род кветкавых раслін сям. лімоннікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. кітайскі (S. chinensis).
Лістападныя ліяны даўж. да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы. Мае ў сабе арган. к-ты, вітаміны, цукар, эфірны алей. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жэньшэнь 1/407; 4/455; 6/298
- » - кітайскі 4/455 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГО СІ (каля 1020 — каля 1090),
кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Аўтар манахромных (выкананы чорнай тушшу) пейзажаў з выявай суровых горных ландшафтаў («Горы восенню пасля дажджу», «Ранняя вясна», «Веснавы снег у гарах Гуань», «Вёска на высокай гары»), дзе выразныя чорныя лініі абмалёўваюць дакладна перададзеныя дэталі кампазіцыі. У трактаце па жывапісе (дапоўнены і выдадзены яго сынам Го Сы) сфармуляваў асн. законы пабудовы прасторы і перспектывы ў кіт.выяўл. мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ КАЙЧЖЫ́ (каля 344, г. Усі, Кітай — каля 406),
кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Яго творчасць увасабляе канфуцыянскія ідэі маральнага ўдасканалення (гл.Канфуцыянства). Скруткі Гу Кайчжы, вядомыя па пазнейшых копіях, складаюцца з асобных дыдактычных паводле зместу жанравых сцэн (часам на фоне пейзажу); павольная рытміка ліній звязвае вытанчана акрэсленыя фігуры ў выразныя групы («Павучанне прыдворным дамам», 9 жанравых сцэн, копія 6 ст.; цыкл «Легенда пра фею ракі Ло», копіі 10—11 ст.).
Гу Кайчжы. Павучанне прыдворным дамам. Скрутак на шоўку. Фрагмент. Копія 6 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО ЦЗЮІ́, Бо Лэцянь,
Бо Чанцін (772, прав. Шаньсі, Кітай — 846),
кітайскіпаэт. Займаў высокія дзярж. пасады. Чл. імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феад. парадкаў аддалены ад імператарскага двара. Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства 8—9 ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА ЮА́НЬ, Цыньшань (канец 12 ст., прав. Шаньсі, Кітай — 1-я пал. 13 ст.),
кітайскі жывапісец. Дзеяч акадэміі жывапісу ў Ханчжоў. Паслядоўнік Лі Тана. Ствараў манахромныя з тонкай падфарбоўкай пейзажы («Адзінокі рыбак на рацэ ў халодны час») і кампазіцыі жанру «птушкі-кветкі» («Кветкі слівы, камяні і дзікія качкі ў горным патоку»), якія вызначаюцца філасофска-сузіральным ладам, абагульненасцю форм, манерай пісьма рэзкімі шырокімі мазкамі, новай для кіт. жывапісу асіметрычнасцю кампазіцыі.
Літ.:
Николаева Н.С. Художник, поэт, философ: Ма Юань и его время. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ДАГАВО́Р 1881,
расійска-кітайскі дагавор аб зах. участку рас.-кіт. граніцы. Падпісаны 12 лют. ў Пецярбургу. Паводле П.д. да Рас. імперыі адыходзіла зах.ч. Ілійскага краю, акупіраванага рас. войскамі ў 1871, усх.ч. з г. Кульджа вярталася Кітаю, жыхары краю мелі права выбраць рас. або кіт. падданства з далейшым перасяленнем на кіт. або рас. тэрыторыю. Кітай абавязваўся выплаціць Расіі 9 млн. руб як кампенсацыю за ваен. выдаткі па акупацыі краю. Расія атрымала права адкрыць дадатковыя консульствы на тэр. Кітая, а рас. гандляры — права набываць у Кітаі нерухомасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУЛЬТУ́РНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» ў Кітаі,
«Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя», палітычная кампанія 1966—76, якая праводзілася пад кіраўніцтвам старшыні ЦККамуністычнай партыі Кітая (КПК) Мао Цзэдуна для ўмацавання сваёй асабістай улады ў партыі і краіне. У 1964—65 Мао абвінаваціў парт. кіраўніцтва ў карупцыі і бурж. перараджэнні і заклікаў да «рэвалюцыянізацыі» кіт. грамадства. У пач. 1966 ім створана «Група па справах культурнай рэвалюцыі» на чале з Чэнь Бада і Цзянь Цын (жонкай Мао Цзэдуна). Пад шыльдай рэформы сістэмы адукацыі былі зачынены школы і ВНУ. З моладзі былі створаны групы хунвэйбінаў («чырвоных ахоўнікаў») і цзыафаней («бунтаўшчыкоў»), якія з вясны 1966 пад заклікам «скінуць аўтарытэты» разгарнулі кампанію тэрору і пагроз супраць інтэлігенцыі і парт. кіраўніцтва. 11-ы пленум ЦККПК (жн. 1966) абвясціў К.р. «новым, яшчэ больш шырокім этапам развіцця сацыялістычнай рэвалюцыі». Парт. і дзярж. органы былі падменены рэўкомамі. Рэпрэсіям падвергліся мільёны кітайцаў, у т. л. большасць парт. і дзярж. дзеячаў (Дэн Сяапін, Лю Шаоцы, Пэн Дэхуай і інш.). Адносіны паміж Кітаем і СССР у час К.р. пагоршыліся (гл.Савецка-кітайскі канфлікт 1968—69Савецка-кітайскі канфлікт 1969). 9-ы з’езд КПК (крас. 1969) зацвердзіў вынікі К.р. і абвясціў «ідэі Мао Цзэдуна» асновай дзейнасці партыі. У 1977 11-ы з’езд КПК абвясціў К.р. завершанай, але фактычна яна скончылася са смерцю Мао Цзэдуна ў вер. 1976. У 1981 12-ы з’езд КПК прызнаў правядзенне К.р. памылкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЛА́НТ (Ailanthus),
род лістападных дрэў сям. сімарубавых. 12—15 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Усх. Азіі, на У Аўстраліі. На Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Малдавіі, Паўд.-Зах. Украіне і С. Азіі інтрадукаваны 3 віды. Найб. вядомы айлант найвышэйшы, або кітайскі ясень (ailanthus altissima).
Выш. 20—30 м. Лісце чаргаванае, складанае. Кветкі дробныя, у мяцёлчатых суквеццях, зеленавата-жоўтыя, з непрыемным пахам. Плод — сухая прадаўгаватая крылатка з адзіным зернем у сярэдзіне. Малапатрабавальныя да глебавых умоў, святлолюбівыя. Лек. расліны. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, на выраб паперы. Лісцем айкумены ў Кітаі кормяць вусеняў айлантавага шаўкапрада.
кітайскіпаліт. дзеяч, гісторык. Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрап. новаўвядзеннямі. У час.«Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эмігрыраваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манарх. Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 узначальваў кіт. секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім ун-це. Аўтар філас. і гіст. прац, п’ес, вершаў і інш.