археалагічная культура плямён ранняга неаліту, якія ў сярэдзіне 5-га — апошняй чвэрці 4-га тыс. да н.э. жылі ў Волга-Окскім міжрэччы. Назва ад месца адкрыцця культуры ў вярхоўях р.Волга. Насельніцтва жыло на стаянках па берагах рэк і азёр у буданападобных жытлах, займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Вырабляла гаршкі з вострым і закругленым, кубкі — з пляскатым донцам. Знойдзены гліняныя дыскі, на адным з якіх выява галавы аленя. Шэрагам рысаў кераміка Верхняволжскай культуры блізкая да найб. ранняга посуду бабінавіцкага тыпу помнікаў (Віцебшчына), помнікаў у вярхоўях Друці і на З Смаленшчыны. Магчыма, была асновай узнікнення льялаўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РСКАЯ ЛУКА́,
дугападобная лукавіна р.Волга на ўчастку Тальяці—Самара—Сызрань; утвараецца ў выніку адхілення цячэння Волгі гарамі Жыгулі. Таксама ўчастак тэр. ўсярэдзіне гэтай лукавіны. У раёне С.Л. — Волжская ГЭС. Нац. парк Самарская Лука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́Н-ПЯСКІ́, Нарын-пяскі,
масіў бугрыстых і барханна-градавых пяскоў на водападзеле рэк Волга і Урал, у Прыкаспійскай нізіне, у Казахстане. Пл. каля 40 тыс.км². Пераважае травяністая і хмызняковая расліннасць. Характэрны сухавеі і пыльныя буры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХТУ́БА,
левы рукаў ніжняй Волгі, які аддзяляецца ад яе за 21 км вышэй Валгаграда. Даўж. 537 км. Сярэдні расход вады 143 м³/с. Паміж Волгай і Ахтубай — Волга-Ахтубінская пойма — раён агародніцтва і бахчаводства. На Ахтубе — г. Волжскі, Ахтубінск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАКУ́ЙБЫШАЎСК,
горад у Самарскай вобл. у Расіі, на р.Волга. 118,1 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., металаапрацоўка; з-дсінт. спірту, біяфабрыка (выраб вакцын), трыкат.ф-ка; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІарган. хіміі, нафтаапрацоўкі. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЕ́ЦІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура позняга палеаліту — ранняга мезаліту ў вярхоўях Акі. Назва ад помніка на р. Расета. Прылады прадстаўлены разцамі, скрабкамі, скоблямі, вастрыямі, мікралітамі, наканечнікамі стрэл на мікрапласцінах. Як папярэдніца волга-окскага мезаліту Р.к. стала асновай для ўзнікнення бутаўскай культуры.
руская спявачка. Нар.арт.СССР (1973). Герой Сац. Працы (1987). Скончыла Маскоўскае муз. вучылішча імя М.М.Іпалітава-Іванава (1969). З 1947 салістка Рус.нар. хору імя М.Я.Пятніцкага, з 1951 — хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 — Масканцэрта. З 1977 маст. кіраўнік і салістка ансамбля «Расія». Мае моцны, глыбокі голас багатай тэмбравай афарбоўкі. Дасканала валодае класічнай нар. манерай спеву, па-майстэрску выконвае рус.нар. і аўтарскія песні рас. і інш. кампазітараў («Разанскія мадонны» А.Далуханяна, «Цячэ Волга» М.Фрадкіна, «Арэнбургская пуховая хустка» Р.Панамарэнкі і інш.). Аўтар кн. «На перакрыжаванні сустрэч» (2-е выд. 1988), «Цячэ мая Волга» (1997) і інш. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНБУ́РГСКАЕ РАДО́ВІШЧАгазакандэнсатнае,
у Расіі, на паўднёвай ускраіне горада Арэнбург. У межах Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1966, распрацоўваецца з 1971. Пачатковыя запасы метанавага газу 1780 млрд.м³. Выяўлены 3 паклады (1987) на глыбіні 1,5—2,3 км. Колькасць кандэнсату 76 г/м³. Цэнтр здабычы — горад Арэнбург.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАКО́ВА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Саратаўскай вобл., на левым беразе р.Волга. Засн. ў 1762. 208,7 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Хім. (хім. валокны, мінер. ўгнаенні, гумава-тэхн. вырабы і інш.), машынабуд. прам-сць. Саратаўская ГЭС. Балакоўская АЭС. ВНУ. 3 музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАЧЭБАКСА́РСК,
горад у Чувашыі, у Расіі. Размешчаны на схілах Прыволжскага ўзв., на правым беразе р.Волга, за 5 км ніжэй г. Чэбаксары (бліжэйшая чыг. станцыя). Горад з 1965. 123,8 тыс.ж. (1996). Порт. Аэрапорт. Прам-сць: буд. матэрыялаў, хім., лёгкая (бавоўнапрадзільная ф-ка) і харчовая. Чэбаксарская ГЭС.