паніжэнне т-ры зямной паверхні ў выніку прамянёвага цеплаабмену пры адмоўным радыяцыйным балансе. Назіраецца звычайна ў малавоблачныя ночы, калі выпрамяненне Зямлізначна большае за атмасфернае выпрамяненне на зямную паверхню. Р.а. спрыяе нізкая вільготнасць паветра, адсутнасць або невял. скорасць ветру, малая цеплаправоднасць глебы. З’яўляецца асн. прычынай утварэння замаразкаў і радыяцыйных туманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАЧНАЯ АНТЭ́НА,
накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.-магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЯ ЗАКО́Нрассеяння святла. Вызначае характар пругкага рассеяння святла ў асяроддзі, памеры неаднароднасцей якога значна меншыя за даўжыню хвалі святла. Паводле Р.з. інтэнсіўнасць пругкага рассеяння святла прапарцыянальная 1/λ4, дзе λ — даўжыня хвалі святла. З Р.з. вынікае, што блакітныя і фіялетавыя прамяні рассейваюцца мацней, чым чырвоныя, што тлумачыць блакітны колер неба. Устаноўлены Дж.У.Рэлеем (1871).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМА́Н (Ібн Афан) (?—656),
трэці праведны халіф (з 644) у Араб. халіфаце; адзін з паплечнікаў і зяць Мухамеда. З роду Амеядаў. Па яго даручэнні складзена афіц. рэдакцыя Карана. Пры Асману тэр. халіфата значна пашырылася. Аддаваў перавагу меканскай, пераважна амеядскай, знаці. Яго палітыка выклікала незадаволенасць у войску і сярод часткі араб. знаці. Забіты ў час паўстання ў Медыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАПО́НІКА (ад аэра... + грэч. ponos работа),
паветраная культура, спосаб вырошчвання раслін у вільготным паветры без глебы або яе заменнікаў. Прапанаваны ў 1910 рус. вучоным У.М.Арцыхоўскім. Пры аэрапоніцы карані раслін перыядычна апырскваюць растворам пажыўных рэчываў, што значна зніжае матэр.-тэхн. затраты на іх вырошчванне. Выкарыстоўваецца ў прамысл. кветкаводстве і агародніцтве, у аранжарэях, цяпліцах, касм. караблях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАТЫ́НТА (італьян. acguatinta),
тэхнічная разнавіднасць гравюры, у якой метал. дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл. У акватынце дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнку. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, узбагачаючы яго танальнымі і фактурнымі адценнямі. У бел. мастацтве выкарыстоўваецца з 17 ст. (асобныя творы Л. і А.Тарасевічаў). У 19 ст.значна пацеснена літаграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗДЫ́МНЫЯ ПО́РАХІ, нітрацэлюлозныя порахі,
кідальныя выбуховыя рэчывы, асн. кампанент якіх нітраты цэлюлозы, пластыфікаваныя арган. растваральнікамі. Падзяляюцца на піраксілінавыя порахі, балістыты і кардыты ў залежнасці ад віду нітрату цэлюлозы і лятучасці растваральніку. Значна перавышаюць дымны порах па ўстойлівасці гарэння і працаздольнасці. Выкарыстоўваюцца ў агнястрэльнай зброі і як ракетнае паліва. Назва па ўтварэнні нязначнай колькасці дыму пры гарэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮНА́Н ((Dunant) Анры Жан) (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЭІ́Н,
алкалоід опію фенантрэнавага раду, вытворнае марфіну. Ёсць у опійным маку. Белы крышт. парашок ці бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Па ўздзеянні на арганізм блізкі да марфіну, па прыгнечвальным дзеянні на ц. н. с.значна саступае яму. Выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю. Пры ўжыванні К. доўгі час можа развіцца цяга да яго (наркаманія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВЫЯ ГРО́ШЫ,
грашовыя знакі, якім дзяржава надае ролю і сілу афіцыйных грошай. Па сутнасці з’яўляюцца дэкрэтнымі (умоўнымі) грашамі, бо іх сапраўдны кошт, які вымяраецца затратамі на выраб папяровых знакаў ці банкнот, значна ніжэйшы за паказаны на знаках наміналаў. Выкарыстоўваюцца з-за іх таннасці і зручнасці карыстання. Друкуюцца на спец. паперы, маюць некалькі ступеней аховы ад падробкі.