сасудзіста-валакністы цяж праводзячай тканкі раслін, у якім драўніна (ксілема) знаходзіцца ў цэнтры пучка, а луб (флаэма) — звонку ці наадварот. З’яўляецца закрытым пучком, бо адсутнічае камбій. Характэрны для вегетатыўных органаў папарацепадобных і аднадольных раслін. Гл. таксама Калатэральны пучок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРЫКАЛІ́ЗМ (ад лац. clericalis царкоўны),
грамадска-палітычны кірунак у дзейнасці рэліг. арг-цый, які выкарыстоўвае рэлігію і царкву для ўзмацнення ўздзеяння на сферы грамадскага жыцця. Прадстаўнікі К. ствараюць свае паліт. партыі, прафсаюзы, жаночыя, маладзёжныя і інш. масавыя грамадскія аб’яднанні, навуч. ўстановы.
прадукт фосфарыліравання крэаціну, злучэнне, багатае энергіяй. Утрымліваецца ў шкілетных мышцах пазваночных. Абарачальная рэакцыя распаду К.к. — адна з крыніц энергіі для мышачнага скарачэння. У тканках самаадвольна разбураецца і ператвараецца ў неарган. фасфат і крэацінін, які выводзіцца з мачой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШЧАНСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1832—64 у в. Лешчанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляла аконнае шкло. У 1864 мела 2 драўляныя карпусы, 3 свірны, 5 інш. памяшканняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чал., выраблена 1500 скрынак шкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМБ (ад лац. limbus пруг, шляк, аблямоўка),
плоскае кольца, падзеленае на роўныя долі акружнасці (градусы, мінуты, секунды). Служыць для адліку вуглоў у вугламерных інструментах, астр., геад., фіз. прыладах, прыцэльных прыстасаваннях зброі. Л. наз. таксама бачны край дыска Сонца, Месяца, планеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНІНЕ́ЦКІ ШПАЛАПРАПІ́ТНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў з 1902 на чыг. ст. Лунінец, цяпер Брэсцкай вобл. Належаў Міністэрству шляхоў зносін (Палеская чыгунка). Насычаліся шпалы і брусы для чыгункі. Меў 2 паравыя рухавікі (40 к.с.) і інш. маёмасць. У 1908—10 працавала 135 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЗ,
у беларусаў сплаўное пласкадоннае суднадля транспарціроўкі лесаматэрыялаў па Дняпры. Выкарыстоўваўся ў 19 ст. на адзін рэйс у час веснавой паводкі, сплаўляўся нават праз парогі. Грузападымальнасць 8—40 т, найб. памеры: даўж. да 60 м, шыр. да 14 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛО́ДЫКА (ад грэч. melōdikos меладычны, песенны),
1) сукупнасць меладычных з’яў, уласцівасцей і заканамернасцей, характэрных для пэўнага гіст. пласта нар.муз. творчасці або фалькл. жанру, стылю, эпохі, кірунку, кампазітарскай шкоды, творчасці пэўнага кампазітара і нават асобнага твора.