савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЦАРКО́ЎСКІ Алег Міхайлавіч
(н. 29.8.1925, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). Працаваў ва ўстановах АНСССР. З 1955 у Маскоўскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1962 рэктар). Навук. працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы, вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў шэраг прынцыпова новых лікавых метадаў для прамога мадэлявання складаных нестацыянарных з’яў у галіне прыкладной і тэхн. механікі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ Міхаіл Іосіфавіч
(12.1.1883, в. Рубаншчына Курскай вобл., Расія — 25.11.1976),
савецкі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1957), д-ртэхн. н. (1964). Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1925). З 1929 на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1938 нам.гал. канструктара, у 1957—64 гал. канструктар. З А.І.Мікаянам стварыў знішчальнікі МіГ (Міг-1, -3, -9, -15, -19, -21 і інш.), шэраг скорасных рэактыўных самалётаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Юрый Аляксандравіч
(12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),
сав. палеантолаг і гістолаг. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АНСССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРАМЕ́ЕЎ Сяргей Фёдаравіч
(5.5.1923, с. Віндрэй Тарбееўскага р-на, Мардовія — 24.8.1991),
сав. ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1982). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1967). У Сав. Арміі з 1940. Удзельнік Вял. Айч. вайны. У пасляваенны час на камандных пасадах, у 1960—64 камандаваў танк. дывізіяй у Бабруйску. У 1984—88 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. З сак. 1990 саветнік прэзідэнта СССР. Нар. дэпутат СССР і чл.Вярх. Савета СССР у 1989—91. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧВАР Андрэй Анатолевіч
(8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГІН Вячаслаў Пятровіч
(14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЫ́КА Міхаіл Іванавіч
(н. 20.1.1920, г. Гомель),
расійскі геафізік. Акад. Расійскай АН (1992, чл.-кар. 1964). Чл.-кар.АНСССР (1964). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1942). Працаваў у Гал.геафіз. абсерваторыі імя А.І.Ваейкава (з 1954 дырэктар). Асн. працы ў галіне фіз. кліматалогіі, біякліматалогіі, актынаметрыі. Разам з А.А.Грыгор’евым сфармуляваў перыядычны закон геагр. занальнасці; вывучаў цеплавы баланс зямной паверхні. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКО́ЎСКІ (Bukovskis) Леў Уладзіміравіч
(30.5.1910, Рыга — 18.3.1984),
латышскі скульптар. Нар. мастак Латвіі (1976), чл.-кар.АМСССР (1975). Вучыўся на арх. ф-це Латв. ун-та ў Рызе (1932—35), Фларэнційскай АМ (1938—39). Аўтар помнікаў змагарам рэвалюцыі 1905 на могілках Матыса ў Рызе (1956—59, у сааўт.), мемар. ансамбля Памяці ахвяр фашызму ў Саласпілсе (1961—67, у сааўт., Ленінская прэмія 1970), станковых кампазіцый («На цаліне», 1954—55, «Героі грамадзянскай вайны Э.Берг і А.Жалязняк», 1957) і партрэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ШЫН Пётр Дзмітрыевіч (15.1.1906, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія — 1993, расійскі вучоны ў галіне авіяц. тэхнікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1962). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ; 1932). З 1948 у МАІ, у 1951—91 нам.гал. канструктара, гал. канструктар-кіраўнік спец.КБ «Факел». Асн.навук. працы па аэрадынаміцы, трываласці і канструкцыі лятальных апаратаў. Распрацаваў новыя метады канструявання і тэхналогіі працэсаў вырабу лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1965.