Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛА́КАВЫ,
расійскія альпіністы, браты. Віталь Міхайлавіч (13.1.1906, Масква — 26.5.1986), інжынер-канструктар, засл. майстар альпінізму (1934), засл. майстар спорту СССР (1943), засл. трэнер СССР (1961). Зрабіў першаўзыходжанне на пік Леніна (7134 м, Памір, 1934). Яўген Міхайлавіч (17.2.1907, Масква — 24.3.1948), скульптар, засл. майстар альпінізму (1934). Зрабіў першаўзыходжанне на вышэйшую вяршыню б.СССР — пік Камунізму (7495 м, Памір, 1933). Яго імем названа адна з вяршынь на Паміры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛАБАЎ (Віталь Міхайлавіч) (н. 18.6.1937, с. Старая Збур’еўка Херсонскай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Азербайджанскі ін-т нафты і хіміі (1959), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1974). У 1963—81 у атрадзе касманаўтаў. 6.7—24.8.1976 з Б.В.Валынавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-21» (як бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Правёў у космасе 49,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЕЎ (Віталь Мікалаевіч) (14.4.1910, г. Курган, Расія — 1982),
рускі графік. Нар. мастак СССР (1981). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж.маст.-тэхн. і Маскоўскім паліграф. ін-тах (1929—34). Аўтар экспрэсіўных сатыр. малюнкаў і карыкатур (надрукаваны пераважна ў час. «Крокодил»), станковых малюнкаў (серыя «Амерыканцы ў сябе дома»), ілюстрацый («Пецярбургскія аповесці» М.В.Гогаля, 1965, «Тры таўстуны» Ю.К.Алешы, 1968) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967.
В.Гараеў. Доктар Гаспар і Суок. Ілюстрацыя да аповесці Ю.К.Алешы «Тры таўстуны». 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Віталь Леанідавіч) (н. 21.6.1936, пас. Зернесаўгас Занальнага р-на Алтайскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1958). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па вывучэнні калоідна-хім. узаемадзеянняў у водных мікрагетэрагенных сістэмах. Распрацаваў тэорыю гетэраадагуляцыі ўмацавальных гідрадысперсій палімераў.
Тв.:
Повышение экологической безопасности химико-технологических систем путем гетероадагуляции гидродисперсий полимеров // XV Менделеевский съезд по общей и прикладной химии. Мн., 1993. Т 4.