балота на ПдУ Любанскага р-на Мінскайвобл., у вадазборы р. Арэса. Нізіннага тыпу. Пл. 9,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,9 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м. Асушаную ч. выкарыстоўваюць пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях месцамі рэдкі лес з хвоі і бярозы, пашырана асакова-гіпнавая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЧЫ́СЦЕ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., каля р. Сха. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Барысаў, 106 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Прыяміна. 390 ж., 217 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МБІНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акрузе. Цэнтр — мяст.Зембін. У 1925 пл. 917 км², 30 154 ж., 285 нас. пунктаў. 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. З 9.6.1927 у Мінскай акрузе. 22.9.1927 З.р. скасаваны, яго тэр. перададзена ў Плешчаніцкі, Бягомльскі і Лагойскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́МЕНКА,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Жодзіна — в. Дзяніскі. Да 1969 Падонкі. Цэнтр сельсавета. За 10 км на ПдУ ад г.п. Лагойск, 43 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Смалявічы. 148 ж., 78 двароў (1997). Б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскайвобл. —4.10.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале з палк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАНІ́ЦА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Барысаў, 84 км ад Мінска. 880 ж., 306 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ МЁТЧА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., каля р. Мужанка. Цэнтр Мётчанскага с/с. За 20 км на ПдУ ад г. Барысаў, 96 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Навасады. 86 ж., 47 двароў (2000). Сярэдняя школа. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскайгуб. ў 1753—1867. У розны час вырабляла дываны, сукны, капелюшы і інш. Размяшчалася ў 5 драўляных будынках. Мела 6 катлоў, 5 стрыгальных машын, 160 калаўротаў, 6 ткацкіх станкоў (у 1756—25 станкоў). Дзейнічалі фарбавальня, стрыгальня, сукнавальня, склад, капялюшная майстэрня (з 1765). Працавала да 152 (1765) чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБЯРЭ́ЗЬ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 95 км ад Мінска. 354 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ВЫ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 92 км ад Мінска, 33 км ад чыг. ст. Градзянка. 639 ж., 254 двары (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.