БЛЕРЫО́ ((Blériot) Луі) (1.7.1872, г. Камбрэ, Францыя — 1.8.1936),
французскі авіяканструктар і пілот, адзін з заснавальнікаў авіяцыі. З 1900 будаваў арнітаптэры (апараты з рухомымі крыламі) і планёры, з 1906 — самалёты. Здзейсніў палёт на самалёце (1908), упершыню пераляцеў праліў Ла-Манш (1909). Самалёты сістэмы Блерыо выкарыстоўваліся пераважна ў 1910—20-я г. ў франц. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗГУШЧА́ЛЬНІКІ,
апараты, у якіх адбываецца аддзяленне цвёрдых часцінак рэчыва ад вадкасці. Бываюць гравітацыйныя (часцінкі ападаюць пад дзеяннем сілы цяжару), інерцыйныя (выдаленне часцінак адбываецца за кошт узнікнення сіл інерцыі пры вярчэнні) і фільтрацыйныя (згушчэнне суспензіі адбываецца пры выдаленні часткі вадкасці). Выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў і высакародных металаў, у вытворчасці паперы і цэлюлозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ТЭ́ХНІКУМ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ.
Засн. ў 1945 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў і тэхнікаў-тэхнолагаў для прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны; машыны і апаратыхарч. вытв-сцей. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКАНУ́Р,
касмадром у Казахстане, у Карагандзінскай вобласці. Створаны ў 1955. Мае некалькі стартавых комплексаў, тэхн. пазіцый і вымяральных пунктаў. З Байканура запушчаны першы ў гісторыі чалавецтва штучны спадарожнік Зямлі (1957), здзейсніў палёт першы касманаўт Ю.А.Гагарын (1961); стартавалі пілатаваныя касм. караблі («Усход», «Узыход», «Саюз» і інш.), арбітальныя станцыі («Салют», «Мір»), шматлікія штучныя спадарожнікі Зямлі і міжпланетныя касм.апараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ХІ́МІКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1967 у Магілёве. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аўтаматызацыя тэхнал. працэсаў і вытв-сці, вытв-сць вырабаў і пакрыццяў з палімерных матэрыялаў, тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання, электраэнергетыка, машыны і апаратыхарч. вытв-сцей, халадзільна-кампрэсарныя машыны і ўстаноўкі, камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КТАРЫ ХІМІ́ЧНЫЯ,
прамысловыя апараты для ажыццяўлення рэакцый хімічных; адны з асн. апаратаў тэхнал, установак хім. вытв-сці. Назва Р.х. (газагенератар, канвертар і інш.) звычайна вызначаецца працэсам, які ў ім праводзіцца. У шырокім сэнсе да Р.х. могуць быць аднесены гарэлкі, рухавікі, акумулятары і інш.апараты, у якіх таксама адбываюцца хім. рэакцыі, але гал. з’яўляецца цеплавы ці эл. эфект, мех. работа і інш., а не іх хім. прадукт.
Р.х. класіфікуюць паводле характару працякання працэсу ў часе (Р.х. перыяд., бесперапыннага і паўбесперапыннага дзеяння), цеплавога рэжыму работы (ізатэрмічныя, адыябатычныя, політрапічныя), рэжыму руху рэакцыйнага асяроддзя (поўнага выцяснення або змяшэння, Р.х. прамежкавага тыпу), фазавага стану рэагентаў (Р.х. для гамагенных рэакцый у газавай ці вадкай фазах, для гетэрагенных рэакцый у сістэмах газ—вадкасць, газ—цвёрдае цела і каталітычных гетэрагенных рэакцый у сістэмах газ—цвёрдае цела, вадкасць—цвёрдае цела або ў вадкай фазе). Паводле тыпу канструкцыі Р.х. падзяляюць на ёмістасныя, калонныя, трубчастыя. Ёмістасныя Р.х. — полыя апараты найчасцей з прыладамі для перамешвання; у газа-вадкасных сістэмах перамешванне можа праводзіцца барбатаваннем. Цеплаабмен у такіх апаратах ажыццяўляецца праз паверхню Р.х. ці шляхам частковага выпарэння вадкага кампанента. Да рэактараў гэтага тыпу адносяць таксама апараты з нерухомым ці псеўдаажыжаным слоем (адным або некалькімі) каталізатара. У ёмістасных Р.х. праводзяць бесперапынныя, перыяд. і паўбесперапынныя працэсы. Калонныя Р.х. — пустацелыя або запоўненыя каталізатарам ці насадкай апараты. Для паляпшэння міжфазнага масаабмену ў іх выкарыстоўваюць дыспергаванне з дапамогай распырсквальнікаў, барбацёраў, мех. ўздзеяння (вібрацыя талерчатай насадкі, пульсацыя патокаў фаз) ці насадкі (цвёрдыя целы рознай формы — кольцы, кольцы з перагародкамі і інш.), якія забяспечваюць высакаскорасны плёначны рух фаз. У такіх Р.х. ажыццяўляюць бесперапынныя працэсы ў двух- ці трохфазных сістэмах. Трубчастыя Р.х. выкарыстоўваюць для правядзення каталітычных рэакцый з цеплаабменам у рэакцыйнай зоне праз сценкі трубак, высокатэмпературных газафазных рэакцый. Спецыфічныя ўласцівасці маюць Р.х. для электрахім, (гл. Электроліз), плазмахім. і радыяцыйна-хім. працэсаў. Разлік Р.х. грунтуецца на даных па тэрмадынаміцы і кінетыцы рэакцый, скорасці цёпла- і масаабмену (гл. Макракінетыка) з улікам структуры патокаў у апаратах; поўны разлік праводзяць метадам мадэліравання (гл. Мадэліраванне ў навуцы і тэхніцы) з выкарыстаннем ЭВМ.
Выкарыстоўваюць Р.х., у т. л. на прадпрыемствах Беларусі, у тэхналогіі неарган. (вытв-сць аміяку, салянай і азотнай кіслот, аміячнай салетры і інш.) і арган. рэчываў (дэгідрыраванне н-бутэнаў, атрыманне ацэтылену з вуглевадародаў, перапрацоўка вадкага і газападобнага паліва і інш.), тэхналогіі асн.арган. сінтэзу і палімераў (атрыманне ацэтылену крэкінгам метану, нітрабензолу, стыролу, полімерызацыя этылену, хлорыстага вінілу і інш.), а таксама ў інш. галінах прам-сці. Гл. таксама Хімічная тэхналогія.
Асноўныя тыпы рэактараў хімічных: а — праточны ёмісты рэактар з мяшалкай і цеплаабменнай абалонкай, б — мнагаслойны каталітычны рэактар з прамежкавымі цеплаабменнымі элементамі (ЦЭ), в — калонны рэактар з насадкай (Н) для двухфазнага працэсу, Г — трубчасты рэактар; 3 — зыходныя рэчывы, П — прадукты рэакцыі, Ц — цепланосьбіт, К — каталізатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ТАР (ад лац. locare змяшчаць),
лакацыйная станцыя, прылада (станцыя) для вызначэння месцазнаходжання і інш. характарыстык аб’екта (лакацыі) з дапамогай адбітых або выпрамененых ім гукавых ці эл.-магн. хваль. Ваен. Л. таксама вызначаюць параметры руху цэлей, распазнаюць, суправаджаюць, наводзяць ракеты і інш. лятальныя апараты. Бываюць радыёлакатары (гл.Радыёлакацыйная станцыя), Л. гукавыя, у т. л.гідралакатары, і аптычныя, у т. л. лазерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІГО́РСКІ ГОРНА-ХІМІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1961 у г. Салігорск як горна-мех. тэхнікум, з 11.9.1962 — горна-хімічны. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): горныя машыны і абсталяванне; абагачэнне карысных выкапняў; электраэнергетыка; распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў; папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый; машыны і апаратыхім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЦУСІ́ТА ЭЛЕ́КТРЫК ІНДА́СТРЫЯЛ»
(Matsushita Electric Industrial Company Limited),
японская эл.-тэхн. і радыёэлектронная кампанія, адна з найб. у свеце. Засн. ў 1918. Вырабляе камунікацыйнае, вымяральнае і спец. абсталяванне, быт. тэхніку: тэлефоны, радыёперадатчыкі і радыёпрыёмнікі, міні-камп’ютэры, апараты каляровага ксерадруку, тэлевізары, відэамагнітафоны, халадзільнікі, электрабатарэі, электронныя лямпы і інш. Вядома гандл. маркамі «Панасонік», «Нэшанал», «Тэкнікс», «Квазар». Мае філіялы ў Паўн. Амерыцы, Паўд.-Усх. Азіі, у Зах. Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1963 у г. Наваполацк як аддзяленне Полацкага нафтавага тэхнікума. З 1968 нафтавы, з 1987 політэхнічны тэхнікум. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў. Спецыяльнасці (1999/ 2000 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апаратыхім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў; электратэхніка; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; перапрацоўка нафты і газу; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.