дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолага-разведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Мае 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. з-даў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш. Аб’ём продажу 14,8 млрд.дол. ЗША, чысты прыбытак 765 млн.дол., занята 67 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАКО́Ў РОЎ,
класічная эразійная лагчына, геолага-геамарфалагічны і палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны паміж вёскамі Садовая і Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл.Даўж. 1,5 км, шыр. да 200 м, глыб. 20—30 м, пл. 0,8 км². Утварылася ў выніку размыву марэннай раўніны р. Лапта за 14 тыс. гадоў. У сценках агаляюцца азёрныя адклады (магутнасць да 2,4 м) александрыйскага міжледавікоўя, якія маюць у сабе эталонны комплекс рэшткаў рэліктавых раслін (57 відаў) таго часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Тімя І.І.Мечнікава.
Заснаваны ў 1865 у Адэсе на базе Рышэльеўскага ліцэя пад назваю Новарасійскі ун-т. У першыя гады сав. улады рэарганізаваны ў шэраг самастойных ВНУ. У 1933 адноўлены і названы Адэскім. Імя Мечнікава ун-ту прысвоена ў 1945. Факультэты: механіка-матэм., фіз., хім., біял., геолага-геагр., гіст., юрыд., філал. і рамана-герм. філалогіі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірантура. Пры ун-це працуюць НДІ фізікі, астр. абсерваторыя, бат. сад, вылічальны цэнтр, б-ка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКАВЕ́Ц (Валерый Фёдаравіч) (н. 23.12.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1995). Працаваў на з-дзе, у калгасе, матросам, у геолага-развед. атрадзе, на будоўлях Бураціі і Літвы. З 1989 у газ. «Полесская правда» (Пінск). Літ. дзейнасць пачаў у 1968. У лірыцы Грышкаўца (зб-кі «Час адпраўлення», 1981; «Кола буслінае», 1991) роздум над сац. і маральна-этычнымі праблемамі сучаснасці, разнастайнасцю жыцця чалавека з яго радасцямі і засмучэннямі, лёсам роднага краю. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЕРЫ́Т (ад імя франц.геолага П.Л.А.Кардзье),
мінерал падкласа астраўных сілікатаў, алюмасілікат магнію (Mg, Fe)2Al3[AlSi5O18]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Агрэгаты зярністыя або масіўныя. Колер сінявата-шэры, фіялетавы, буры, часам бясколерны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 2,6—2,8 г/см³. Характэрны плеахраізм (дыхраіт). Паходжанне пераважна метамарфічнае, радзей магматычнае. На Беларусі трапляецца сярод гліназёмных гнейсаў жалезаруднай аколаўскай серыі ў асацыяцыі з сіліманітам, біятытам, кварцам, стаўралітам і плагіяклазам. Сыравіна для вырабу керамікі; празрыстыя сінія разнавіднасці — ювелірны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА,
працэс атрымання значэнняў паскарэння свабоднага падзення ўздоўж профілю або па плошчы. Бывае агульная, пошукавая і разведвальная. Вымярэнні праводзяць гравіметрамі, гравітацыйнымі варыёметрамі, маятнікавымі прыладамі.
Агульную гравіметрычную здымку праводзяць з мэтай выяўлення рэгіянальных заканамернасцей паводзін поля сілы цяжару. Пошукавая гравіметрычная здымка выконваецца на асобных плошчах, напр., з перспектыўнымі радовішчамі карысных выкапняў; іх дакладнасць і дэталёвасць вызначаюцца геолага-пошукавымі задачамі. Разведвальную гравіметрычную здымку праводзяць пры рашэнні разведвальных задач на пэўных геал. аб’ектах або пры дэталізацыі структуры анамальнага поля сілы цяжару; вылучаецца найб. дэталёвасцю і дакладнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНІЕРЫ́Т (ад прозвішча Франц, геолага Ж.Гарнье),
мінерал класа сілікатаў, нікелевая разнавіднасць серпенціну (Ni, Mg)6 [Si4O10](OH)8. Мае нікелю да 2—5%. Прымесі жалеза, хрому, алюмінію, марганцу. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Характэрны канкрэцыі, нацёчныя агрэгаты, шчыльныя, порыстыя і зямлістыя масы. Колер зялёны, розных адценняў. Бляск матавы. Цв. 2,5—3,5. Шчыльн. 2,3—2,8 г/см³. На паветры траціць ваду і рассыпаецца ў парашок. Трапляецца ў корах выветрывання ультраасноўных парод і серпенцінітаў. Састаўная ч. сілікатных нікелевых руд. Радовішчы ў Расіі, Казахстане, на в-ве Новая Каледонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Георгій Іванавіч) (н. 15.4.1935, в. Бараўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. геолаг. Канд.геолага-мінералаг. навук (1987). Скончыў БДУ (1958). З 1976 гал. геолаг Бел. гідрагеал. экспедыцыі. Навук. працы па методыках і праграмах рэгіянальных даследаванняў Беларусі, складанні зводных геал. картаў, вывучэнні стратыграфіі антрапагенавых адкладаў, геал. будовы і карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.);
Рельеф Белорусского Полесья. Мн., 1982 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКША́РАЎ (Мікалай Іванавіч) (5.12.1818, каля г. Усць-Каменагорск, Казахстан — 2.1.1893),
расійскі мінералог-крышталёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1866). Скончыў Ін-т корпуса горных інжынераў у Пецярбургу (1840). Прымаў удзел у экспедыцыях англ.геолага Р.І.Мурчысана ў час яго наведвання Расіі. Дырэктар Горнага ін-та ў Пецярбургу (1872—81), праф. (1851—55). З 1865 дырэктар Мінералагічнага т-ва і рэдактар многіх тамоў «Запісак мінералагічнага т-ва». Асн. твор — «Матэрыялы для мінералогіі Расіі» (т. 1—6, 1852—77). Вылічыў крышталеграфічныя канстанты, якія пакладзены ў аснову марфал. характарыстык многіх мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНІ́ШЧАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 2.3.1936, с. Лукашкін Яр Аляксандраўскага р-на Томскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-ргеолага-мінералагічных навук (1986). Скончыў Казахскі ун-т (1959). З 1972 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэктоніцы і нафтаноснасці Прыпяцкага прагіну, тэктоніцы абласцей галакінезу стараж. платформ. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Соляная тектоника Припятского прогиба. Мн., 1975;
Тектоника областей галокинеза древних платформ. Мн., 1980;
Тектоника областей галокинеза Восточно-Европейской и Сибирской платформ. Мн., 1982;
Сравнительная тектоника областей галокинеза древних платформ. Мн., 1984.