кароль Афганістана ў 1919—29. 28.2.1919 абвясціў незалежнасць Афганістана і ўзначаліў вызв. барацьбу супраць Вялікабрытаніі. У 1921 заключыў з РСФСР дагавор аб дружбе, у 1926 — з СССР дагавор аб нейтралітэце і ўзаемным ненападзенні. Праведзеныя ім рэформы спрыялі цэнтралізацыі краіны, развіццю нац. эканомікі і культуры, умацаванню незалежнасці дзяржавы. У выніку антыўрадавага паўстання 1928—29 быў вымушаны пакінуць краіну. Памёр у Цюрыху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́СТАЎ Іван Георгіевіч (нарадзіўся 18.3.1928, вёска Каралеўшчына Заходнядзвінскага раёна Цвярской вобласці, Расія),
беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1952). З 1962 працуе ў ім. Працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў, ферментных прэпаратах і іх выкарыстанні для прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці жывёл, па паразіталогіі свіней, вывучэнні фармакалагічных сродкаў для лячэння і прафілактыкі хвароб страўнікава-кішачнага тракту.
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 25.12.1938, в. Казылі Елабужскага р-на, Татарстан),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1996). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1964) і працаваў у ім. З 1978 у Наваполацкім політэхн. ін-це. Даследуе праблемы кіравання прадукцыйнасцю працы, фарміравання сістэмы кіравання прадпрыемствам ва ўмовах рыначных адносін. Аўтар прац «Выбар спосабаў механічнага рыхлення мёрзлых грунтоў» (1977), «Кіраванне прадукцыйнасцю працы пры распрацоўцы мёрзлых грунтоў» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ПЕРАНО́С ПАВЕ́ТРАНЫХ МАС,
пераважаючы перанос паветра з захаду на ўсход у трапасферы і стратасферы сярэдніх шырот. Абумоўлены мерыдыянальным паніжэннем т-ры і атм. ціску ад субтропікаў (дзе пераважаюць вобласці павышанага атм. ціску) да палярных шырот і адхіляючай дзейнасцю Карыяліса сілы. Зона гэтага пераносу вызначаецца інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасцю. З ім на тэр. Беларусі звязаны адлігі і выпадзенне ападкаў зімой, халоднае дажджлівае надвор’е летам. Гл. таксама Цыркуляцыя атмасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМНЫ́ МАГНЕТЫ́ЗМ, геамагнетызм,
1) з’ява, якая характарызуе ўласцівасць нашай планеты ствараць магнітнае поле Зямлі. У гэтым працэсе дзейнічаюць пастаянныя ўнутрызямныя крыніцы магнетызму, абумоўленыя ўнутр. будовай Зямлі і дзеяннем віхравых токаў у зямным ядры, і пераменныя — у магнітасферы Зямлі і іанасферы.
2) Раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне ў прасторы і змены ў часе магнітнага поля Зямлі і звязаныя з імгеафіз. працэсы. Гл. таксама Магнітаметрычныя метады разведкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРАІ́ЦЕЛЬ Неса Абрамаўна (н. 4.6.1924, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1946) і працуе ў ім (з 1948). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, клебсіелёзаў, імуналогіі, хранічных інфекцый і інш.
Тв.:
Склерома. Мн., 1971 (разам з А.П.Красільнікавым);
Клебсиеллезы человека. Мн., 1983 (разам з А.П.Красільнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭНСІ́ЎНАСЦЬ ГУ́КУ, сіла гуку,
сярэдняя па часе энергія, якую гукавая хваля пераносіць за адзінку часу праз адзінку плошчы паверхні, размешчанай перпендыкулярна да напрамку распаўсюджання хвалі. Для плоскай сінусаідальнай бягучай хвалі І.г. I = p2/2ρc−v2ρc/2 дзе p — амплітуда гукавога ціску, v — амплітуда вагальнай скорасці часцінак, ρ — шчыльнасць асяроддзя і c — скорасць гуку ў ім. Адзінка І.г. ў СІ — ват на квадратны метр (Вт/м²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Уладзімір Іосіфавіч (н. 1.8.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-рмед.н. (1992), праф. (1996). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1976), з 1986 працуе ў ім. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, рэабілітацыі хворых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДЗЕЖНЫ Леанід Трафімавіч (н. 22.2.1935, в. Солаўе Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Віцебскім маст.-графічным пед. вучылішчы (1951—53). Працаваў у прэсе. З 1961 мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. Друкуецца з 1958. Тэматычна яго творы звязаны з жыццём вёскі, ім уласцівы лірызм, настраёвасць, дакладнасць у перадачы малюнкаў жыцця і псіхалогіі герояў (зб-кі «Аўсяны звон», 1975; «Бярозы ў жыце», 1981).