горад на УКубы. Адм. ц. правінцыі Камагуэй. Засн. ў 1515. 283 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: хім., маш.-буд., тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая (у т. л. мяса-малочная, кансервавая, вінаробчая, тытунёвая). Ун-т. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (16—19 ст.). Музей Ігнасіо Аграмонтэ (мастацтва каланіяльнага перыяду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́НСАС (Matanzas),
горад на ПнКубы, у бухце Матансас Атлантычнага ак.Адм. ц. правінцыі Матансас. Засн. ў 1693. 120 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел, порт (вываз цукру). Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, хенекен, садавіна і інш.). Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, маш.-буд., хім. (вытв-сць сернай кіслаты, угнаенняў, штучнага валакна), харчасмакавая, вытв-сць тытуню, буд. матэрыялаў. Каля М. карставыя пячоры Бельямар. Археал. музей. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ЎХА ((Araujo) Лойпа) (н. 27.5.1941, Гавана),
кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац. балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЙСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. ў 1959 як цукр.з-д. З 1976 камбінат. У 1975—85 у складзе камбіната дзейнічаў з-д каліброўкі насення цукр. буракоў, у 1976—85 — саўгас «Буракаводчы». Мае цэхі па перапрацоўцы цукр. буракоў і жамерынасушыльны. Працуе на мясц. сыравіне (цукр. буракі), часткова на прывазной (цукар-сырэц з Кубы і Бразіліі). Асн. прадукцыя (1996): цукар-пясок, жамерыны, патака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАНТА́НАМА (Guantánamo),
горад на УКубы, паблізу ад узбярэжжа Карыбскага м.Адм. ц. правінцыі Гуантанама. 207.8 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч., тэкст., тытунёвая, абутковая, металаапр., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. На ўзбярэжжы — саляныя промыслы.
Засн. ў 1819. Каланізаваны франц. ўцекачамі з Гаіці. Паводле трактатаў 1903 і 1934, навязаных Кубе, у бухце Гуантанамы знаходзіцца ваен марская база ЗША. Куба патрабуе вяртання тэр. сушы і мора ў раёне Гуантанамы, якія ёй належаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛА́ТАЎ (Уладзімір Георгіевіч) (30.6.1929, г. Новасібірск, Расія — 19 2.1976),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту (1959), засл. трэнер Беларусі (1975). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1953). Рэкардсмен Еўропы, СССР. Трэніраваў зборную юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы (з 1961), нац. каманду Кубы (1967—68), з 1968 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спарт. майстэрства. З 1978 у Мінску праводзяць спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКСІКА́НСКАГА ЗАЛІ́ВА НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН Займае акваторыю Мексіканскага заліва і прылеглыя да яе тэр. ЗША, Мексікі, Кубы, Гватэмалы і Беліза. Пл. каля 2,5 млн.км². Нафтагазаносныя адклады ад юры да антрапагену. Больш за 5 тыс. нафтавых і 4 тыс. газавых і газакандэнсатных радовішчаў. Пач. запасы нафты і кандэнсату 18,3 млрд.т, газу — 14,6 трлн. м³. Найб. радовішчы: Іст-Тэксас (нафтавае), Манро (газавае). Здабыча нафты вядзецца з канца 19 ст. ў ЗША і з пач. 20 ст. ў Мексіцы.
кубінскі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог, адзін з заснавальнікаў афра-кубінскага кірунку ў нац. музыцы і кампазітарскай школы Кубы. Скончыў Мадрыдскую кансерваторыю (1915). З 1919 у Гаване, з 1920 дырыжор аркестра Нац.т-ра, з 1923 скрыпач-канцэртмайстар, з 1932 гал. дырыжор Філарманічнага аркестра. З 1935 праф., з 1936 дырэктар Муніцыпальнай кансерваторыі (прысвоена імя Р.). Аўтар балетаў, твораў для арк., для хору, для голасу і інстр. суправаджэння, музыкі для дзяцей і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАДЫЯГРА́МА (ад карта + дыяграма),
карга, на якой дыяграмнымі фігурамі адлюстроўваюць сумарную велічыню або структуру і дынаміку якой-н. з’явы (з’яў) у межах пэўнай тэр. адзінкі, нанесенай на карту. Дыяграмныя фігуры бываюць: лінейныя (слупкі, палоскі), плошчавыя (квадраты, кругі), аб’ёмныя (кубы, шары). Віды дыяграмных фігур выбіраюцца ў залежнасці ад колькаснай характарыстыкі картаграфаваных паказчыкаў і іх адрознення паміж крайнімі велічынямі. Выкарыстоўваюцца для характарыстыкі зямельных угоддзяў і іх структуры, насельніцтва і яго складу, валавой прадукцыі прам-сці, сельскай гаспадаркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АМЕРЫКА́НСКІХ ДЗЯРЖА́Ў (Organization of American States; ААД),
рэгіянальная арг-цыя дзяржаў Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Створана ў 1948 на 9-й Міжамер. канферэнцыі ў Багаце (Калумбія). Уваходзяць 35 дзяржаў (акрамя Кубы; 1991). Асн. мэты — падтрымка міру ў зах. паўшар’і, забеспячэнне калект. бяспекі і мірнага вырашэння праблем; спрыянне эканам., сац. і культ. супрацоўніцтву; каардынацыя дзейнасці розных міжамер. арг-цый. У 1959 створаны Міжамер. банк развіцця. Вышэйшыя органы ААД — міжамер. канферэнцыя (збіраецца кожныя 5 гадоў), ген. асамблея міністраў замежных спраў, пастаянны савет (кожная дзяржава прадстаўлена паслом), ген. сакратарыят (знаходзіцца ў Вашынгтоне).