МАЧУ́ЛІН (Яўген Рыгоравіч) (н. 7.2.1939, Масква),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1993), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1964). З 1989 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па флебалогіі, экстракарпаральнай гемасорбцыі, хірург. гепаталогіі, неадкладнай мед. дапамозе ў экстрэмальных сітуацыях.

Тв.:

Клинико-биохимическая классификация Печеночной недостаточности (у сааўт.) // Хирургия. 1985. № 1;

Неотложные состояния: Справ. для врачей. 2 изд. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ШЧАНКА (Міхаіл Васілевіч) (н. 13.12.1940, г. Мікалаеў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д біял. н. (1985), праф. (1986). Скончыў Растоўскі-на-Доне ун-т (1967). З 1980 у Магілёўскім ун-це (заг. кафедры, у 1986—98 прарэктар). Навук. працы па ўзроставай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання.

Тв.:

Основные физиологические термины и понятия: (Рус.-бел. эквивалент). Могилев, 1996 (разам з М.​А.​Аўласевічам);

Основы физиологии нервной системы. Могилев, 1998 (разам з М.​В.​Акулічам).

т. 10, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЗЫ́ЧЫН (Сцяпан Іванавіч) (25.2.1940, в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.7.1990),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1989). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1963). З 1970 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі (з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па вет. мікрабіялогіі, вірусалогіі, эпізааталогіі, мікалогіі і імуналогіі.

Тв.:

Инфекционный ринотрахеит крупного рогатого скота // Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах. Мн., 1978;

Секреторные антитела в респираторных органах новорожденных телят // Ветеринария. 1986. № 12.

т. 11, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАШКЕ́ВІЧ (Людміла Антонаўна) (н. 19.3.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д мед. н. (1997), праф. (2000). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1968). З 1975 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1996 нам. дырэктара). Навук. працы па захворваннях і пашкоджаннях апорна-рухальнага апарату, касцявой анкалогіі.

Тв.:

Особенности диагностики опухолей позвоночника // Мед. новости. 1996. № 11;

Диагностика опухолей позвоночника (разам з І.​Р.​Варановіч) // Вестн. травматологии и ортопедии. 1997. № 3.

т. 12, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАДЗЬКО́ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1993), праф. (1995). Віцэ-прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктар Нац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш.

т. 3, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АХРЫ́МЕНКА (Павел Паўлавіч) (н. 16.7.1919, с. Саланіца Лубенскага р-на Палтаўскай вобл.),

бел. і ўкр. крытык, літ.-знавец, фалькларыст. Д філал. н. (1958), праф. (1959). Працаваў у Гомельскім ун-це (1950—72), з 1972 у Сумскім пед. ін-це. Даследчык бел. і ўкр. фальклору і л-ры, бел.-ўкр. фалькл. і літ. узаемасувязяў. Сааўтар падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў («Беларуская вуснапаэтычная творчасць», 1966; «Старажытная беларуская літаратура», 1968; «Гісторыя ўкраінскай літаратуры», 1970, і інш.).

Тв.:

Тарас Шаўчэнка і Беларусь. Мн., 1969;

Летапіс братэрства. Мн., 1973;

Бібліяграфічны ўказальнік прац аб беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязях (1865—1965). Гомель, 1967.

т. 2, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКСАМІ́ТАЎ (Анатоль Сцяпанавіч) (н. 17.7.1926, Гомель),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1984). Скончыў БДУ (1951). У 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўвае пытанні бел. і слав. фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. ў сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўт.), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі бел. мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.​Коласа» (1993), сааўт. «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кн. «З думай славяніна» «З душой славяніна» (1991, з Л.​А.​Малаш).

т. 1, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛАЗЫ́РЫНА (Ларыса Дзмітрыеўна) (н. 1.2.1942, г. Брэст),

бел. педагог. Д пед. н. (1993), праф. (1995). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1963). Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1976 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1992 заг. кафедры тэорыі і методыкі фіз. выхавання і спорту. З 1996 гал. спецыяліст аддзела гуманіт. навук дзярж. Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Даследуе тэорыю і методыку фіз. выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аўтар прац «На шляху да фізічнага ўдасканалення» (1987) і інш.

Тв.:

Очарование: Путешествие малышей со взрослыми по природе. Мн., 1996.

т. 5, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕГІЯЗА́РАЎ (Юрый Рыгоравіч) (н. 22.5.1933, Баку),

бел. вучоны ў галіне нафтахіміі. Д тэхн. н. (1984), праф. (1989). Скончыў Азерб. індустр. ін-т (1956). З 1962 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хім. складу і тэхнал. уласцівасцей бел. нафты, каталітычных сістэм для перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны. Распрацаваў комплексную схему рацыянальнай перапрацоўкі нафты бел. радовішчаў, каталітычныя сістэмы для вытв-сці капралактаму, ачысткі прамысл. газавых выкідаў.

Тв.:

Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (разам з М.​С.​Казловым, У.​І.​Куліковым);

Гетерогенпо-каталитическая изомеризация углеводородов. Мн., 1989 (разам з М.​Ф.​Саўчыцам, Э.​Я.​Усцілоўскай).

т. 6, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАРКО́ЎСКІ (Даніла Уладзіміравіч) (2.1.1904, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 31.12.1987),

бел. хімік. Д хім. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1935). У 1936—41 і 1946—52 у Ін-це хіміі АН БССР, у 1956—66 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—73 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН БССР. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаванні працэсу мерсерызацыі.

Тв.:

О механизме щелочного набухания целлюлозы (к теории мерсеризации) (у сааўт.) // Синтетические и природные полимерные материалы. Мн., 1974.

т. 6, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)