АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́Ў Ю́Р’ЕВІЧ,
князь пінскі ў канцы 12 ст. Сын тураўскага і пінскага кн.Юрыя Яраславіча. Упамінаецца як пінскі князь у 1183, калі ўдзельнічаў у паходзе на полаўцаў вял. кіеўскага кн.Святаслава Усеваладавіча. Магчыма, валодаў Пінскам сумесна з братам Яраполкам Юр’евічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМЕРЛА́НАВЫ ВАРО́ТЫ,
найбольш вузкая частка горнага прахода паміж паўн.-зах. часткай хр. Мальгузар і хр. Нуратау, у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане. Шыр. 35—130 м. Праз Т.в. працякае р. Санзар (бас. Сырдар’і) і праходзіць чыгунка Ташкент—Самарканд. Назва звязана з Тамерланам, войскі якога, магчыма, праходзілі праз Т.в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАТРАПІ́ЗМ (ад фота... + трапізмы),
змена напрамку росту органаў раслін пад уздзеяннем аднабаковага асвятлення. У сцёблаў звычайна станоўчы Ф., у каранёў некат. раслін — адмоўны, у лісця — папярочны. Магчыма, у рэцэпцыі святла ўдзельнічаюць караціноіды і флавіны. Спрыяе раўнамернаму размяшчэнню лісця на сцёблах, выхаду на паверхню глебы верхавінак праросткаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎТЭ́КТЫКА (ад грэч. eutēktos легкаплаўкі),
тонкая сумесь цвёрдых рэчываў, якія адначасова закрышталізаваліся з расплаву пры т-ры, ніжэйшай за т-ру плаўлення асобных кампанентаў. Э. называюць таксама вадкі расплаў ці раствор, з якога магчыма такая крышталізацыя. Прыкладам Э. можа служыць ледэбурыт — структурная састаўляючая жалезавугляродзістых сплаваў, пераважна чыгуноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў,
князь полацкага роду Ізяславічаў у 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 як пляменнік кн. Андрэя Валодшыча. Магчыма, сын кн. Мікулы Валодшыча. Быў адным з саюзнікаў кіеўскага кн. Святаслава Усеваладавіча ў міжусобіцы з уладзімірскім кн. Усеваладам Вялікае Гняздо і Расціславічамі. Верагодна, валодаў удзелам у Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНТ,
старажытнаегіпецкая назва краіны ва Усх. Афрыцы, магчыма, на ўзбярэжжы Адэнскага заліва, на п-ве Самалі. Пачынаючы са Стараж. царства (3-е тыс. да н.э.) егіп. фараоны шмат разоў адпраўлялі гандл. і рабаўніцкія экспедыцыі ў П. па Чырвоным моры. З П. вывозілі міру, золата, чорнае дрэва, слановую косць, а таксама рабоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫТО́Н,
спадарожнік планеты Нептун, адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр каля 3200 км. Адлегласць ад планеты каля 394,7 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 5 сут 21 гадз 3 мін. Абарачаецца вакол Нептуна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння планеты вакол сваёй восі. Магчыма мае атмасферу. Адкрыты ў 1846 англ. астраномам У.Ласелам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РКІ,
курганны могільнік дрыгавічоў 11—13 ст. каля хутара Гуркі Брэсцкага р-на. 173 курганы, з іх 25 даследаваны. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на З і У з выцягнутымі ўздоўж тулава рукамі. Знойдзены фрагменты рыфленага ганчарнага посуду з адагнутым венчыкам, глінянае прасліца, сярэбраны віты пярсцёнак, жал. нажы. Адно з пахаванняў воіна, магчыма, не мясц. паходжання.