горад, сталіца Уганды, адм. ц.Цэнтр. правінцыі. Знаходзіцца каля паўн. ўзбярэжжа воз. Вікторыя. 945 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, металаапр., дрэваапр., тэкст., аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т. Музей Уганды (у т. л. унікальная калекцыяафр.муз. інструментаў). Цэнтр археал. даследаванняў. Нац. тэатр.
Засн. ў 1890 англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася стараж. сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандл.цэнтр. З 1906 мела гарадскі, з 1949 муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЛЬСКАЯ СТАЯ́НКА,
стаянка першабытнага чалавека эпохі сярэдняга палеаліту за 40 км на ПдЗ ад г. Краснадар (Расія). Размешчана на правабярэжжы р. Іль (адсюль назва), левага прытока р. Кубань. Мае 2 культурныя пласты часу мусцье таўшчынёй каля 0,5 м, падзеленыя слоем без знаходак (1 м). Датаванне дакладна не вызначана, магчыма, каля 70—60—35 тыс.г. назад. Выяўлена шмат касцей бізонаў (большасць), мамантаў, пячорнага мядзведзя, ваўка, гіены, высакароднага аленя і інш. Сабрана вял.калекцыя прылад з даламіту, кварцыту, крэменю і інш. (скрэблы, рубілы, лістападобныя вастрыі). Вылучаецца трохвугольны двухбаковы наканечнік, у якім некат. даследчыкі бачаць генетычную сувязь з верхнепалеалітычнай стралецкай культурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Йу Кракаве,
адзін з буйнейшых маст. збораў у Польшчы. Засн. ў 1879. Захоўвае калекцыі польскага выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва 14—20 ст. (творы С.Выспянскага, А.Гротгера, Я.Мальчэўскага, Я.Матэйкі, П.Міхалоўскага і інш.), еўрап. і далёкаўсх. жывапісу, графікі, дэкар. мастацтва, рукапісаў і старадрукаў, манет і медалёў, а таксама урэцка-налібоцкае шкло, слуцкія паясы і інш. Будынак музея ўзведзены ў 1936—50, дабудоўваўся да 1991. Філіялы: музей Чартарыскіх (засн. ў 2-й пал. 18 ст.; калекцыяўсх. і еўрап. мастацтва 13—18 ст., у т. л. «Партрэт дамы з гарнастаем» Леанарда да Вінчы, дом-музей Я.Матэйкі (засн. ў 1894), музей маст. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1982, адкрыты ў 1985 у г. Вілейка. Пл. экспазіцыі 258 м², больш за 19 тыс. экспанатаў асн. фонду. Сярод экспанатаў матэрыялы археал. раскопак з паселішча Сосенка і гарадзішча Малышкі на тэр. раёна, манетны скарб 17 ст., царк. летапісы канна 19 ст., дакументы і фотаздымкі пра гісторыю горада і раёна, удзел ураджэнцаў Вілейшчыны ў грамадз. вайне, партыз. руху ў Вял.Айч. вайну і яго кіраўнікоў А.С.Азончыка, А.І.Валынца, матэрыялы пра ўраджэнцаў раёна мастака Н.Ю.Сілівановіча, паэтэсу Г.А.Новік, Герояў Сав. Саюза К.М.Зубовіча, У.С.Лаўрыновіча. Экспануюцца прылады працы і побыту бел. сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыя самавараў, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1968 у г. Любань Мінскай вобл., адкрыты ў 1971. Пл. экспазіцыі 175,5 м², 9,4 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў калекцыяархеал. знаходак эпохі неаліту і бронзы, манетны скарб часоў Рэчы Паспалітай, матэрыялы пра 1-ю сусв. вайну, рэв. рух на Любаншчыне ў 1905—07 і 1917, асушэнне Мар’інскіх балот і дзейнасць чырвонаармейскай камуны і яе заснавальнікаў, партыз. рух і дзейнасць патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза П.Р.Алейнікава, З.Р.Лышчэню, Дз.С.Наруцкага, Герояў Сац. Працы, дзеячаў літаратуры і навукі, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі раёна ў пасляваенны час. У экспазіцыі музея карціны самадз. мастакоў, тканыя і ганчарныя вырабы мясц. майстроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1961 у г.Бяроза Брэсцкай вобл. Мае 5 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі каля 130 м²), каля 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У тэматычных залах матэрыялы пра мінулае Бярозаўшчыны, дакументы пра паўстанне 1863—64, падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў, Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, дзейнасць КПЗБ на тэр. раёна, падзеі Вял.Айч. вайны, аднаўленне і развіццё гаспадаркі раёна ў пасляваенны час і інш.; матэрыялы пра знакамітых землякоў: дзеяча рэв. руху А.А.Альшэўскага, ген.-лейт. С.І.Любарскага, гісторыкаў П.В.Горына (Каляду), В.Д.Дружчыца, паэтэсу Р.А.Баравікову і інш. Сярод экспанатаў манетны скарб 15 — пач. 17 ст., драўляная скульптура 17 ст., керамічны посуд 17—18 ст., узоры нац. адзення, калекцыя драўляных муз. інструментаў, узоры прадукцыі мясц. прадпрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІЯНА́РЫУМ,
басейн з марской вадой для ўтрымання марскіх жывёл: беспазваночных, рыб, паўзуноў, млекакормячых. Звычайна мае некалькі басейнаў рознага аб’ёму, адна бакавая яго сценка празрыстая для назірання. У невял. акіянарыумах трымаюць дробных рыб і беспазваночных, у буйных — вял. рыб, чарапах, ластаногіх, сірэн, кітападобных. Разнавіднасць акіянарыума — дэльфінарыі, дзе трымаюць дэльфінаў для вывучэння, дрэсіроўкі і паказу. Найб. колькасць акіянарыумаў у ЗША і Японіі. У Стэйнхарцкім акіянарыуме (г. Сан-Францыска, ЗША) 178 дэманстрацыйных, 192 запасныя акварыумы і басейны аб’ёмам ад 0,07 да 300 м³; у акіянарыуме «Сі Уорлд» (г. Сан-Дыега, ЗША) выдатная калекцыя рыб. Акіянарыум ёсць паблізу Ганалулу на Гавайскіх а-вах, а таксама ў Батумі (Аджарыя) і Клайпедзе (Літва). Маюць вял. значэння як культ.-асв., турыстычныя і н.-д. цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗААЛАГІ́ЧНЫ ПАРК,
старэйшы на Беларусі, засн. ў 1927 на сродкі гар.т-ва аматараў прыроды (ініцыятар — прыродазнавец, выкладчык біялогіі мясц. гімназіі Ян Каханоўскі). З 1931 арандаваны прыватным прадпрымальнікам, з 1939 уласнасць дзяржавы, у калекцыі меў каля 400 жывёл. У Айч. вайну матэрыяльныя каштоўнасці знішчаны, рэдкія віды звяроў вывезены ў Германію. У 1949 адбудаваны, калекцыя адноўлена. Пл. 3,42 га. Сярод 321 віду прадстаўнікі млекакормячых (98), птушак (83), рэптылій (41), амфібій (16), рыб (78), бруханогіх малюскаў (5). Экспануюцца рэдкія жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу Міжнар. саюза аховы прыроды: кіт. алігатар, суматранскі і амурскі тыгры, туркм. кулан, алень Давіда, зубр, чырвоны і канадскі ваўкі, арлан-белахвост і інш. Працуюць секцыі: іхтыялогіі, герпеталогіі, драпежных жывёл і малпаў, капытных, арніталогіі, кармлення, навукова-асветная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й «ЗЯМЛЯ́ І ЛЮ́ДЗІ».
Засн. ў 1970 у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл., адкрыты ў 1974. Пл. экспазіцыі 184 м², больш за 5 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў археал. знаходкі з раскопак г.п. Мір і Мірскага замка і інш. помнікаў раёна, скарб медных солідаў 17 ст., рукапісныя кнігі 18—20 ст., калекцыя рэчаў сял. побыту і дэкар.-прыкладнога мастацтва 19—20 ст.Вял. экспазіцыя прысвечана падзеям часоў Вял.Айч. вайны і партыз. руху на тэр. раёна. У экспазіцыі матэрыялы пра славутых землякоў Я.Брыля, І.Дамейку, А.Дзеркача, В.Іпатаву, Б.Кіта, спевака П.Конюха, Р.Тармолу, Я.Чачота і інш. Экспануюцца творы бел. жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Філіял — музей Героя Сав. Саюза У.З.Царука ў в. Ярэмічы.
Засн. ў 1946 у г. Кобрын Брэсцкай вобл., адкрыты ў 1948. Пл. экспазіцыі 897 м², больш за 14 тыс. адзінак асн. фонду (1998). Сярод экспанатаў найб. на Беларусі калекцыя халоднай і агнястрэльнай зброі розных дзяржаў 14—20 ст., абмундзіраванне і рыштунак рус. і зах.-еўрап. войск розных часоў, калекцыі нумізматыкі, у т. л. скарбы манет 16—18 ст., фалерыстыкі, этнаграфіі і прадметаў побыту Кобрыншчыны 19—20 ст., мэблі 16—20 ст., рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творы бел. мастакоў М.Аўчыннікава, І.Белановіча, П.Драчова, М.Немагая, У.Стальмашонка, Я.Ціхановіча, А.Шыбнёва і інш., скульптуры З.Азгура, Я.Вучэціча, С.Селіханава. У б-цы музея больш за 22 тыс. тамоў.