ГРО́МАК Валерый Іванавіч (н. 9.4.1950, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні аналітычных уласцівасцей рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў (нелінейных звычайных і ў частковых вытворных). Пабудаваў аналітычную тэорыю ўраўненняў Пенлеве.

Тв.:

Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М.​А.​Лукашэвічам).

т. 5, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТРАШКЕ́ВІЧ Валерый Іосіфавіч (22.4.1939, в. Красная Горка Ушацкага р-на Віцебскай вобласці — 26.1.1990),

бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1962), дзе і працаваў. Дэбютаваў вершамі ў 1958. У манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984) даследаваў праблемы аўтабіяграфізму ў бел. прозе 1920-х г. (Ц.​Гартны, М.​Гарэцкі, Я.​Колас). Аўтар прац па гісторыі бел. л-ры, тэксталогіі, тэатры.

т. 2, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́КАРАЎ Валерый Іванавіч (25.6.1950, г. Бугульма, Татарстан),

дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд. тэхн. н. (1987). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1974). У 1974—87 на працы ў галіне нафтагазаздабыўной прам-сці; у т. л. гал. інжынер — нам. ген. дырэктара вытв. аб’яднання «Беларусьнафта». З 1989 першы нам. ген. дырэктара, ген. дырэктар ВА «Беларусьнафта». З 1994 в.а. нам. прэм’ер-міністра, нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

т. 8, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎДА́НСКІ Валерый Уладзіміравіч (н. 17.5.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1993). Сын У.А.Ляўданскага. Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу ў гетэрагенных сістэмах.

Тв.:

Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.).

т. 9, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕНГРЫНО́ВІЧ Валерый Львовіч (н. 14.7.1939, Кіеў),

бел. вучоны ў галіне фізікі магнітных з’яў і неразбуральнага кантролю. Д-р тэхн. н. (1990). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1961). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па магнітна-структурным аналізе. Распрацаваў тэарэт. асновы магніташумавой структураскапіі і звышмаларакурснай рэнтгенаўскай тамаграфіі, даследаваў некаторыя эфекты ўзаемадзеяння скачкоў намагнічанасці з дэфектамі крышт. структуры ферамагнетыка.

Тв.:

Магнитошумовая структуроскопия. Мн., 1991.

т. 4, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ЙВАЛ Валерый Яўгенавіч (н. 3.7.1955, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія),

бел. мастацтвазнавец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1977). У 1977—89 працаваў у Нац. маст. музеі Беларусі. Даследуе бел., а таксама італьян., ісп., ірл., англ. мастацтва. Аўтар-складальнік буклетаў пра мастакоў У.​Пасюкевіча (1987), Каміля-Камала (1992), альбома «Брэсцкая крэпасць-герой у творчасці мастакоў» і інш.

т. 3, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІ́МАЎ Валерый Аляксандравіч (н. 16.10.1931, Кіеў),

расійскі скрыпач, педагог. Нар. арт. Расіі (1972). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956, клас Д.Ойстраха), з 1965 выкладае ў ёй (з 1983 праф.). З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары скрыпічныя творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя І.​Славіка і Ф.​Ондржычака (Прага, 1956), імя П.​Чайкоўскага (Масква, 1958).

т. 8, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛІКО́Ў Валерый Пятровіч (н. 27.2.1949, в. Лотва Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-р тэхн. н. (1996), праф. (1999). Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы ін-т (1971), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні тэхнал. працэсаў зваркі і неразбуральным кантролі зварных злучэнняў.

Тв.:

Расчет намагничивающих устройств для магнитографической дефектоскопии (разам з АМ.Беляговым, А.​П.​Гарышавым) // Дефектоскопия. 1989. № 2;

Технология и оборудование сварки плавлением. Могилев, 1998.

т. 9, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛО́НАЎ Валерый Пятровіч (н. 7.11.1949, в. Кіявец Крупскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гігіены і эпідэміялогіі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973), дзе і працаваў з 1985. З 2002 у НДІ гігіены і санітарыі (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях новых паскораных метадаў нарміравання шматкампанентнага забруджвання атмасферы, ліквідацыі эпідэмічных захворванняў і інш.

Тв.:

Природная среда Беларуси. Мн., 2002 (у сааўт.).

т. 16, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛАД Валерый Міхайлавіч (н. 8.2.1937, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р біял. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959), дзе працуе з 1960 (з 1966 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях хіміі бялкоў крыві, біяхіміі мікраэлементаў, біяхім. метадаў дыягностыкі хвароб.

Тв.:

Белки сыворотки крови в клинической и экспериментальной ветеринарии. Мн., 1983;

Справочник по ветеринарной биохимии. Мн., 1988 (разам з Г.​П.​Ярмалаевым).

т. 17, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)