў (уключэнне ў архітэктуру рэв. эмблематыкі і лозунгаў, выкананых сродкамі скульптуры, жывапісу і дэкар. мастацтва). Увайшла ў Маскоўскаеаддз. Усесаюзнага арх.навук.Т-ва.
бел. вучоны ў галіне тарфяной прам-сці. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1939). Скончыў Маскоўскае Вышэйшае тэхн. вучылішча (1916). З 1932 у Бел. тарфяным, потым Політэхн. ін-тах, з 1940 у Ін-це торфу АН Беларусі. З 1941 у Маскве. Навук. працы па тэорыі, канструяванні і разліку тарфяных машын.
савецкі вучоны-механік. Акад.АНСССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн. працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́Й, Аляксій (1314—78),
рускі мітрапаліт з 1354. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У 1448—49 кананізаваны правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Аляксандр Аляксандравіч) (13.1.1874, Масква — 15.10.1967),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Праф. (1920). Засл. дз. нав. і тэхнікі Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1899). У 1933—41 і ў 1945—59 у БПІ. Навук. працы па разліку буд. канструкцый.
Тв.:
Метод уравновешивания узловых реактивных моментов. Ч. 1. Мн., 1947;
расійскі хімік-тэхнолаг, адзін з арганізатараў сав.хім. прам-сці. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1910). У 1911—15 кіраваў буд-вам першых у Расіі з-даў па вытв-сці каніфолі і шкіпінару, хлараформу і вадкага хлору. З 1918 заг. аддзела хім. прам-сці ВСНГ. Ініцыятар стварэння Цэнтр.хім. лабараторыі ВСНГ (1918; з 1931 Фіз.-хім.ін-т імя К.).