ліміт, да якога імкнецца выраз (1 + 1/n)n пры неабмежаваным узрастанні n; аснованатуральных лагарыфмаў. Н.л. e = lim(1 + 1/n)n = 2,718281828459045... з’яўляецца трансцэндэнтным лікам, што даказана франц. матэматыкам Ш.Эрмітам (1873). Сувязь назвы Н.л. з імем Дж.Непера малаабгрунтаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЦІ́КС,
смала масцікавага дрэва роду фісташка. Атрымліваецца падсочкай ствалоў. Мае смаляныя к-ты (каля 42%), інертныя вуглевадароды (каля 50%), эфірныя алеі (2—3%) і інш. Антысептык, аснова, што звязвае лекі ў пілюлях і пластырах. Раствор М. ў шкіпінары выкарыстоўваецца для аховы твораў жывапісу, развядзення маст. алейных фарбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВА́Я ПРАЕ́КЦЫЯ,
утварэнне на экране відарыса аб’екта, змешчанага на шляху светлавых прамянёў. Асн. спосабы атрымання С.п.: ценявая праекцыя (непразрысты ці паўпразрысты аб’ект размяшчаецца паміж крыніцай святла і экранам), з дапамогай праекцыйных апаратаў, камеры-абскуры і інш. С.п. — аснова кінатэхнікі, выкарыстоўваецца таксама ў рэнтгенаскапіі, мікрафільмаванні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЙНЫЯ СРО́ДКІ,
рэчывы ці сумесі рэчываў, якія ў растворах аказваюць мыйнае дзеянне і выкарыстоўваюцца для ачысткі ад забруджванняў паверхняў розных рэчаў.
Аснова М.с. — паверхнева-актыўныя рэчывы, здольныя да міцэлаўтварэння (гл.Міцэлы). Найб. важнымі з’яўляюцца М.с., прызначаныя да выкарыстання ў водным асяроддзі. Да іх адносяць мылы і шматкампанентныя кампазіцыі сінт. М.с. (СМС), якія не трацяць мыйнай здольнасці ў жорсткай вадзе. Аснова большасці з іх — солі сульфакіслот (найб. пашыраны алкілбензолсульфанаты) і кіслых сульфаэфіраў. Кампазіцыі СМС уключаюць дапаможныя рэчывы (неарган. электраліты), што паляпшаюць мыйнае дзеянне, а таксама спец. дабаўкі (ферменты, бактэрыцыды, стабілізатары пены, пахучыя рэчывы, антыаксіданты і інш.). Вырабляюць М.с. вадкія, пастападобныя, цвёрдыя (кавалкі, гранулы, парашкі). Выкарыстоўваюць у быце для мыцця бялізны, посуду, шкла, керамічных і інш. вырабаў, як сродкі асабістай гігіены (шампунь, зубная паста), у тэхніцы (тэхн. М.с.) для мыцця розных механізмаў і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТАГЕНЕ́З (ад мутацыі + ... генез),
1) працэс узнікнення мутацый пад уздзеяннем фактараў (мутагенаў) навакольнага і ўнутранага асяроддзя. Аснова — змены ў малекулах нуклеінавых к-т, што захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю, і парушэнні мітатычнага апарата клетачнага дзялення.
2) Штучнае атрыманне мутацый з дапамогай фіз. і хім. мутагенаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРЫЦЦЁў будаўніцтве,
верхняя агараджальная канструкцыя, якая аддзяляе памяшканне будынка (або ўнутраны аб’ём збудавання) ад вонкавага асяроддзя і знешніх уздзеянняў. Асн. від П. — плоскія дахі (тэрасы), якія выкарыстоўваюцца як спартыўныя пляцоўкі, салярыі і інш.Асн. элементы П. — нясучая аснова (напр., панэлі, абалонка), уцяпляльнік (керамзіт і інш.) і дахавае крыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫГІНА́Л (ад лац. originalis першапачатковы),
1) сапраўдны, аўтэнтычны твор у адрозненне ад копіі або падробкі, фальсіфікацыі; першапачатковы экзэмпляр дакумента.
2) У выдавецкай справе машынапісны экзэмпляр, рукапіс і графічны матэрыял, з якіх робіцца набор; дакументальная аснова друкаванага твора, напрыклад арыгінал кнігі, артыкула.
3) Не падобны на іншых, самабытны, своеасаблівы чалавек, дзівак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАВЕ́ЙНІЦА»,
бел.нар. танец, блізкі да «Мяцеліцы». Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Танцоры, нагнуўшыся, парамі прабягаюць пад ручніком, які трымае ў выглядзе аркі адна з пар. Аснова танца — слізготны рух «кроку-бегу» з імклівымі паваротамі і чаргаваннем пар, якія выбягаюць з-пад аркі направа і налева, што стварае ілюзію ўрагану, мяцеліцы.
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕЗАВУГЛЯРО́ДЗІСТЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы жалеза з вугляродам на аснове жалеза. Найб. пашыраныя тэхн. Ж.с. сталь (мае да 2% вугляроду C па масе) і чыгун (2—4,6% C).
У Ж.с. вуглярод утварае цвёрдыя растворы ўкаранення на аснове паліморфных мадыфікацый жалеза (аўстэніт — раствор C у γ-Fe, мае да 2,03% C, метал.аснова Ж.с. пры т-ры вышэй за 727 °C; ферыт — раствор C у α-Fe, мае да 0,025% C, аснова сплаваў пры t<727 °C), цэментыт (карбід жалеза Fe3C) ці прысутнічае ў свабодным стане ў выглядзе графіту. Графіт маюць Ж.с., якія атрымліваюць пры павольным раўнаважным ахаладжэнні расплаву Fe—C (шэры ці коўкі чыгун). Метастабільны Fe3C утвараецца пры хуткім ахаладжэнні расплаву, мае высокую цвёрдасць, крохкі. Мех. ўласцівасці Ж.с., пераважна сталі, паляпшаюць пры тэрмічнай апрацоўцы сплаваў пасля зацвярдзення: пры водпуску аўстэніт паступова раскладаецца на цэментыт і ферыт (сталь набывае высокую пластычнасць), пры загартоўцы ператвараецца ў мартэнсіт (павышаюцца цвёрдасць і зносаўстойлівасць).