Асновы заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб ахове здароўя 2/13, 15
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Асновы заканадаўства аб судовым ладзе Саюза ССР, саюзных і аўтаномных рэспублік 1/520; 3/583; 9/536; 12/79
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Асновы» Еўкліда 1/234, 491; 7/82
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАМІ́ДА [ад грэч. pyramis (pyramidos)],
мнагаграннік, аснова якога — многавугольнік, а бакавыя стораны — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.
Па колькасці вуглоў асновы адрозніваюць П. трох-, чатырохвугольныя і г.д. Аб’ём П.
, дзе S — плошча асновы, h — вышыня (перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні на плоскасць асновы). П. наз. правільнай, калі ў аснове правільны многавугольнік, а вышыня праходзіць праз цэнтр асновы. Калі П. перарэзаць плоскасцю, паралельнай аснове, атрымаюцца 2 часткі: П., падобная на дадзеную, і ўсечаная П, аб’ём якой
, дзе S1 і S2 — плошчы асноў.
Піраміда: а — адвольная; б — правільная; в — усечаная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕ́РА ФАТАГРАФІ́ЧНАЯ, фотапапера,
матэрыял, які складаецца з папяровай асновы і нанесенага на яе святлоадчувальнага слоя фатаграфічнай эмульсіі. Прызначана для атрымання фатагр. відарысаў, капіравання дакументаў, рэгістрацыі розных працэсаў (напр., асцылографная П.ф.) і інш.
Бывае: чорна-белая і каляровая; агульнага і тэхн. прызначэння; для аматарскай, прафесійнай і маст. фатаграфіі; праекцыйнага і кантактнага друку; гладкая і структурная. Паводле шчыльнасці асновы (масы адзінкі плошчы) падзяляецца на тонкую (да 135 г/м²), паўкардон (180 г/м²) і кардон (240 г/м²); паводле карыснага інтэрвалу экспазіцыі — мяккую, паўмяккую, нармальную, кантрастную і асабліва кантрастную; па колеры асновы — на белую і крэмавую і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ВАў ткацтве,
сукупнасць паралельных нітак, накіраваных уздоўж тканіны. Тканіна на ткацкім станку ўтвараецца ўзаемным (пераважна перпендыкулярным) перапляценнем нітак
Аснова і ўтку. Ніткі асновы пры тканні церпяць большае мех. ўздзеянне, чым ніткі ўтку, таму на аснову выкарыстоўваюць больш трывалую і якасную пражу. Трываласць нітак асновы павялічваюць апрацоўкай клеявымі растворамі (шліхтай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРЫКЛАДНО́Й ФІ́ЗІКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1980 у Мінску на базе Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі (існаваў з 1963). У ін-це 13 лабараторый, аспірантура і дактарантура, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: развіццё навук. асноў, даследаванне фіз. прынцыпаў, стварэнне метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю (НК) рэчыва, вырабаў і тэхнал. працэсаў галін машынабудавання і энергетыкі; фіз. і матэм.асновывыліч. дыягностыкі аб’ектаў і сістэм з неаднароднай і зменлівай структурай. Распрацаваны: тэорыя нелінейных дынамічных працэсаў перамагнічвання і неаднароднага намагнічвання; асновымагн. і эл.-магн. метадаў НК; тэарэт.асновы капілярнага НК і акустычных метадаў дэфектаскапіі з выкарыстаннем магн. палёў; тэорыя сістэм з выпадковай і зменлівай структурай для дыягностыкі і бяспечнага кіравання дынамічнымі аб’ектамі; фіз.асновы кантролю фіз.-мех., магн. і эл. уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў (у т. л. шматслойных і неаднародных). Выдадзены працы ін-та «Дасягненні ў фізіцы электрамагнітнага неразбуральнага кантролю» (Мінск — Токіо, 1994). У ін-це працавалі акад.АН Беларусі М.С.Акулаў, А.Г.Шашкоў, чл.-кар. І.С.Кавалёў, працуюць чл.-кар.Нац.АН Беларусі В.М.Арцём’еў, М.М.Зацэпін, П.П.Прахарэнка (дырэктар з 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКА́РДА МАШЫ́НА,
механізм ткацкага станка, які ўтварае прамежкі (зевы) паміж ніткамі асновы і дазваляе вырабляць тканіну з буйнаўзорыстым (жакардавым) перапляценнем нітак. Створана ў 1804—08 франц. ткачом і вынаходнікам Ж.М.Жакарам.
Складаецца з прыстасавання пад’ёму і апускання нітак і прыстасавання, што стварае ўзор. У адрозненне ад рэмізных зеваўтваральных механізмаў, якія кіруюць вял. групай нітак асновы, Ж.м. кіруе асобна кожнай ніткай асновы ці невялікай іх групай. Гэта дае магчымасць вырабляць тканіны такіх перапляценняў, паўторны элемент якіх мае мноства нітак па аснове і па ўтку. З дапамогай Ж.м. вырабляюць дэкар. тканіны, дываны з выразнымі маляўнічымі, часам вельмі складанымі малюнкамі (пейзажы, партрэты і г.д).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ЗМА (грэч. prisma),
мнагаграннік, 2 грані якога (асновы П.) — роўныя многавугольнікі з адпаведна паралельнымі старанамі, а іншыя грані (бакавыя) — паралелаграмы.
У залежнасці ад колькасці бакавых граней П. бываюць 3-, 4-, 5-гранныя і г.д. Прыклады П.: прамая П. (бакавыя грані перпендыкулярныя аснове), правільная П. (прамая П., аснова якой — правільны многавугольнік), паралелепіпед. Аб’ём П. роўны здабытку плошчы асновы на вышыню (адлегласць паміж асновамі П.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЛЬБРУК ((Delbrück) Бертальд) (26.7.1842, г. Путбус, Германія — 3.1.1922),
нямецкі лінгвіст. Вучыўся ў Гале і Берліне. Праф. санскрыту і кампаратывістыкі ў Іене (1870). Залажыў асновы вывучэння параўнальнага сінтаксісу індаеўрап. моў: «Сінтаксічныя даследаванні» (т. 1—5, 1871—88; з Э.Віндышам), «Асновы параўнальнай граматыкі індаеўрапейскіх моў» (т. 1—5, 1886—1900, з К.Бругманам). Вывучаў веды, выдаў «Ведыйскую хрэстаматыю» (1874). У працы «Асноўныя пытанні даследавання мовы» (1901) абараняў младаграматычную канцэпцыю мовы, ад якой пазней адышоў.