рака ў Беларусі, у Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах Гомельскай вобл. Левы прыток Добасны (бас. Дняпра). Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Старая Кашара Рагачоўскага р-на, упадае ў Добасну за 2 км на ПдУ ад в. Малевічы Жлобінскага р-на. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 197 км. Рэчышча каналізаванае, прытокі — меліярац.каналы працягласцю 168 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЙНАЯ, Буйная,
рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. і Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток Нёмана. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 78 км².
Пачынаецца на ПнУ ад в. Антонева Стаўбцоўскага р-на, на працягу ніжніх 10 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёраў Юзкавічы магчымы пераліў у р. Чорная. У пойме меліярац.каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАЦЕ́ЙКА, Верацця, Вярэцейка, Вярэцця,
рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 321 км². Пачынаецца каля в. Зборы Ваўкавыскага р-на. Асн. прытокі: Залучанка, Бурчак. Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 300 м—1,5 км, асобныя ўчасткі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Створана сажалка, у пойме меліярац.каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЕРНЭ́ (Nivemais),
гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартамент Ньеўр. Пл. 6,8 тыс.км². Нас. каля 250 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — г. Невер. Рэльеф раўнінны і ўзгорысты. Клімат умераны. Цячэ р. Луара. Ёсць каналы, якія злучаюць яе з басейнамі рэк Соны і Сена. Аснова эканомікі — прам-сць. Найб. развіты металургія, машынабудаванне, керамічная, харч., дрэваапр. галіны. Пашавая жывёлагадоўля. Бальнеалагічныя курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАВО́Д,
гідратэхнічнае збудаванне для падачы вады да месца яе спажывання. Бываюць замкнёнага (трубаправоды, тунэлі) і незамкнёнага (каналы, латкі) папярочнага сячэння. Рух патоку вады напорны або безнапорны (самацёкам). Асн. характарыстыка — прапускная здольнасць (расход вады), якая вызначае памеры папярочнага сячэння. Адрозніваюць вадаводы энергетычныя (дэрывацыйныя і турбінныя; падача вады да ГЭС), асушальныя, арашальныя, сістэм водазабеспячэння. Вырабляюць са сталі, жалезабетону (у т. л. папярэдне напружанага), драўніны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМО́ДАР,
рака ў Індыі, у штатах Біхар і Зах. Бенгалія. Даўж. 580 км, пл.бас. больш за 20 тыс.км². Пачынаецца на плато Чхота-Нагпур, сярэдняе і ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне, упадае ў рукаў дэльты р. Ганг—Хуглі. Гал. прыток — р. Баракар (левы). Сярэдні расход вады 330 м³/с. Летняя паводка. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У бас. Д. — ГЭС, вадасховішча, арашальныя каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМО́ЎНІК,
памяшканне для зімовага ўтрымання пчаліных сямей у раёнах з халодным кліматам. Размяшчаюць на сухім участку, зацішным ад ветру. Адрозніваюць З. наземныя, паўпадземныя і падземныя. Іх памеры вызначаюцца колькасцю пчаліных сямей і тыпам вуллёў. Аптымальная т-ра ў памяшканні 0—4 °C, вільготнасць 75—85%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРЫ́ФЕР (ад лац. calor цяпло + fero нясу),
цеплаабменны апарат (прылада) для награвання паветра ў сістэмах паветр. ацяплення, вентыляцыі і сушкі. Бываюць паравыя, вадзяныя, эл. і агнёва-паветраныя. К., у якіх паветра награецца парай або гарачай вадой, бываюць пласціністыя (радыятары), са спіральна-стужачнымі і накатнымі рэбрамі. У К. паветра награецца, абцякаючы каналы, дзе цыркулююць гарачыя газы, вада або пара. Рух паветра можа стварацца вентылятарам. Гл. таксама Паветрападагравальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАРАЗВЯДЗЕ́ННЕ,
штучнае вырошчванне лесу. Робяць на забалочаных, малаўрадлівых глебах, пустках, непрыдатных с.-г. угоддзях, пры рэкультывацыі глеб. Садзейнічае павышэнню лясістасці, стварэнню водаахоўных лясоў, зялёных зон, лясных палос. Пасадка сеянцаў адбываецца з падрыхтоўкай (суцэльнае ворыва, частковая апрацоўка) і без падрыхтоўкі глебы. На вярховых і пераходных балотах глебу апрацоўваюць палосамі, якія чаргуюцца з дрэніруючымі барознамі; на нізінных балотах глебу апрацоўваюць канавакапальнікамі з адводам вады ў асушальныя каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕСІ́ЙНАЯ АРЫЕНТА́ЦЫЯ,
аказанне дапамогі асобе ў выбары прафесіі; вызначэнне асобай віду працоўнай дзейнасці. Дае магчымасць асобе усвядоміць свае схільнасці і здольнасці да пэўнага віду дзейнасці, вызначыць каналы і сродкі набыцця ведаў, уменняў і навыкаў для авалодання прафесіяй. Складаецца з 3 этапаў: падрыхтоўчага (прафес. асвета, аналіз схільнасцей і здольнасцей), асноўнага (фарміраванне інтарэсаў да канкрэтнага віду прафес. адукацыі і дзейнасці), завяршальнага (вызначэнне ступені адпаведнасці асобы патрабаванням прафесіі).