ПА́НІН (Віктар Яўгенавіч) (н. 10.11.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
расійскі фізік і механік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Скончыў Томскі ун-т (1952). З 1955 у Сібірскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1969 заг. аддзела), з 1979 у Сібірскім аддз.Рас.АН: у Ін-це оптыкі атмасферы (нам. дырэктара), з 1983 у Ін-це фізікі трываласці і матэрыялазнаўства (з 1984 дырэктар). Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, фізіцы трываласці і пластычнасці, стварэнні новых высокатрывалых канстр. матэрыялаў.
Тв.:
Теория фаз в сплавах. Новосибирск, 1984 (у сааўт.);
Структурные уровни пластической деформации и разрушения. Новосибирск, 1990 (у сааўт.);
Новые материалы и технологии. Новосибирск, 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКЕ́ВІЧ (Павел Якаўлевіч) (16.2.1895, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 28.6.1938),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Акад.АН Беларусі (1931), д-рпед.н., праф. (1929). Скончыў Віцебскі ін-тнар. адукацыі (1922), Маскоўскія вышэйшыя пед. курсы (1924). З 1924 у Акадэміі камуніст. выхавання ў Маскве. З 1925 у Камуністычным ун-це Беларусі, БДУ, дырэктар НДІ педагогікі, неадменны сакратар, заг.пед. кабінета АН Беларусі. Чл.ЦВКБССР у 1931—35. Навук. працы па праблемах політэхн. адукацыі, пытаннях гісторыі педагогікі і псіхалогіі. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
Основные вопросы фабзавуча. М., 1926;
Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГДА́Л (Аркадзь Бейнусавіч) (11.3.1911, г. Ліда Гродзенскай вобл. — 1991),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. з 1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1936). З 1943 у Ін-це фіз. праблем, з 1945 у Ін-це атамнай энергіі, з 1971 у Ін-це тэарэт. фізікі АНСССР, адначасова з 1944 праф. Маскоўскага інж.-фіз. ін-та. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы атамнага ядра і элементарных часціц. Прыстасаваў метады квантавай тэорыі поля да задачы многіх цел і тэорыі атамнага ядра.
Тв.:
Теория конечных ферми-систем и свойства атомных ядер. М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Аляксандр Львовіч) (8.1.1895, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.12.1979),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў. Данскі (цяпер Растоўскі) ун-т (1918) і Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1932). З 1946 дырэктар радыётэхн. лабараторыі, у 1957—70 дырэктар Радыётэхн. ін-та АНСССР. Навук. працы па радыётэлефоннай мадуляцыі, накіраваных антэнах, генератарных лямпах, радыё-вымярэннях. Кіраваў стварэннем магутных радыёвяшчальных станцый, удзельнічаў у буд-ве шэрагу паскаральнікаў элементарных часціц, у т. л. ў Серпухаве. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬЕ́ ((Mignet) Франсуа Апост Мары) (8.5.1796, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 24.3.1884),
французскі гісторык. Чл. Акадэміі маральных і паліт.навук (1833), чл.Франц. акадэміі (1836). Атрымаў юрыд. адукацыю, адвакат (з 1818). Прыхільнік канстытуцыйнай бурж. манархіі, выступаў супраць панавання Бурбонаў. Удзельнік Ліпеньскай рэвалюцыі 1830. У 1830—48 дырэктар Архіва Мін-ва замежных спраў. Разам з А.Цьеры, А.Цьерам і Ф.Гізо заснаваў тэорыю класавай барацьбы. Разглядаў барацьбу класаў як гал. рухавік гіст. падзей, лічыў, што яе завяршэннем павінна быць перамога буржуазіі. У гал. працы «Гісторыя французскай рэвалюцыі» (т. 1—2, 1824) абгрунтоўваў гіст. непазбежнасць і плённасць рэвалюцыі. Аўтар кніг па гісторыі 16 ст. «Гісторыя Марыі Сцюарт» (1851), «Барацьба Францыска I з Карлам V» (т. 1—2, 1875).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС (Віль Канстанцінавіч) (н. 30.10. 1938, в. Волма Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў БДУ (1968). З 1973 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механізмах біял. ўздзеяння азону на біяэнергет. працэсы клетак, выкарыстанні акісляльных уласцівасцей азону для атрымання біялагічна актыўных рэчываў з дражджавых клетак (нізкамалекулярныя біястымулятары, АТФ і інш.).
Тв.:
Озон-индуцированная модификация структурно-физического состояния плазматических мембран дрожжей C. utilis (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 1;
Различия в озон-индуцированном окислении липидов в дрожжевых клетках C. utilis и изолированных мембранных препаратах (у сааўт.) // Биологич. мембраны. 1999. Т. 16, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТЫНГЛІ ((Mattingly) Томас) (н. 17.3.1936, г. Чыкага, штат Ілінойс, ЗША),
касманаўт ЗША. Бакалаўр навук па авіяц. тэхніцы. Скончыў вышэйшую школу ў г. Маямі (штат Фларыда), ун-т у г. Оберн (1958, штат Алабама), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16—27.4.1972 з Дж.Янгам і Ч.Дзюкам здзейсніў палёт да Месяца з выхадам у адкрыты космас як пілот асн. блока касм. карабля (КК) «Апалон-16» (у час пасадкі месяцавай кабіны знаходзіўся на калямесяцавай арбіце); 27.6—4.7.1982 з Г.Хартсфілдам — палёт на КК «Калумбія» (як камандзір); 24—27.1.1985 — палёт на КК «Дыскаверы» (як камандзір). У космасе правёў 20,8 сут. Залаты медаль НАСА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧУ́ЛЬСКІ (Васіль Фёдаравіч) (9.8.1893, в. Навасады Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1973),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1946). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1911—15), скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1918 супрацоўнік Белнацкома ў Маскве, у 1919—24 выкладчык у Слуцку, у 1925—33 навук. супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, у 1934—71 выкладчык ВНУ Масквы. Друкаваўся з 1927. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 1927—28), А.Гаруна (1929). Даследаваў сувязі «Слова аб палку Ігаравым» з бел. фальклорам. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій па праблемах укр., рус. л-ры.
Тв.:
Тэхніка работы з кнігай. Мн., 1933;
Лісты В.Ф.Мачульскага да А.Я.Багдановіча // Шлях паэта. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНАЯ ГІДРАГЕАЛО́ГІЯ,
адзін з прыкладных раздзелаў гідрагеалогіі, што вывучае заканамернасці фарміравання падземных вод на тэрыторыях, дзе праводзіцца меліярацыя зямель. Метады М.г. грунтуюцца на гідрагеал. і інж.-геал. даследаваннях на мясцовасці, складанні гідрагеал. карт і геафільтрацыйных схем, правядзенні гідрагеал. раянавання. Па выніках даследаванняў даецца гідрагеалагічнае абгрунтаванне таго ці інш.тэхн. спосабу меліярацыі, у т. л. разлік гарыз. і верт. дрэнажу, складаюцца прагнозы змены гідрагеал. умоў пад уплывам праектуемых мерапрыемстваў, распрацоўваюцца рэкамендацыі па эксплуатацыі меліярац. сістэм і ахове водных рэсурсаў. На Беларусі праблемы М.г. вывучаюць у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Бел.політэхн. акадэміі, Бел. н.-д, геолага-разведачным ін-це, Ін-це геал.навукНац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЗБІР (Міхаіл Аляксандравіч) (4.11.1855, г. Тула, Расія — 10.10.1935),
расійскі заолаг. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1878), працаваў у ім (з 1886 праф.). З 1911 праф. Вышэйшых жан. курсаў у Маскве. У 1917—19 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі і параўнальнай анатоміі. Распрацаваў падзел Палеарктыкі на 6 зоагеаграфічных зон. Аўтар першых зводак па сістэматыцы і біялогіі птушак Расіі («Птушкі Расіі», т. 1—2, 1893—95, і «Паляўнічыя і прамысловыя птушкі Еўрапейскай Расіі і Каўказа», т. 1—2, з атласам, 1900—02).
Тв.:
За Дарвина. М.; Л., 1927;
Очерк истории фауны европейской части СССР. М.; Л., 1934.