КАМІ́НСКАЯ Валянціна Цімафееўна (н. 7.7.1922, г. Даўлеканава, Рэспубліка Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1973). Скончыла Башкірскі мед.ін-т (1943). З 1952 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па перынатальнай ахове плода, прафілактыцы крывацёку і слабасці скарачальнай дзейнасці маткі пры родах.
Тв.:
К профилактике кровотечения в родах // Профилактика и лечение кровотечений в родах. Мн., 1963;
Здоровье женщины. Мн., 1968;
Акушерско-гинекологическая терминология на русском и латинском языках: Словарь. Мн., 1986 (разам з Л.М.Акатавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГЕ́НЧАНКА Іван Сяргеевіч (9.2. 1897, в. Крывая Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 9.5.1984),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Дацэнт (1951). Засл. ўрач Беларусі (1956). Скончыў Казанскі ун-т (1923). У 1945—68 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў і ў 1945—52 гал. акушэр-гінеколаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Распрацаваў спосабы вызначэння праходнасці фалопіевых труб, абязбольвання і паскарэння родаў, метад фізіял. ажыўлення ўяўна-памерлых нованароджаных (метад Л.).
Тв.:
Физиологический метод оживления мнимоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ Юрый Канстанцінавіч (н. 12.10.1953, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Сын К.І.Малевіча. Скончыў Цалінаградскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Мінскім мед. ін-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.
Тв.:
Внешнее дыхание, газо- и энергообмен при беременности. Мн., 1986 (разам з У.М.Дзямідавым, С.С.Саакянам);
Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА Людміла Фёдараўна (н. 15.8.1958, в. Пігановічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (2003). Скончыла Бел.мед.ун-т (1984), дзе і працуе (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па акушэрстве і гінекалогіі, эндаскапічнай хірургіі.
Тв.:
Акушерские кровотечения, экстренная помощь. Мн., 1997 (разам з Г.І.Герасімовічам, Т.М.Калгушкінай);
Основные методы исследования и оперативные вмешательства в гинекологии. Мн., 1999 (у сааўт.);
Гинекологические нарушения у детей // Справочник врача женской консультации. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУ́Н Лідзія Якаўлеўна (н. 3.3.1929, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1956), дзе і працуе з 1962 (у 1986—99 заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе і лячэнні эндаметрыёзу, запалення геніталій, кантрацэпцыі і інш.
Тв.:
Эндометриоз. Мн., 1987;
Хронические воспалительные заболевания придатков матки. Витебск, 1998 (разам з С.М.Занько, А.М.Косінцам);
Эндометриоидная болезнь (патогенез, диагносгика и лечение). Витебск, 2000 (разам з Л.Я.Радзецкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ Георгій Ігнатавіч (н. 18.1.1930, в. Новы Двор Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956) і з 1959 працуе ў гэтым ін-це (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кансерватыўнага лячэння дабраякасных пухлін, хірург. лячэнні анамалій развіцця жаночых палавых органаў, прафілактыцы і лячэнні гнойна-запаленчых ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі.
Тв.:
Советы врача молодоженам. 2 изд. Мн., 1986;
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з К.І.Малевічам, П.С.Русакевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ Канстанцін Іванавіч (н. 23.3.1930, в. Замошша Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1997 заг. кафедры). Навук. працы па працяканні родаў пры генітальнай паталогіі, лячэнні і рэабілітацыі гінекалагічных хворых, лазератэрапіі.
Тв.:
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з П.С.Русакевічам, Г.І.Герасімовічам);
Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях. Мн., 1994 (разам з П.С.Русакевічам).
К.Малевіч. Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прамавугольнікам). 1915.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Іван Мацвеевіч (4.6.1903, в. Горкі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.5.2002),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў БДУ (1929). З 1937 у Мінскім мед. ін-це (з 1958 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях прафілактыкі пупочнага сепсісу нованароджаных, родаў пры папярочным размяшчэнні плода, прафілактыкі і лячэння пасляродавых хвароб, лячэння гнойных запаленняў прыдаткаў маткі, арганізацыі акушэрска-гінекалагічнай дапамогі.
Тв.:
Метрейриз в акушерской практике. Мн., 1959;
Беременность и роды. Мн., 1969;
Очерки гнойной хирургии в гинекологии и акушерстве. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУЦЬ Віталь Сцяпанавіч (н. 1.10.1928, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях працякання цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, позніх гестозах, перыяду пасля кесарава сячэння, па ўскладненнях цяжарнасці і гінекалагічных захворваннях у работніц хім. прадпрыемстваў.
Тв.:
Физиология беременности и диспансерное наблюдение беременных женщин (разам з Т.Ю.Ягоравай, А.А.Высоцкім) // Дуда И.В., Дуда В.И. Клиническое акушерство. Мн., 1997;
Артериальная гипотония у беременных и рожениц. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ ШКО́ЛА ПАВІТУ́Х,
спецыяльная мед.навуч. ўстанова для падрыхтоўкі павітух у 1865—1917 у Магілёве. Падпарадкоўвалася Мін-ву ўнутр. спраў. У 1875 набыла статус цэнтральнай для Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губ. Тэрмін навучання 3—4 гады. Існавалі 2 падрыхтоўчыя і 2 спец. класы. Выкладаліся: Закон Божы, рус. і лац. мовы, арыфметыка, фізіка, анатомія і фізіялогія, малая хірургія, агульная паталогія, фармакалогія і рэцэптура, акушэрства, гінекалогія, гігіена. Прымаліся асобы жаночага полу ад 18 да 25 гадоў, пераважна сял. паходжання, якія падзяляліся на пансіянерак і вольных слухачак. Выпускніцы-пансіянеркі павінны былі адпрацаваць па 1,5 года за кожны год навучання ў якасці сельскіх павітух у губерні, якая іх утрымлівала.