ДУДО́ Пятро (Пётр Дзмітрыевіч; 4.9.1911, в.Забалацце Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.2.1958),
бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). З 1935 у арміі. Друкаваўся з 1934. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (1953) і сатыр. камедыі «Чортаў тузін» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 20.3.1952, в.Забалацце Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Вучыўся ў БСГА (1969—71), скончыў БДУ (1983). Працаваў у прэсе (1973—83), на Бел. тэлебачанні (1983—87). Друкуецца з 1968. Асн. матывы паэзіі — жыццё сучасніка. любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, праблемы гар. і сял. побыту (зб-кі «Ранак поўніцца жыццём», 1977, «Нязжатае поле», 1982, «На падкове дарог», 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫЛО́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 2.2.1944, в.Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК Іван Фёдаравіч (24.3.1909, в.Забалацце Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.12.1992),
бел. вучоны ў галіне таваразнаўства. Д-ртэхн.н., праф. (1971). Скончыў Бел. таваразнаўчы ін-т (1932). У 1944—67 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (з 1962 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні таваразнаўчых, біяхім. і тэхнал. уласцівасцей збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі.
Тв.:
Товароведение пищевых продуктов. Мн., 1939;
Биохимия и товароведение семян зернобобовых культур и продуктов их переработки. Мн., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ Аляксандр Міхайлавіч (н. 10.4.1944, в.Забалацце Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
правазнавец, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рюрыд.н. (1986), праф. (1990). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1988 заг. кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ. У 1991—92 чл.К-та канстытуцыйнага нагляду СССР. З 1992 старшыня Цэнтр. камісіі па выбарах нар. дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (з 1994 — па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў). Працы па праблемах дзярж.буд-ва і заканадаўства, узаемаадносін цэнтр. і мясц. органаў кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯ́НІН Міхаіл Данілавіч (17.12.1901, в.Забалацце Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.10.1973),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Вышэйшую кав. школу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял. выступленняў на Тамбоўшчыне ў 1920—21, баёў з басмачамі. У Вял.Айч. вайну з ліст. 1941 на Калінінскім фронце. Механіз. брыгада на чале з палк. С. вызначылася ў вер. 1943 у баях за Дняпро каля в.Вял. Букрын на ПдУ ад Кіева. Да 1947 у Сав. Арміі. З 1966 дырэктар мемар. музея К.С.Заслонава (г. Орша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬЧЫЦКІЯ КАНГЛАМЕРА́ТЫ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 1,4 км на Пн ад в.Забалацце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Назва ад былой в. Смольчыцы. 15 камлыг (даўж. больш за 3 м), з іх найб.даўж. 11,8 м, шыр. 6,2 м, выш. 7,8 м, у абводзе 23,7 м, аб’ём 303 м³, маса каля 802 т. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водна-ледавіковых пясчана-жвірова-галечных і пясчана-жвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой (магутнасць слаёў 0,1—1,5 м). С.к. — эталон карбанатных новаўтварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАГАРО́ВІЧ Марка Станіслававіч (н. 28.2.1927, в.Забалацце Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. У Вял.Айч. вайну ў партыз. атрадзе, у выніку ранення застаўся без рук. Друкуецца з 1951. У вершах — суровая памяць вайны, апяванне хараства роднага краю, справы сучаснікаў: зб-кі «Мой таварыш» (1955), «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Крокі» (1966), «Пачастунак» (1969), «Разводдзе» (1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю», (1983), «Далоні Радзімы» (1994). Піша для дзяцей: зб-кі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатыр. вершы ў зб. «Са свайго пункту гледжання» (1966, з М.Макаевым і І.Шуцько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 22.6.1931, в.Забалацце Магілёўскага р-на — 19.7.2000),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1956). Настаўнічаў, працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме Гомельскай вобл. Друкаваўся з 1958. У паэт. творах патрыят. і інтымныя матывы, сувязь з фальклорам, тэмы маладосці і дружбы. Аўтар зб-каў вершаў «Разнатраўе» (1971, на рус. мове), «Кросны» (1980), «Залаты вулей» (1986), «Жыцейка-жыта» (1990) і апавяданняў «З людзьмі — добра» (1973), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981). Пісаў гумарэскі, байкі, частушкі, казкі. Перакладаў на бел. мову з рус., укр. і інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ Сяргей Данілавіч (13.10.1925, в.Забалацце Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 12.2.1989),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1952). З 1962 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследаваў гісторыю міжнар. дзейнасці БССР. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975), калект. манаграфій «Супрацоўніцтва Беларускай ССР з сацыялістычнымі краінамі» (1970), «У адзіным страі змагароў за мір» (1989).
Тв.:
БССР в борьбе за мир и сотрудничество между народами (1945—1965). Мн., 1968;
Белорусская ССР и развивающиеся страны (1945—1970). Мн., 1974;
БССР на форуме наций. Мн., 1978;
БССР в отношениях СССР с развивающимися странами. 1971—1985. Мн., 1985;
БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945—1987). Мн., 1989.