МІ́РСКІ БОЙ 1944,
бой партыз. брыгады імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў г.п. Мір 22 сак. ў Вял. Айч. вайну. План ліквідацыі гарнізона, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацаваны камандаваннем брыгады імя Жукава. Кіраваў боем У.З.Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізона, партызаны ў ноч на 22 сак. праніклі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы гарнізона. Байцы атрадаў імя Суворава і імя Ракасоўскага, якія знаходзіліся ў засадах, знішчылі каля 2 км лініі тэлегр.-тэлеф. сувязі. На досвітку партызаны пакінулі пасёлак.
М.Ф.Шумейка.
т. 10, с. 469
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі другі дзяржаўны тэатр, гл. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі першы дзяржаўны тэатр, гл. Беларускі тэатр імя Янкі Купалы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВО́Й Георгій Цімафеевіч (15.4.1921, с. Фёдараўка Карлаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1995),
савецкі касманаўт. Ген.-лейт. авіяцыі (1977), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1968), лётчык-касманаўт СССР (1968), засл. лётчык-выпрабавальнік СССР (1961). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына; 1956). У 1964—69 у атрадзе сав. касманаўтаў. 26—30.10.1968 пілатаваў касм. карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касм. караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сут. У 1972—87 нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981.
т. 3, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВАЕ́ННАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА імя М.І.Калініна.
Засн. ў 1937 на базе Аб’яднанай беларускай вайсковай школы імя ЦВК БССР у сувязі з тэхн. пераўзбраеннем і рэфармаваннем Чырв. Арміі. Рыхтавала кадры каманднага саставу. Тэрмін навучання 2 і 3 гады. Выпускнікам прысвойвалася званне лейтэнанта. З 1940 Мінскае пях. вучылішча імя М.І.Калініна. У чэрв. 1941 эвакуіравана. Пасля вайны не аднаўлялася.
В.М.Герасімаў.
т. 10, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ НАРО́ДНЫ ХОР імя Р. Вяроўкі,
Украінскі народны хор імя Вяроўкі. Створаны ў 1943 у Харкаве (з 1944 у Кіеве), з 1965 — імя Р.Вяроўкі (арганізатар і маст. кіраўнік да 1964), з 1970 — акадэмічны. Засл. калектыў Украіны (1965). У складзе: мяшаны хор, аркестр (пераважна ўкр. муз. нар. інструменты), танц. група. У рэпертуары ўкр. фальклор, песні і танцы інш. народаў.
т. 16, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАНІ́М (ад аўта... + грэч. onym імя),
сапраўднае імя аўтара, які піша пад псеўданімам. Напрыклад, аўтанім Якуба Коласа — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, Янкі Купалы — Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
т. 2, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКО́ГНІТА (ад лац. incognitus непазнаны, невядомы),
1) рабіць што-н. скрытна, тайна, утойваючы сваё імя.
2) Асоба, якая ўтойвае сваё сапраўднае імя, каб заставацца невядомай, непазнанай.
т. 7, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАКА́ДЗЕ Ліяна Аляксандраўна (н. 2.8.1946, Тбілісі),
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.
т. 7, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА Вольга Міхайлаўна (н. 7.4.1928, Кіеў),
украінская скрыпачка, педагог. Засл. арг. Украіны (1960). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас Д.Ойстраха). У 1953—82 салістка Кіеўскай філармоніі. Выкладала ў Кіеўскай (з 1977 праф.) і Бел. (1982—90, да 1988 заг. кафедры) кансерваторыях. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, 1952), імя М.Лонг — Ж.Цібо (Парыж, 1955), імя В.А.Моцарта (Зальцбург, 1956). З 1989 жыве за мяжой.
т. 12, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)