УНІСО́Н (італьян. unisono ад лац. unus адзін + sonus гук) у музыцы, 1) аднагучча, якое ўтвараецца двума або больш галасамі; нулявы інтэрвал, абсалютны кансананс.
2) Сінхроннае выкананне аднаго і таго ж муз. тэксту (мелодыі, многагалосага твора) двума або некалькімі музыкантамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЭАТЭЛЕФО́Н, відэафон,
абаненцкая відэаакустычная прылада, з дапамогай якой абаненты бачаць адзінаднаго ў час тэлеф. размовы. Аб’ядноўвае звычайную тэлеф. сувязь і перадачу відарысаў (кожнага абанента па асобным канале, як у тэлебачанні). Выкарыстоўвае тэлевізійныя каналы міжгародняй сувязі. Устанаўліваюць пераважна на перагаворных пунктах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ЦЫЯ (ад лац. novatio абнаўленне, змяненне),
1) у цывільным праве адзін са спосабаў спынення абавязацельстваў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь абавязацельства спыняецца пагадненнем бакоў, у прыватнасці дамоўленасцю пра замену аднаго абавязацельства другім паміж тымі ж асобамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ДЛ (Beadle) Джордж Уэлс (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́НАМА-ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сістэма звязаных паміж сабою астронама-геадэзічных пунктаў, якія размешчаны адзін ад аднаго на адлегласці 70—100 км. Утворана з радоў і сетак трыянгуляцыі і паліганаметрыі. Служыць для вызначэння фігуры і памераў Зямлі, складання тапаграфічных картаў. Гл.Апорная геадэзічная сетка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОФАБІЁЗ (ад троф... + ...біёз),
узаемавыгаднае сумеснае жыццё 2 відаў, якія выкарыстоўваюць у якасці корму прадукты метабалізму адзінаднаго. Напр., мурашы родаў мірміка, тапінома, лусіус, крэматагастэр ахоўваюць і гадуюць у сваіх гнёздах розных насякомых (цыкад, афід, какцыд, вусеняў матылёў) і жывяцца іх выдзяленнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РНШАЎ ТЭАРЭ́МА,
адна з асн. тэарэм электрастатыкі, паводле якой сістэма нерухомых засяроджаных (кропкавых) зарадаў, што знаходзяцца на канечных адлегласцях адзін ад аднаго, не можа быць устойлівай. Сфармулявана англ. вучоным С.Ірншаў (1839). З І.т. вынікае, што атам павінен быць дынамічнай сістэмай (не можа складацца з нерухомых зарадаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ,
частка прасторы, абмежаваная трыма ці больш плоскасцямі, якія парамі перасякаюцца і маюць адзін агульны пункт. Агульны пункт наз. вяршыняй, лініі перасячэння плоскасцей — рэбрамі, самі плоскасці — гранямі. М.в., які размешчаны з аднаго боку ад плоскасці кожнай сваёй грані, наз. выпуклым. Гл. таксама Цялесны вугал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕ́ЎНІ»,
бел.нар. гульня. Удзельнічаюць 2 чал. Гульцы закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, па камандзе, пачынаюць, скачучы на другой, штурхаць адзінаднаго грудзьмі ці плячом. Хто страціць раўнавагу — выбывае з гульні. У час спаборніцтва нельга пераскокваць з адной нагі на другую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТОП-КАДР,
адзін з прыёмаў кінематаграфічнай перадачы падзей, пры якім узнікае эфект спынення экраннай выявы ў руху. Дасягаецца шляхам шматразовага паўтору на плёнцы аднаго і таго ж кадрыка, што дазваляе акцэнтаваць пэўны момант дзеяння, якое адлюстроўваецца. С.-к. можа служыць для завяршэння эпізоду ці фільма (падкрэслівае фінальны акцэнт).