ВАЛКАВЫ́ЦКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 13.3.1923, мяст. Белавеж Беластоцкага ваяв., Польшча),
бел. журналіст, публіцыст, паэт, мемуарыст. Скончыў Літ.ін-т у Маскве (1954). У 1956—87 рэдактар бел. штотыднёвіка «Ніва» (Беласток), дзе выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі, вершамі (з 1961, пад псеўд. Юрка Зубрыцкі) і інш. З 1958 быў старшынёй літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», прычыніўся да выдавецкай справы «белавежцаў» (зб. «Рунь», 1959, «Мой родны кут», 1963, альманахі «Белавежа», 1965, 1971, 1980, 1988, бел. календары, кніжкі аўтараў). Аўтар кн. мемуараў «Віры» (1991, Беласток), у якой на багатым фактычным матэрыяле раскрывае жыццё бел. дыяспары ў Польшчы, работу Бел. грамадска-культ.т-ва, праблемы грамадскай, выдавецкай і журналісцкай работы.
рускі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў навук.-фантастычнага жанру ў рус. л-ры. Аўтар раманаў (больш за 50), у якіх — праблемы навукі і тэхнікі будучага, асваення Сусвету і міжпланетных палётаў, біялогіі, медыцыны і фізікі («Галава прафесара Доўэля», 1925; «Чалавек-амфібія», «Барацьба ў эфіры», абодва 1928; «Скачок у нішто», 1933, «Зорка КЭЦ», 1936, «Пад небам Арктыкі», 1938; «Арыэль», 1941; «Калі патухне святло», апубл. 1960, і інш.). У яго творах — сац. вастрыня, спалучэнне навуковасці, займальнасці і гумару.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. Л., 1983—85.
Літ.:
Ляпунов Б. А.Беляев: Критико-биогр. очерк. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (6.2.1888, г. Ніжнеўральск — 16.2.1968),
рускі музыказнавец, фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1944), праф. (1919). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1914). Працы па сав. і зарубежнай музыцы, старарус. муз. пісьменнасці. Распрацоўваў тэарэт.праблемымуз. фальклору народаў СССР і зарубежных краін, стварыў першыя сістэматызацыі муз. інструментарыя рус., бел. і інш. народаў. Аўтар манаграфіі па муз. фальклоры беларусаў «Беларуская народная музыка» (1941). Падрыхтаваў і выдаў шэраг зборнікаў нар. песень.
Тв.:
Пауль Хиндемит. Л., 1927;
Афганская народная музыка. М., 1960;
Очерки по истории музыки народов СССР. Вып. 1—2. М., 1962—63;
Персидские теснифы. М., 1964;
О музыкальном фольклоре и древней письменности. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАДЗЕ́Д (Іван Канстанцінавіч) (29.8.1906, с. Успенка Ануфрыеўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 21.9.1981),
украінскі мовазнавец. Акад.АН УССР (1957) і АНСССР (1972). Засл. дз. нав. Украіны (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1932). З 1961 дырэктар Ін-та мовазнаўства імя А.А.Патабні АН УССР, адначасова ў 1962—78 віцэ-прэзідэнт АН УССР. Даследаваў праблемыўсх.-слав. моў, у т. л.бел. моўны матэрыял («Кантакты ўкраінскай мовы з іншымі славянскімі і уніфікацыя яе вуснай літаратурнай формы», 1968; «Лінгвастылістычная характарыстыка перакладу твораў К.Крапівы на ўкраінскую мову», 1972), агульнае мовазнаўства і сацыялінгвістыку. Дзярж. прэміі УССР 1971 і СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́Т (сапр.Болтач) Валянцін Уладзіміравіч
(н. 7.10.1938, в. Вострава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1966), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1974). Працаваў журналістам, на парт. рабоце. З 1987 гал. рэдактар час. «Вожык». Друкуецца з 1960. У аповесці «Час прылёту журавоў» (1978) паказвае няпростыя пошукі ісціны, актыўную жыццёвую пазіцыю нашых сучаснікаў. Складаныя працэсы ў сучасных горадзе і вёсцы раскрывае ў аповесцях «Адчай» (1979), «Вяселле ў Беражках» (1980), «Шануй імя сваё» (1981), «Усмешка фартуны» (1982), і інш. Яго цікавяць праблемы духоўнай спадчыны, асабістай адказнасці чалавека перад сабой і сваім часам. Аўтар зб. гумарыст. апавяданняў «Вынаходнік» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЛЧ ((Balch) Эмілі Грын) (8.1.1867, Ямайка-Плейн, штат Масачусетс, ЗША — 9.1.1961),
амерыканскі грамадскі дзеяч, эканаміст. Адукацыю атрымала ва ун-тах Чыкага, Берліна і Гарвардскім. Праф. у каледжы Уэлслі (1913—18). У кн. «Нашы суграмадзяне — славяне» (1910) разглядала праблемы міграцыі, абвяргала погляды аб расавай непаўнацэннасці славян. Удзельніца 1-га (1915) і 2-га (1919) Міжнар. кангрэсаў жанчын. З 1919 першы сакратар-казначэй Жаночай міжнар. лігі за мір і свабоду, з 1926 займалася праблемамі Гаіці (выступала за вывад амер. войскаў і ўстанаўленне самакіравання), у 2-ю сусв. вайну ад імя лігі дапамагала амерыканцам яп. паходжання, інтэрніраваным у спец. лагеры. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разам з Дж.Мотам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАЎНІ́ЦТВА НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1957 у Мінску на базе аддзела буд-ва і архітэктуры АН Беларусі (з 1954) як НДІбуд-ва і архітэктуры. У 1987—95 НДІ будаўніцтва. Асн. кірункі дзейнасці: архітэктура і новыя канструкцыі шматпавярховых каркасных будынкаў масавага прызначэння з выкарыстаннем традыц. зборных вырабаў; архітэктурна-канструкцыйныя і тэхнал.праблемы рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў, інж. збудаванняў; сучасныя канструкцыі і тэхналогіі будовы падмуркаў, інж. камунікацый; беспрагрэўная тэхналогія вытв-сці зборнага і маналітнага бетону і жалезабетону; малапавярховае і індывід. энергаэфектыўнае жыллё хуткага буд-ва з выкарыстаннем мясцовых і інш. сучасных матэрыялаў і канструкцый; сучасныя сістэмы ацяплення і цеплавая ізаляцыя будынкаў.
рускі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Мінскі радыётэхнічны ін-т (1972). Працаваў у газ. «Знамя юности», уласным карэспандэнтам АДН па Беларусі, спец. карэспандэнтам па Беларусі і Прыбалтыцы час. «Дружба народов». З 1990 — старшыня праўлення выд-ва «Паліфакт» (Мінск). У кнігах нарысаў і публіцыстыкі «Адзін практычны крок» (1983), «Дом у сельскай мясцовасці» (1985), «Дзеючыя асобы» (1986) разглядае агр. і сац.праблемы, перспектывы сучаснай вёскі. У рамане-даследаванні «Прамежкавы чалавек» (1990) — крытычны погляд на сутнасць улады ў сацыяліст. перыяд жыцця. Аўтар сцэнарыяў маст. («З юбілеем пачакаем», «Ліфт для прамежкавага чалавека») і дакумент. фільмаў. Выдавец шматтомнай серыі «Вынікі стагоддзя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЭ КО́БА (сапр.Кіміфуса; н. 7.3.1924, Токіо),
японскі пісьменнік. Вядомасць Абэ Коба прынеслі раманы-прытчы «Жанчына ў пяску» (1962), «Чужы твар» (1964), «Спаленая карта» (1967), «Чалавек-скрынка» (1973), «Тайнае спатканне» (1977), «Каўчэг «Сакура» (1984) і інш., гратэскава-фантаст. п’есы «Паляванне на рабоў» (1955), «Прывіды сярод нас» (1958), «Сказанне пра веліканаў» (1960), «Крэпасць» (1962), «Мужчына, які ператварыўся ў дубінку» (1969) і інш. У цэнтры твораў Абэ Коба маральна-філас.праблемы, трагедыя адзіноцтва ў сучасным свеце, працэс адчужэння асобы, матывы безвыходнасці. Аўтар аповесці «Сцяна. Злачынства S. Карума» (1951; літ. прэмія Акутагавы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ГО́ЛОС»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з 24.1(6.2) да 3(16).3.1910 у Гомелі на рус. мове 2 разы на тыдзень. Абвясціла сябе «беспартыйнай» газетай, якая мае намер «усебакова асвятляць жыццё беларускага краю», абмяркоўваць праблемы культуры, прам-сці, гандлю і інш. Сваю праграму не выконвала. У закліках да выбаршчыкаў агітавала праводзіць у Дзярж. думу і органы мясц. самакіравання «нацыяналістаў» і «добрых гаспадароў». Не прызнавала нац. самастойнасці беларусаў. Мэту нац. руху бачыла ў выцясненні «іншародцаў» з розных сфер жыцця, вызваленні Расіі ад «унутранага» заваявання з боку «яўрэяў, палякаў, армян ды іншых». На 10-м нумары спыніла выданне.