службовыя асобы ў Рускай дзяржаве ў канцы 15—17 ст. — баяры, акольнічыя, думныя дваране і думныя дзякі, якія мелі права ўдзельнічаць у пасяджэннях Баярскай думы і ў рабоце думскіх камісій. Д. ч. займалі вышэйшыя пасады пры двары, удзельнічалі ў дыпламат. перагаворах, разбіралі месніцкія спрэчкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТО́Л,
1) у манархічнай дзяржаве назва трона — сімвала ўлады манарха.
2) У праваслаўным храме стол з мошчамі, накрыты пакрывалам — гал. прыналежнасць алтара. На П. знаходзіцца антымііс (хустка з выявай палажэння ў труну Ісуса Хрыста), прастольнае Евангелле, даразахавальніца, напрастольны крыж. Прастольнае свята — дзень святога, у гонар якога пабудавана царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЕ́НІЯ МАЛА́Я,
гістарычная вобласць у вярхоўях рэк Еўфрат, Лікус, Галіс. З яе тэр. звязана фарміраванне арм. народа і стараж.-арм. мовы. Уваходзіла ў дзяржаву Ахеменідаў. Пры Аляксандру Македонскім пад уладай македанян, з 322 да н.э.самаст. царства са сталіцай у г. Ані-Камах. З канца 2 ст. да н.э. належала Пантыйскай дзяржаве, пазней Рымскай імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАТА́Ж (франц. cabotage),
суднаходства паміж партамі, якія належаць адной дзяржаве. Адрозніваюць вял. К. — перавозкі грузаў і пасажыраў паміж партамі розных мораў, і малы К. — перавозкі паміж партамі аднаго мора. У Расіі, напр., адносна К. разглядаюць як адно мора Чорнае і Азоўскае, Белае м. і Паўн. Ледавіты ак., Японскае, Ахоцкае і Берынгава моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХА́,
адзінка падатковага абкладання на Русі 13—15 ст. і ў Рас.дзяржаве 16—17 ст., з якой збіраўся дзярж. пазямельны падатак — пасошнае. Да сярэдзіны 16 ст. вымяралася колькасцю рабочай сілы. У 13—15 ст. С. складалі 2—3 селяніны-работнікі. Пры зборы падаткаў да адной С. прыраўноўвалі таксама 1 гарбарскі чан, невад, краму, кузню і г.д. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў розных землях Русі С. складала розныя велічыні. З сярэдзіны 16 ст. ў Рас.дзяржаве ў якасці падатковай адзінкі ўведзена т.зв. вялікая С., якая складалася з пэўнай колькасці чвэрцяў зямлі ў залежнасці ад катэгорыі ўладальнікаў (800—1200 чвэрцяў у свецкіх феадалаў, 600—800 у царквы, 500—700 у чарнасошных і дварцовых сялян) і якасці зямлі; для насельніцтва гар. пасадаў памер вял. С. вызначаўся пэўнай колькасцю двароў. У 1646 падворны прынцып вылічэння памеру С. ўведзены замест пазямельнага і ў сельскай мясцовасці. С. як адзінка падаткаабкладання скасавана ў 1679 з увядзеннем падворнага абкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУНО́Ў (Цімафей Сазонавіч) (6.8.1904, в. Саннікі Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 8.10.1969),
грамадскі, парт. і дзярж. дзеяч БССР, гісторык. Акад.АНБССР (1959). Скончыў БДУ (1936), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1948). З 1933 карэспандэнт газ. «Правда», з 1937 гал. рэдактар Дзярж. выдавецтва БССР, з 1939 рэдактар газ. «Звязда». У 1941—47 і 1950—60 сакратар ЦККПБ. У пач.Вял.Айч. вайны на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі, удзельнічаў у арганізацыі партыз. руху на Беларусі. З 1942 рэдактар час. «Славяне», адначасова ў 1942—46 узначальваў Камісію па гісторыі Айч. вайны пры ЦККП(б)Б. У 1949—50 рэдактар час. «Наука и жизнь». У 1960—67 акадэмік-сакратар Аддз. грамадскіх навук АНБССР. Чл.ЦККПБ у 1941—66, чл. Бюро ЦККПБ у 1945—47 і 1950—60. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—62, Вярх. Савета БССР у 1947—67. У 1955—63 старшыня Вярх. Савета БССР. Аўтар прац па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання бел. народа ў адзінай дзяржаве, папулярных выданняў па гісторыі Беларусі. Яго кн. «Гераічнае мінулае беларускага народа» (1945) і «Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» (1949) былі залічаны ў разрад нацыяналістычных і забаронены для выкарыстання ў бібліятэках, асноўны іх тыраж знішчаны.
Тв.:
Освобожденная Западная Белоруссия. М., 1940;
Образование Белорусской Советской Социалистической Республики. М., 1949;
Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве. 2 выд.Мн., 1952;
Народы-братья: О связях бел. народа с народами Прибалтики. Мн., 1961;
В.И.Ленин — создатель белорусского советского социалистического государства. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРАНІ́Н,
1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхціц, які служыў пры двары вял. князя ці караля (Д. гаспадарскі, Д. яго каралеўскай мосці). Зрэдку такая пасада існавала і пры дварах магнатаў. Вядомы з 15 ст. Звычайныя функцыі — выкананне розных спец. даручэнняў вял. князя, перш за ўсё судовых.
2) У Расійскай дзяржаве (з канца 18 ст. і ў Беларусі) прадстаўнік дваранства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ТНЫЯ ГАДЫ́,
у Рускай дзяржаве канца 16 ст. гады, у якія сялянам забаранялася пераходзіць ад аднаго феадала да другога ў Юр’еў дзень (асенні); этап запрыгоньвання сялян. Пачалі ўводзіцца з 1581 урадам Івана FV, замацаваны ўказам цара Фёдара Іванавіча каля 1592—93, які забараніў выхад сялян і аб’явіў пісцовыя кнігі апошняга агульнага апісання юрыд. асновай сял. прыгону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВОЗ,
у Рускай дзяржаве 15—17 ст. вышук і вяртанне збеглых сялян дзярж. органамі і феадаламі ў сувязі з запрыгоньваннем сялянства. Узмацніўся ў 16 ст., набыў сістэм. характар з увядзеннем у 1592—93 поўнай забароны выхаду сялянскага і асабліва пасля прыняцця Саборнага ўлажэння 1649. З гэтага часу З. ажыццяўляўся спец. «вышуковымі» камісіямі, вынікі дзейнасці якіх фіксаваліся ў «звозных» кнігах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Якаў) (Якушка),
разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Майстар беларускай рэзі. Працаваў пераважна ў Маск. дзяржаве. У канцы 1666 пераведзены з Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра ў Маскву. Разам з інш.бел. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), рабіў разную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і інш.