антыкаталіцкае паўстанне ў Нідэрландах, першы этап Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Праходзіла пад сцягам кальвінізму. Пачалося 11 жн. ў гарадах Хондсхарт, Арманцьер і Касель, хутка ахапіла амаль усе правінцыі Нідэрландаў. Паўстанцы разграмілі каля 5,5 тыс. цэркваў і манастыроў. 23.8.1566 ісп. намесніца ў Нідэрландах Маргарыта Пармская выдала маніфест, у якім абяцала змякчыць дзейнасць інквізіцыі, дазволіць кальвінісцкія пропаведзі, амнісціраваць членаў антыісп. «Саюза дваран». Маніфест паспрыяў расколу ў лагеры паўстанцаў, частка іх пайшла на пагадненне з намесніцай. Да вясны 1567 паўстанне задушана, а маніфест абвешчаны несапраўдным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́САЎ (Сяргей Рыгоравіч) (парт.псеўд.Пеця, Казлоўскі Мікалай; 19.10.1906, в. Тур’я Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.3.1987),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1927—32 на камсамольскай рабоце ў БССР. З 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, з 1934 1-ы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1935 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У кастр. 1935 зняволены, з 1939 у ням.лагеры ваеннапалонных. Пасля Вял.Айч. вайны працаваў у друку. Аўтар прац «З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Палымянае юнацтва» (1969), «У змаганні гартаваліся» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРОЗД (Мікалай Пракопавіч) (падп.псеўд.Дзядзька Вася; 1890, в. Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. З 1939 працаваў на лямцавай ф-цы «Чырвоны Кастрычнік». У час акупацыі Мінска ням.-фаш. захопнікамі арганізаваў і ўзначаліў падп. групу. На яго кватэры захоўваліся зброя, боепрыпасы, медыкаменты, хаваліся падпольшчыкі і ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне, у 1941 адбыліся 2 пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Д. удзельнічаў у аперацыі па знішчэнні В.Кубэ. 24.9.1943 Д., яго жонка і дачка Рэгіна арыштаваны і пасля катаванняў загублены ў Трасцянецкім лагеры смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛДЫЧЭ́ЎСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў 1942 каля в. Калдычэва Баранавіцкага р-на Гродзенскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. На абнесенай дротам тэрыторыі лагера вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, катавалі і забівалі. Тут існавала 12 турэмных камер і спец. камера для катаванняў. У ноч на 30.6.1944 перад падыходам Чырв. Арміі гітлераўцы расстралялі вязняў, узарвалі памяшканні, зраўнавалі з зямлёй пахаванні і засеялі травой. У лагеры за час яго існавання закатавана больш за 22 тыс.чал. На месцы лагера помнік ахвярам фаш. тэрору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЕ́ЛЬКА (Ала Іванаўна) (н. 14.2.1960, в. Небытаў Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1983). Працавала ў Доме літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі, у Бел. фондзе культуры, у газ. «Беларускае тэлебачанне і радыё», з 1998 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Друкуецца з 1977. Асн. тэмы твораў — драматызм жаночага лёсу, чалавек і прырода: зб. вершаў «Цвет алешыны» (1985). Піша для дзяцей. Адшукала і апублікавала вершы рэпрэсіраванай бел. паэтэсы Лесі Беларускі, якая загінула ў лагеры на Калыме. Пераклала на бел. мову араб. казкі «Тысяча і адна ноч» (1998), асобныя творы балг. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦА,
вадасховішча каля паўн.зах. ускраіны Мінска, у межах курорта Ждановічы; уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1975. Пл. 1,3 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 2,96 млн.м³. Пераважаюць нізкія пясчаныя берагі, якія плаўна зліваюцца са схіламі. 2 астравы (агульная пл. 0,12 км²). Дно выслана пяском і глеем. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—55 см) трымаецца да канца красавіка. Зарастае 4% плошчы. Выкарыстоўваецца для воднага добраўпарадкавання горада. На беразе К. санаторыі, базы і лагеры адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНАЁМЫ (Сяргей) (сапр.Клопаў Сяргей Змітравіч; 27.6.1909, в. Звонь Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 1994?),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1933). Працаваў рабочым, рабкорам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Паўн.-Усх.лагеры на Калыме, адкуль уцёк 20.1.1944. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1929, дэбютаваў вершамі. У нарысах (зб-кі «Дом № 31», 1930, «За дамбаю», 1931, «Лес гарыць», 1932) адлюстраваў жыццё рабочых заводскіх ускраін. Аўтар аповесцей «Ганчары» (1933) і «Біяграфія майго героя» (1935). Збіраў фальклор, перакладаў з рус., укр. і інш. моў.
Літ.:
Чорны К. Заўвагі да стылявых тэндэнцый у творчасці Сяргея Знаёмага // Полымя рэвалюцыі. 1935. № 5.
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. З першых дзён акупацыі Мінска адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнік падп. групы з работнікаў канторы Галоўнафтазбыту, дзе ён працаваў перад вайной. Прымаў па радыё і распаўсюджваў зводкі Саўінфармбюро, на яго кватэры падпольшчыкі праводзілі нарады, хавалі шрыфты, падп. л-ру. З мая 1942 заг. аддзела агітацыі і прапаганды Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, у жн. — вер. кіраваў падрыхтоўкай матэрыялаў і выпускам № 2—4 падп.газ. «Звязда». 25.9.1942 схоплены фашыстамі, загінуў у Трасцянецкім лагеры смерці.
французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф.Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф.кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л.кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІР ((Pire) Дамінік Жорж) (10.2.1910, г. Дынан, Бельгія — 30.1.1969),
бельгійскі каталіцкі святар (дамініканец). Д-р тэалогіі (1936). Скончыў Дамініканскі ун-т у Рыме (1936). З 1937 выкладаў у дамініканскім калежы Ла Сарт (Бельгія), быў святаром, набыў вядомасць гуманітарнай дзейнасцю. Напярэдадні 2-й сусв. вайны стварыў у Бельгіі лагеры для дзяцей бедных бацькоў, дзе ў перыяд ням.-фаш. акупацыі краіны (1940—44) знайшлі прытулак тысячы дзяцей.
Удзельнік руху Супраціўлення. У пасляваен. час арганізоўваў дапамогу бежанцам і перамешчаным асобам праз стварэнне спец. лагераў, т.зв. «Еўрап. вёсак» і міжнар.гуманіт. арг-цый. Нобелеўская прэмія міру 1958.