рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1895. З 1898 у Малым т-ры. Прадстаўнік героіка-рамант. школы, трагік. У 1910, страціўшы слых, распрацаваў сістэму прыёмаў, якія далі магчымасць выступаць на сцэне. У мастацтве Астужава гуманістычны пафас і тэмперамент спалучаліся са шчырасцю і ўзнёсласцю выканання. Вяршыня творчасці — вобразы Атэла і Урыэля Акосты (аднайм. п’есы У.Шэкспіра і К.Гуцкава). Сярод інш. роляў: Рамэо («Рамэо і Джульета» Шэкспіра), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена). Дзярж. прэмія СССР 1943.
бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі, мікалогіі і аховы раслін. Д-рбіял.н. (1975), праф. (1991). Скончыла Варонежскі ун-т (1947). У 1960—96 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хвароб інтрадукаваных раслін, рэгуляцыі фітапаталагічнай сітуацыі ў штучных фітацэнозах, біятэхналагічных праблемах.
Тв.:
Указатель возбудителей болезней цветочно-декоративных растений. Вып. 7. Л., 1980 (разам з Г.А.Дзьякавай);
Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Мн., 1988 (разам з А.І.Блінцовым, Н.А.Панько);
Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (разам з С.У.Бугам).
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Варонежскі ун-т (1961). Працаваў у Варонежскім і Яраслаўскім ун-тах, Ін-це тэхн. кібернетыкі АНСССР. З 1981 у БДУ. Навук. працы па нелінейным функцыянальным аналізе, набліжаных метадах, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях. Распрацаваў тэорыю інтэгральных аператараў у шырокім класе прастораў. Адзін з аўтараў даведнікаў «Інтэгральныя ўраўненні» (1968), «Функцыянальны аналіз» (1972).
Тв.:
Геометрические методы нелинейного анализа. М., 1975 (разам з М.А.Краснасельскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЁНКАЎСКА-БО́РШАЎСКІ РАЁН,
археалагічныя помнікі каменнага веку, размешчаныя ў сярэднім цячэнні р. Дон у раёне г.Варонеж. Назва ад помнікаў каля в. Касцёнкі і Боршава. 24 помнікі эпохі верхняга палеаліту. На іх выяўлены 4 пахаванні неаантрапаў, якія адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду і магільных пабудоў, жылыя комплексы (вял. родавыя дамы); знойдзена шмат прылад працы з крэменю і косці, упрыгожанняў з косці, іклаў маманта, каралаў, белемніту, мергелю, зубоў жывёлы і ракавін, вырабы дробнай пластыкі, у т. л. антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі. Помнікі згрунтаваны. ў розныя археал. культуры: стралецкую верхнепалеалітычную, спіцынскую, гарадцоўскую, тэльманскую, касцёнкаўска-аўдзееўскую касцёнкаўска-вілендорфскага адзінства.
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Саранскае муз. вучылішча (1963). З 1963 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Анатоль Іванавіч («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Пятро Бусел («Спявае «Жаваранак» Ю.Семянякі, Рэдактар («Лесвіца ў неба» паводле М.Слуцкіса), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Сямён Каўроў («Ярасць» Я.Яноўскага), Эгей («Медэя» Л.Разумоўскай), Залешын («Свеціць, ды не грэе» А.Астроўскага), Пішта («Прачніся і спявай» М.Дзьярфаша), Кэбат («Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЎЕ́Н (Леанід Сяргеевіч) (29.4.1887, г.Варонеж, Расія — 1.8.1966),
рускі акцёр, рэжысёр, педагог. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1913). Працаваў у Александрынскім т-ры (пазней Ленінградскі т-р драмы імя А.С.Пушкіна; з 1937 гал.рэж.). Акцёрская манера вызначалася стрыманасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу) і інш. Спектаклі, пастаўленыя Віўенам, адметныя псіхал. прапрацоўкай характараў. Сярод лепшых: «Рускія людзі» К.Сіманава (1943), «Бег» М.Булгакава (1958), «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна (1962, разам з А.Даўсанам). У 1918 арганізаваў у Петраградзе Школу акцёрскага майстэрства (з 1992 С.-Пецярбургскі ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі).
рускі пісьменнік. Скончыў Варонежскі лесатэхн. ін-т (1960). Друкуецца з 1949. У 1949—54 рэпрэсіраваны. Тэмы чалавечай стойкасці, лагерных выпрабаванняў у зб-ках «Рэйкі» (1963), «Памяць» (1964), «Палярныя кветкі» (1966), «Лятучыя дні» (1989). У аўтабіягр. аповесці «Чорныя камяні» (1988) — спроба моладзі супрацьстаяць ідэалогіі сталінскага рэжыму. Філас. роздумам, лірыкай напоўнены паэт.зб-кі «Салавецкая чайка» (1979), «Жыццё, неспадзяваная радасць» (1980), «У надзеі вечнай» (1983) і інш.
Тв.:
Из разных лет, из разных далей. М., 1986;
Стихотворения. М., 1987;
Черные камни. М., 1990.
Літ.:
Лапщиков А.П. Анатолий Жигулин: «Уроки гнева и любви...» М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСАЛІ́ЦІНАЎ (Канстанцін Іракліевіч) (3.6.1905, г.Варонеж, Расія — 24.1.1979),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1955). Нар.арт. Расіі (1959). Нар.арт.СССР (1975). Скончыў Варонежскі муз. тэхнікум (1929). Адзін з арганізатараў (1942) і маст. кіраўнік (да 1964) Варонежскага рус.нар. хору. Збіраў сял. фальклор, запісаў больш як 500 нар. песень Варонежскай вобл. Майстар хар. кампазіцый і апрацовак. Сярод твораў: опера-песня «Зямля спявае» (1960), араторыя «Зямля мая» (1970), 3 кантаты, хары, рамансы, песні, апрацоўкі рус.нар. песень. Аўтар кн. «З рускай песняй — па жыцці» (1975), артыкулаў пра нар. творчасць. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Літ.:
Емельянова Н.Н. Композитор К.И.Массалитинов. М., 1976.
адзін з кіраўнікоў рэв. руху на Беларусі. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З вясны 1904 агент ЦКРСДРП па Паўн.-Зах. краі, чл. Паўн.Зах. к-таРСДРП. Дэлегат ад Паўн.-Зах.к-та на III з’ездзе РСДРП (1905), выбраны чл.ЦК. У парт. арг-цыях Мінска і Віцебска зрабіў даклады аб рабоце III з’езда РСДРП. З 1905 прадстаўнік ЦКРСДРП у Савеце партыі, афіц. прадстаўнік ЦКРСДРП у выканкоме Пецярб. Савета. З 1908 ад парт. дзейнасці адышоў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Дзярж. камісіі заканад. меркаванняў пры СНК РСФСР, з 1932 на юрыд. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ШКІН (Мікалай Дзмітрыевіч) (9.12.1839, г.Варонеж, Расія — 15.3.1920),
рускі муз. крытык, педагог. Вучыўся ў К.Дэйнера, пазней у А.Дзюбюка. З 13 гадоў даваў урокі музыкі, выступаў як піяніст. Выкладаў у муз. класах Маскоўскага аддз.Рас.муз.т-ва (з 1863), у Маскоўскай кансерваторыі (1866—1906, праф. з 1875). З 1862 выступаў у перыяд. друку з артыкуламі пра рус. музыку (пра творчасць П.Чайкоўскага, М.Глінкі, М.Рымскага-Корсакава). Аўтар успамінаў пра М.Рубінштэйна, С.Танеева, А.Барадзіна, прац па гісторыі Маскоўскай кансерваторыі, падручніка па элементарнай тэорыі музыкі (1875). Пераклаў на рус. мову многія працы Л.Буслера, Г.Рымана і інш.