КАНДРАШЭ́НКА Валянцін Цімафеевіч (н. 12.9.1932, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1982). Палкоўнік мед. службы. Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1956). З 1974 гал. псіхіятр Бел.ваен. акругі, з 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1990—97 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, псіхалогіі і псіхатэрапіі, гіпербарычнай аксігенатэрапіі. Аўтар метаду лячэбнай экстрацэрэбральнай электрабіястымуляцыі галаўнога мозга. Даследуе нервова-псіхічныя парушэнні ў пацярпелых пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, парапсіхал. феномены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛО́Ў Мікалай Уладзіміравіч (н. 29.4.1932, г. Беласток, Польшча),
бел. вучоны ў галіне здабычы карысных выкапняў і механікі сыпкіх асяроддзяў. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1954), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар Ін-та торфу АН Беларусі, з 1990 у БПА. Распрацаваў крытэрыі ацэнкі фіз.-мех. і аэрадынамічных уласцівасцей сыпкіх матэрыялаў, выявіў заканамернасць іх накіраванага перамяшчэння пад уздзеяннем вадкасцей і газаў. Даследаваў пытанні інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў.
Тв.:
Аэродинамика измельченного торфа. Мн., 1987;
Гидроциклонное осветление воды. Мн., 1990 (разамз Ф.М.Санюкевічам);
Пневматический транспорт. Мн., 1998 (разамз Б.М.Хрусталёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў Іван Сямёнавіч (н. 10.4.1949, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі і энергет. машынабудавання. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў Казанскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1995—98 нам. дырэктара), адначасова (з 1998) дырэктар дзярж. прадпрыемства «Белінвестэнергазберажэнне». Навук. працы па даследаванні трываласці і надзейнасці элементаў энергет. абсталявання, па пытаннях рэсурсаэнергазберажэння. Распрацаваў тэорыю разліку напружана-дэфармаванага стану нераўнамерна нагрэтых цел ва ўмовах рэактарнага апрамянення.
Тв.:
Прочность тепловыделяющих элементов быстрых газоохлаждаемых реакторов. Мн., 1984 (разамз Б.Я.Цвяркоўкіным);
Прочность элементов конструкций при облучении. Мн., 1990 (разамз В.Б.Несцярэнкам, Б.Я.Цвяркоўкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ФШЫЦ Яўген Міхайлавіч (21.2.1915, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
украінскі і расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1966). Брат І.М.Ліфшыца. Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1933). З 1933 у Харкаўскім фіз.-тэхн. ін-це АН Украіны, з 1939 у Ін-це фіз. праблем АНСССР. Навук. працы па тэорыі магнетызму, ядз. фізіцы, тэорыі фазавых пераходаў, гравітацыі і касмалогіі. Пабудаваў тэорыю даменаў у ферамагнетыках (1935; разамз Л.Д.Ландау). Зрабіў значны ўклад у тэорыю фазавых пераходаў II роду, прапанаваў тэорыю няўстойлівасцей у Сусвеце, які расшыраецца. Аўтар шматтомнага выдання «Тэарэтычная фізіка» (разамз Ландау). Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Леў Рыгоравіч (н. 26.1.1933, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1961). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай электрадынаміцы нуклонаў і класічнай тэорыі поля. Распрацаваў новы падыход да апісання палярызавальнасці элементарных часціц і ўвёў паняцце гірацыі. Адзін з ініцыятараў правядзення даследаванняў па эксперым. фізіцы высокіх энергій на Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разамз А.А.Богушам);
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разамз М.В.Максіменкам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ГІН Віктар Андрэевіч (н. 20.7.1932, г. Арэнбург, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі дрэваапрацоўкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1994). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1956). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1976—89 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамікі працэсаў у прыладах з цеплазалежнымі элементамі (ЦЗЭ), мадэліраванні дынамічных сістэм хім. і дрэваапр. вытв-сцей. Прапанаваў адзіную мадэль розных тыпаў ЦЗЭ. Распрацаваў шэраг канструкцый датчыкаў т-ры і інш. цеплазалежных параметраў.
Тв.:
Переходные процессы в цепях с термисторами. Мн., 1967 (разамз І.Ф.Валошыным);
Автоматика и автоматизация производственных процессов деревообработки. М., 1993 (разамз В.А.Дарашэнкам, Л.В.Лявонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁРСЕЛ (Purcell) Эдуард Мілс (30.8.1912, г. Тэйларвіл, ЗША — 7.3.1997),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1951), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1950). Скончыў Перд’ю ун-т (1933). У 1938—40 і з 1946 у Гарвардскім ун-це (з 1949 праф.). Навук. працы па атамнай, малекулярнай і ядз. фізіцы, біяфізіцы, астрафізіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс (1946; незалежна ад Ф.Блоха). Прапанаваў тэорыю ядз.магн. рэлаксацыі (1948; разамз Н.Бломбергенам, Р.Паўндам). Выявіў выпрамяненне нейтральнага міжзоркавага вадароду на даўж. хвалі 21 см (1951). Нобелеўская прэмія 1952 (разамз Блохам).
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и магнетизм. 2 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЎДЗІН Мікалай Уладзіміравіч (н. 6.1.1926, г. Галіч Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1949). З 1954 у Бел.дзярж. ун-це транспарту. З 1999 у Маскве. Навук. працы па праблемах развіцця трансп. вузлоў, прагназіраванні грузавых і пасаж. патокаў, этапнасці развіцця станцый, узаемадзеянні розных відаў транспарту.
Тв.:
Пассажирские станции. 2 изд. М., 1973;
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разамз В.Я.Нягрэем);
Взаимодействие различных видов транспорта. Мн., 1989 (разамз В.Я.Нягрэем, В.А.Падкапаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Уладзімір Васілевіч (н. 28.8.1947, г. Львоў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1970). З 1979 у БПІ (у 1979—84 заг. аддзела). З 1986 у БДУ (заг. лабараторыі). Навук. працы па радыяцыйным і тэрмічным дэфектаўтварэнні ў паўправадніках, легіраваных рэдкімі і рассеянымі элементамі, прымесна-дэфектнай інжынерыі паўправадніковых матэрыялаў.
Тв.:
Фотолюминесценция эпитаксиальных слоев кремния, легированных оловом и итгербием (разамз У.А.Быкоўскім, Дз.І.Брынкевічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 50, № 4;
Влияние германия на состояние легирующих примесей в кремнии (разамз Дз.І.Брынкевічам, С.А.Вабішчэвічам) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЖЭ́ЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч (27.8.1930, г. Арзамас Ніжагародскай вобл., Расія — 21.3.1983),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1953). З 1953 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1967 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў ВНУ. Устанавіў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння лазернага выпрамянення са складанымі арган. малекуламі.
Тв.:
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разамз А.Н.Сеўчанкам);
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргон. подход). Мн., 1983 (разамз В.М.Навумчыкам);