СЛАІ́СТА-КУЧАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Stratocumulus (Sc)],
воблакі ў выглядзе шэрых або белых (ці адначасова абодвух адценняў) слаёў і град, амаль заўсёды з больш цёмнымі часцінкамі, якія складаюцца з буйных акруглых або валападобных элементаў. Вертык. магутнасць невялікая, размешчаны на выш. да 2 км. Складзены з дробных кропель (пры адмоўных т-рах пераахалоджаных), зрэдку трапляюцца буйныя кроплі дажджу і ядры крупы, сняжынкі і снежныя камякі. Узнікаюць пры хвалевых рухах паветра, асабліва ў слаях інверсій і над падветранымі схіламі ўзвышшаў, пры турбулентным абмене, пры трансфармацыі воблакаў інш. тыпаў, асабліва кучавых і кучава-дажджавых. Часта трапляюцца адначасова з кучавымі воблакамі. Ападкі з большасці гэтых воблакаў не выпадаюць Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСПАТЫ́ЗМ (ад грэч. despoteia неабмежаваная ўлада),
форма неабмежаванай, абсалютнай, самадзяржаўнай улады, для якой уласціва поўнае самавольства, самаўпраўства, грубае і жорсткае падаўленне волі падданых і іх бяспраўе. Д. асабліва характэрны для абсалютных манархій (гл. таксама Дэспатыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТР МО́ДЫ.
Адкрыты ў 1949 у Мінску як Дом мадэляў, з 1988 — Беларускі цэнтр моды. Распрацоўвае прамысл. калекцыі швейных вырабаў і тэхн. дакументацыю, стварае і прапагандуе перспектыўныя калекцыі мадэляў жан. і мужчынскага адзення, асабліва модныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕАТЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. beatus блаславёны + facere рабіць),
у рымска-каталіцкай царкве акт надання асобе за асабліва праведнае жыццё пасмяротнага тытула «блаславёны». Разглядаецца царквой як ніжэйшая ступень у падрыхтоўцы кананізацыі. З 8 ст. права беатыфікацыі належыць выключна папе рымскаму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТА́ЦЫЯ (ад лац. gutta кропля),
выдзяленне раслінамі лішку кропельнавадкай вады і солей праз вадзяныя вусцейкі — гідатоды. Назіраецца ў многіх, асабліва травяністых раслін, у цёплае і вільготнае надвор’е, калі запаволена транспірацыя (напр., у суніцы, гусялапкі, вербаў, таполяў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НДРА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі і ведычнай рэлігіінайб. шанаванае бажаство, пераможца багоў і іх цар, грамавержац і ўсталявальнік сусвету; пазней ахоўнік (лакапала) Усходу. Найперш увасабляў воінскую функцыю, але быў звязаны і з урадлівасцю, лічыўся добрым апекуном людзей, асабліваарыйцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУТА́ЦЫЯ (ад лац. commutatio змена, замена),
замена паншчыны і натуральнага аброку грашовай рэнтай. Адбывалася ў сярэдневякоўі ў выніку пранікнення таварна-грашовых адносін у феад. вёску. Тэрмін «К.» звычайна ўжываецца ў дачыненні да агр. адносін краін Зах. Еўропы, асабліва Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДУКТААБМЕ́Н,
форма эканам. сувязей паміж вытворцамі, якая характарызуецца абменам прадуктамі працы і рознага віду паслугамі без пасрэдніцтва грошай. Выкарыстоўваўся на розных этапах развіцця чалавечага грамадства. У сучаснай эканоміцы П., асабліва ў міжнар. гандлі, ажыццяўляецца праз бартэрныя здзелкі (гл.Бартэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЎТАБ’Я́НКІ»
(Autobianchi),
легкавыя аўтамабілі аднайм. фірмы (Італія). Выпускаюцца з 1955 (з 1967 у складзе канцэрна «ФІАТ»), з 1994 — аўтамабілі асабліва малога класа (рабочая ёмістасць рухавіка 0,9—1 л, магутнасць 34—54 кВт, максімальная скорасць 145—170 км/ гадз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТАКАЛАРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ,
змена тэмпературы магнетыка пры адыябатным (цеплаізаляваным) змяненні напружанасці магнітнага поля, у якім знаходзіцца магнетык. Пры адыябатным размагнічванні (памяншэнні ) т-ра зніжаецца, пры адыябатным намагнічванні (павелічэнні ) — павышаецца. М.э. асабліва значны ў фера- і парамагнетыкаў (гл.Магнітнае ахаладжэнне).