расшчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атамаў і інш. атамных сістэм на 2 ці больш падузроўняў, выкліканае гал. чынам спін-арбітальным узаемадзеяннем. Характарызуецца тонкай структуры пастаяннай і выяўляецца ў атамных спектрах у выглядзе дублетаў, трыплетаў і мультыплетаў спектральных ліній. Гл. таксама Звыштонкая структура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЙБАЛІ́ЗМ, трыбалізм (англ. tribalism ад tribe племя),
вызначэнне з’явы ў паліт. жыцці многіх афр. краін, дзе ў грамадстве захаваліся моцныя родаплемянныя сувязі. Выяўляецца ў спрыянні супляменнікам у заняцці пасад у дзярж. апараце і спалучэнні паліт. і міжплемянной барацьбы. З’яўляецца гал. прычынай паліт. нестабільнасці і грамадз. войнаў у краінах Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯСТЭНІ́Я (ад мія... + грэч. astheneia слабасць),
нервова-мышачная хвароба чалавека, якая выяўляецца ў слабасці і празмернай стамляльнасці мышцаў ад парушэння рэгуляцыі абмену рэчываў ц. н. с. і пашкоджання вілачкавай залозы. Часцей хварэюць жанчыны. Пашкоджваюцца пераважна жавальныя, глытальныя, вокарухальныя мышцы. М. цягнецца хвалепадобна з перыядамі паляпшэння. Лячэнне тэрапеўт., рэнтгенатэрапія, выдаленне вілачкавай залозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць),
пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш.ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
Да арт.Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайзе Забайкалля (Чарская катлавіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЛАГІ́ЧНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕСусвету,
нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіць да эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл.Хабла пастаянная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАМА́НКА,
ахоўна-прыстасавальная рэакцыя арганізма вышэйшых жывёл і чалавека на ўздзеянне інфекцый, прадуктаў жыццядзейнасці бактэрый, траўмаў і інш.Выяўляецца павышэннем т-ры цела. У большасці выпадкаў Л. ўзмацняе імунітэт. Пры т-ры цела вышэй за 41 °C можа выклікаць парушэнне абмену рэчываў (павялічваецца распад бялку), сардэчна-сасудзістай, дыхальнай дзейнасці і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДЭРАМАТО́РНАЕ ДЗЕ́ЯННЕ СВЯТЛА́ (ад лац. ponus вага, цяжар + motor які рухае),
механічнае ўздзеянне аптычнага выпрамянення (святла) на целы, часцінкі, асобныя атамы і малекулы. Выяўляецца ў тым, што святло надае целу імпульс пры апрамяненні (светлавы ціск) або пры выпрамяненні (светлавая аддача), а таксама момант імпульсу пры апрамяненні эліптычна палярызаваным святлом (гл.Садоўскага эфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАГНІ́ТНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
форма фізічнага забруджвання навакольнага асяроддзя, пры якой значна павышаецца ўзровень эл.-магн. палёў, створаных тэхнагеннай дзейнасцю чалавека. Асн. яго крыніцы — лініі электраперадач, радыё і тэлебачанне, электрыфікаваныя трансп. лініі, электрабыт. прыборы, асобныя прамысл. прадпрыемствы. Выяўляеццамясц. і генералізаванымі геафіз. анамаліямі, парушэннямі біял. структур. Найб. адчувальныя да Э.з. нерв. і эндакрынная сістэмы арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУЛІ́Я (ад а... + грэч. bulē воля),
паталагічнае парушэнне псіхічнай рэгуляцыі дзеянняў, слабаволле, нерашучасць. Выяўляецца ў адсутнасці імкнення да дзейнасці, у няздольнасці прыняць рашэнне і ажыццявіць дзеянне, хоць неабходнасць яго ўсведамляецца. Назіраецца пры меланхоліі, іпахондрыі, неўрастэніі, можа быць выклікана таксама барацьбой уяўленняў і пачуццяў, перакананнем у марнасці ўсякага дзеяння. Абулію трэба адрозніваць ад слабаволля як рысы характару (гл.Воля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБДАМІНА́НТА (ад суб... + дамінанта),
у музыцы, назва IV ступені гамы; у гармоніі — назва акордаў, што ўтвараюцца на гэтай ступені, а таксама функцыі, якая ўключае акорды на IV, II, II нізкай, VI ступенях. У танальна-функцыян. сістэме гармоніі выяўляецца ўзаемасувязь С. (пазначаецца лац. літарай S), тонікі (T), дамінанты (D).