ЗЯЦЬКО́Ў (Іван Паўлавіч) (н. 26.8.1926, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1963). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1957), дзе і працаваў з 1960 (у 1979—85 прарэктар). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, інфрачырвоных спектрах і спектрах камбінацыйнага рассеяння арган. пераксідных злучэнняў.
Тв.:
Колебательные спектры диацильных пероксидов и перэфиров. Мн., 1984 (разам з Дз.І.Сагайдаком, М.М.Зубаравай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Сямён Варфаламеевіч) (27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Рыгор Канстанцінавіч) (н. 20.11.1930, в. Вусаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Народны ун-т мастацтваў у Маскве (1980). Друкуецца з 1961. Гал. тэма твораў — гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Аўтар зб-каў «Лясныя тынкоўшчыкі» (1964), «Урок у лесе» (1965), «Ластаўчына затока» (1967), «Рабчыкі спяваюць» (1970), «На заечых сцежках» (1973), «Дзе матылькі зімуюць» (1974), «Карабель вясны» (1980), «У зімовым садку» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Трафім Дзянісавіч) (30.3.1916, в. Рудня-Споніцкая Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.9.1984),
бел. плакатыст. Скончыў Дзярж.маст.ін-т у Вільнюсе (1958). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1958—76). Творы пераважна сац. тэматыкі: «Час не чакае!» (1958), «Першае мая» (1960), «Ніхто і нішто не забыта!» (1963), «1945—1975. 9 мая» (1975), «Брэст — крэпасць-герой», «Мір!» (абодва 1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЖА,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на р. Нарач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Вілейка, 127 км ад Мінска. 507 ж., 223 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — вадзяны млын (пач. 20 ст.). Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРАІ́ЦЕЛЬ (Неса Абрамаўна) (н. 4.6.1924, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1946) і працуе ў ім (з 1948). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, клебсіелёзаў, імуналогіі, хранічных інфекцый і інш.
Тв.:
Склерома. Мн., 1971 (разам з А.П.Красільнікавым);
Клебсиеллезы человека. Мн., 1983 (разам з А.П.Красільнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГАДА́,
рака ў Чыцінскай вобл. Расіі, левая складаючая р. Шылка. Даўж. 708 км, пл.бас. 37,2 тыс.км². Пачынаецца на хр. Хэнтэй. У вярхоўях цячэ па вузкай цясніне, у сярэднім цячэнні — па міжгорнай катлавіне. Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з пачатку ліст. да канца красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 72,6 м³/с. Ніжэй г. Чыта малое суднаходства. Сплаўная. Па даліне І. праходзіць Транссібірская магістраль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЎЕЎСКАЯ МЯЧЭ́ЦЬ,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1884 у г.п. Іўе Гродзенскай вобл. Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам (невял. апсіда), накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова гал. фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я г. заменена невысокім тамбурам). Інтэр’ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЁННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вярхіта (цячэ праз возера), за 20 км на Пн ад г. Дуброўна. Пл. 1,18 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 10 км. Пл. вадазбору 151 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, параслі лесам і хмызняком, на ПнУ месцамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. 9 астравоў. Упадае р. Лютыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (н. 12.3.1928, в. Кунцаўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1973 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка.
Тв.:
Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных пугей и печени // Клиническая медицина. 1971. № 2.