1) у тэхніцы — сукупнасць метадаў вымярэння цеплавых эфектаў (колькасці цеплаты) розных фіз., хім. і біял. працэсаў. Каларыметрычныя вымярэнні праводзяцца з дапамогай каларыметраў і выкарыстоўваюцца ў цеплатэхніцы, металургіі, хім. тэхналогіі і інш.
К. ўключае вымярэнні цеплаёмістасці цел, цеплаты фазавых пераходаў (плаўленне, кіпенне і інш.), цеплавых эфектаў намагнічвання, электрызацыі, растварэння, сорбцыі, хім. рэакцый, рэакцый абмену рэчываў у жывых арганізмах і інш. Вымярэнні пры т-рах, большых за 400 °C, наз. высокатэмпературнай К., у вобласці т-р, меншых за 77 К, — нізкатэмпературнай К. (выкарыстоўваецца пры вывучэнні магн. і эл. эфектаў у цвёрдых целах і вадкасцях, а таксама для разліку тэрмадынамічных функцый рэчываў).
У біялогіі — вымярэнне колькасці цеплыні, якая выдзяляецца жывым арганізмам за пэўны час. Прамая К. — цеплаабмен і цеплаўтварэнне — даследуюцца пры знаходжанні арганізма ў спец. камеры (каларыметры). Непрамая К. грунтуецца на падліку колькасці спажытага кіслароду і выдзялення вуглякіслага газу і вады. Выкарыстоўваецца для вывучэння цеплавых эфектаў абмену рэчываў, вызначэння агульнага ўзроўню энергет. затрат арганізма, для дыягностыкі ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАЧЫ́НСКІ (Міхась) (Міхаіл Іванавіч; 12.1.1917, г. Крупкі Мінскай вобл. — 10.8.1990),
бел.паэт.Засл. работнік культ. Беларусі (1974). Скончыў курсы пры Камуніст. ін-це журналістыкі (Мінск, 1936). Працаваў у прэсе. У 1954—60 адказны сакратар, нам. старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1960—78 гал. рэдактар час. «Беларусь». Друкаваўся з 1932. Першыя кнігі для дзяцей (паэмы «Косця-чэкіст», 1938; «Пакет», 1939). У зб. «Сонца ў блакіце» (1949) лірычнае ўвасабленне тэмы Вял.Айч. вайны, вернасці Радзіме. Аўтар кніг паэзіі «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Паясы» (1968), «Докшыцкі каравай» (1974). Для дзяцей і юнацтва выдаў кнігі «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978). Паэзіі К. ўласцівы традыцыйныя класічныя метрыка і строфіка, рэалістычна-канкрэтная вобразнасць, нар.-песенныя матывы і інтанацыі. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў, тэкстаў песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́НТнацыянальны,
вышэйшы заканад. і выканаўчы орган 1-й Франц. рэспублікі ў 1792—95. Скліканы ў Парыжы пасля ліквідацыі манархіі ў выніку нар. паўстання 10.8 1792. Складаўся з 783 дэпутатаў, якія ўтваралі 3 групоўкі: найб. радыкальная (якабінцы) сапернічала з больш памяркоўнымі жырандыстамі (брысоцінцамі); «балота» вагалася і падтрымлівала ў той ці іншы момант мацнейшы бок. У 1792—93 у К. дамінавалі жырандысты, пасля паўстання 31.5—2.6.1793 — якабінцы. Якабінскі К. быў вышэйшым органам якабінскай дыктатуры, у якой гал. ролю адыгрываў К-т грамадскага выратавання (у розны час уваходзілі Ж.Ж.Дантон. Л.А.Сен-Жуст, Ж.Кутон, М.Рабеспёр і інш.), які кіраваў усёй дзярж. і паліт. дзейнасцю ў краіне і якому былі падначалены ўсе органы дзярж. улады, у т. л. ваенныя. Гэты к-т разам з К-там грамадскай бяспекі (праследаваў паліт. апанентаў) складаў рэв. ўрад якабінцаў. Тэрмідарыянскі пераварот (ліп. 1794) паклаў пачатак т.зв. тэрмідарыянскаму К., у выніку дзейнасці якога падрыхтаваны пераход да рэжыму Дырэкторыі. Гл. таксама Французская рэвалюцыя 1789—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАНТА́БІЛЕ»,
бел. ансамбль старадаўняй музыкі. Створаны ў 1976 у Мінску. Арганізатар і маст. кіраўнік Г.Гедыльтэр. У складзе ансамбля (1998): Гедыльтэр (флейта), Я.Віданаў (флейта), А.Маскаленка (скрыпка), І.Жукоўскі (віяланчэль), К.Шараў (клавесін і арган). Доўгі час у калектыве працавалі С.Драбкін (віяланчэль, да 1995) і П.Сакін (скрыпка, да 1996). У рэпертуары тэматычныя праграмы акрэсленай стыліст. накіраванасці («І.С.Бах і Г.Ф.Гендэль», «Музыка Еўропы да І.С.Баха», «Музычны Парыж 18 ст.», «Музыка барока», «Італія 17—18 ст.», «Руская музыка 17—18 ст.»). Упершыню выканаў многія творы «Полацкага сшытка» — помніка бел.быт. музыкі 17 ст. Пастаянна ўзбагачае рэпертуар за кошт раней невядомых твораў бел. музыкі (Серэнада, Дывертысмент у 3 частках, Санаціна, 2 паланэзы Мацея Радзівіла, 12 песень Міхала Казіміра Агінскага ў пералажэнні для ансамбля і інш.). У 1992—96 калектыў запісаў 4 кампакт-дыскі, сродкі ад рэалізацыі якіх пералічаны ў фонд дапамогі дзецям, пацярпелым ад Чарнобыльскай катастрофы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЛІКТАЛО́ГІЯ (ад канфлікт + ...логія),
галіна навук. ведаў, якая даследуе прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця канфліктаў, спосабы іх прадухілення і вырашэння. Ідэі К. вядомы з часоў ант. Грэцыі (Геракліт, Платон, Арыстоцель), атрымалі развіццё ў творах Н.Макіявелі, Т.Гобса, А.Конта, К.Маркса, Э.Дзюркгейма, Г.Зімеля, М.Вебера, У.І.Леніна і інш. У 2-й пал. 20 ст. з’явіліся дасканала распрацаваныя канфлікталагічныя тэорыі Л.Козера, Р.Дарэндорфа, Р.Колінза і інш. У СССР першыя абагульняльныя публікацыі па праблемах К. з’явіліся на мяжы 1990-х г., у Расіі ідэі К. распрацоўваюць навукоўцы А.Р.Здравамыслаў, Ю.Г.Запрудскі, У.М.Кудраўцаў, У.П.Казімірчук. На Беларусі ідэі К. развівалі К.Лышчынскі, Ф.Багушэвіч, К.Каліноўскі; у наш час распрацоўваюць Я.М.Бабосаў, Н.Ф.Вішнякова, У.П.Шэйнаў. Сучаснае развіццё К. звязана з яе дыферэнцыяй на псіхал., сац., юрыд. і інш.
Літ.:
Здравомыслов А.Г. Социология конфликта. 2 изд. М., 1995;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
сканцэнтраванне вытв-сці падобных відаў прадукцыі на буйных прадпрыемствах, у межах невял. рэгіёна. Адрозніваюць тэхналагічную форму К.в. — павелічэнне адзінкавай магутнасці асн.тэхнал. абсталявання; заводскую — узбуйненне прадпрыемства за кошт павелічэння колькасці адзінак абсталявання; арганізацыйна-гаспадарчую — адм. і гасп. аб’яднанне некалькіх дробных прадпрыемстваў у адно вытворчае аб’яднанне. У залежнасці ад узроўню канцэнтрацыі прадпрыемствы падзяляюцца на дробныя, сярэднія і буйныя. У буйных прадпрыемствах зніжаюцца капітальныя ўкладанні на адзінку вытв. магутнасці; расце прадукцыйнасць працы, зніжаецца сабекошт адзінкі прадукцыі за кошт памяншэння ўмоўна-пастаянных выдаткаў, паўней вырашаюцца пытанні сац. развіцця калектыву. У той жа часбуд-ва буйных прадпрыемстваў патрабуе вял. аднаразовых інвестыцый і тэрмінаў іх будаўніцтва, што прыводзіць да «замарожвання» аддачы інвестыцый. З ростам К.в. павялічваюцца трансп. расходы, узнікае абмежаванасць сыравінных рэсурсаў у гэтым раёне, памяншаецца патрэбнасць у дадзенай прадукцыі, што зніжае эфект К.в. Тэндэнцыяй развіцця К.в. ва ўмовах рыначнай эканомікі з’яўляецца павелічэнне долі малых прадпрыемстваў, якія садзейнічаюць стабілізацыі спажывецкага рынку, пераадоленню манапалізму, стварэнню канкурэнцыі, дадатковых рабочых месцаў, вырашэнню экалагічных праблем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́ЦКІ (Андрэй Рыгоравіч) (парт.псеўд.Лёкса, Хвастоў, літ.псеўд.Язэп Пралеска; 2.5.1897, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 17.5.1934),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, літаратар. Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1931). З 1916 у арміі, з 1919 у Чырв. Арміі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. На 2-й канферэнцыі КПЗБ (1924) выбраны чл.ЦК. У пач. 1925 актыўна падтрымліваў сэцэсію. У сак. 1928 па даручэнні ЦККПЗБ разам з С.А.Клінцэвічам удзельнічаў у ліквідацыі ў Вільні М.І.Гурына-Маразоўскага. Тройчы (1920, 1922, 1925) быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў турму. У час знаходжання ў БССР працаваў у Гістпарце пры ЦККП(б)Б, заг. сектара друку ЦККП(б)Б, в.а. рэдактара газ. «Савецкая Беларусь». У 1933 арыштаваны па справе «Беларускі нацыянальны цэнтр», у 1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
Паноў трэба знішчаць гуртам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТА́Ж (франц. carottage ад carotte буравы керн, літар. морква),
комплекс геафіз. і геахім. метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў свідравінах для вывучэння геал. разрэзу, кантролю за тэхн. станам свідравіны і распрацоўкай нафтавых і газавых радовішчаў. Метады заснаваны на даследаванні прыродных і штучна ўтвораных фіз. палёў, фіз. уласцівасцях горных парод, пластавых флюідаў (вада, расол, нафта), колькасці і саставу розных газаў у буравым растворы. Праводзіцца з дапамогай каратажных станцый з прыёмнымі і рэгістравальнымі прыстасаваннямі. Вынікі вымярэнняў падаюцца ў выглядзе каратажных дыяграм.
Для вывучэння геал. разрэзу выкарыстоўваюцца віды К.: электрычны (метады супраціўлення, бакавога каратажнага зандзіравання, самаадвольнай палярызацыі); магнітны (вымярэнне магн. успрымальнасці горных парод або зямнога магн. поля); тэрмічны (па цеплавым супраціўленні, тэмператураправоднасці; эфекце ахаладжэння); сейсмічны (запісваецца час прабегу пругкіх ваганняў ад датчыка ў свідравіне да рэгістравальніка); радыеактыўны (гама-К., нейтронны гама-К., нейтронны К., гама-гама-К.); газавы (вывучае залежнасць наяўнасці сумы гаручых газаў і іх цяжкай фракцыі ад глыбіні) і інш.геафіз. і геахім. метады і іх мадыфікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ (Уладзімір Барысавіч) (13.2.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 6.8.1977),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», у час. «Полымя». Літ. дзейнасць пачаў у 1944 як крытык. Аўтар зб-каў літ.-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952), «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1949 выступаў як празаік. Творы прысвечаны барацьбе бел. партызан і падпольшчыкаў Мінска супраць ням.-фаш. захопнікаў, жыццю рабочых і інтэлігенцыі: аповесць «Без нейтральнай паласы» (1949), раманы «За годам год» (1955—56), «Вясеннія ліўні» (1959—60), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1969). Аўтар кн. ўспамінаў і апавяданняў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Даследаваў творчасць К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1983—85.
Літ.:
Успаміны пра Уладзіміра Карпава. Мн., 1991;
Грамовіч І. Адчуваў пульс жыцця // Грамовіч І. У сховах памяці і сэрца. Мн., 1983;
Грахоўскі С. Недапіты бярозавік // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́КТНЫЯ І НЕКАРЭ́КТНЫЯ ЗАДА́ЧЫ,
класы матэм. задач, якія адпавядаюць пэўным умовам вызначанасці іх рашэнняў.
Задача наз. карэктнай, калі яе рашэнне існуе, пры гэтым яе рашэнне адзінае і ўстойлівае. Задача, якая не задавальняе гэтым умовам, наз. некарэктнай. Напр., сістэма алг. ураўненняў з нулявым дэтэрмінантам некарэктная, з ненулявым — карэктная. Некарэктнымі з’яўляюцца многія задачы геафізікі, аэра-, тэрма- і электрадынамікі, аптымальнага кіравання і асабліва адваротныя задачы матэм фізікі, у якіх характарыстыкі фіз. працэсаў выяўляюцца па выкліканым імі эфекце. Некарэктныя задачы доўгі час лічыліся пазбаўленымі фіз. сэнсу. У 1960-я г. А.М.Ціханаў абгрунтаваў набліжаныя метады рашэння такіх задач.
На Беларусі тэорыя некарэктных задач распрацоўваецца ў Ін-це матэматыкі Нац.АН з 1965 і ў БДУ з 1972.
Літ.:
Тихонов А.Н., Арсенин В.Я. Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986;
Лаврентьев М.М., Савельев Л.Я. Линейные операторы и некорректные задачи. М., 1991;
Лисковец О.А. Вариационные методы решения неустойчивых задач. Мн., 1981.