МЕ́ГІЯН,
горад у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (Расія). Размешчаны на р. Об (прыстань), за 15 км ад чыг. ст. Мегіян. 41,8 тыс. ж. (1996). Аэрапорт. Здабыча нафты і газу. Гіст.-этнагр. музей.
т. 10, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́САЙ (Pasay),
горад на Філіпінах, на в-ве Лусон, у складзе Вял. Манілы. Каля 350 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тытунёвая, харч., тэкст., швейная, каляровая металургія. Ун-т.
т. 12, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНША́Л (Funchal),
горад у Партугаліі, на в-ве Мадэйра. Адм. ц. аўт. раёна Мадэйра. 50 тыс. ж. (1990). Порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (вінаробная, цукр.), суднарамонт. Кліматычны, пераважна зімовы, курорт. Турызм.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАМЕДЫ́Я,
горад на ПнЗ Марока. Да 1961 наз. Федала. Каля 110 тыс. ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Аэрапорт. Нафтаперапр. з-д. Харч. (кансервавыя, алейныя), металаапр., тэкст. прадпрыемствы. Буйная ЦЭС. Летні марскі курорт.
т. 10, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКО́ЛАД (Bacolod),
горад і порт на Філіпінах, на ПнЗ в-ва Неграс, на беразе прал. Гімарас. Адм. ц. правінцыі Зах. Неграс. 364 тыс. ж. (1990). Аэрапорт. Цэнтр вытв-сці і экспарту цукру. Ун-т.
т. 2, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́БА, Эль-Акаба,
горад на Пд Іарданіі. 32 тыс. ж. (1983). Порт у заліве Акаба Чырвонага м. Міжнар. аэрапорт. Вузел шашэйных дарог. Вытв-сць мінер. угнаенняў. Рамесная вытв-сць. Марскія промыслы, рыбалоўства. Марскі курорт.
т. 1, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НЧЫ,
горад на У Індыі, на плато Чхота-Нагпур, у штаце Біхар. Засн. ў 1869. Каля 1 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: выплаўка сталі, цяжкае машынабудаванне, станкабудаванне. Ун-т.
т. 13, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСІСТЭ́НСІЯ (Resistencia),
горад на ПнУ Аргенціны, адм. ц. прав. Чака. Больш за 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць; бавоўна-ачышчальная, алейная, дрэваапрацоўчая. Вытв-сць экстракту кебрача.
т. 14, с. 23
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАДЭ́ЛЬ (Sabadell),
горад на ПнУ Іспаніі, у аўт. вобл. Каталонія, прамысл. спадарожнік г. Барселона. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці; тэкст. машынабудаванне, вытв-сць эл. абсталявання, прыладабудаванне.
т. 14, с. 45
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-П’ЕР (Saint-Pierre),
горад, адм. ц. франц. ўладання Сен-П’ер і Мікелон, на ўсх. беразе в-ва Сен-П’ер. Каля 6 тыс. ж. (2001). Марскі порт. Аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаперапр. прам-сці.
т. 14, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)