АЛІ́ЕЎ Гейдар Алі Рза аглы (н. 10.5.1923, г. Нахічэвань),
дзярж. і паліт. дзеяч Азербайджана. Двойчы Герой Сац. Працы (1979, 1983). Скончыў Азерб.ун-т. З 1941 у органах дзярж. бяспекі, СМ Нахічэванскай АССР. У 1950—64 у МДБ, МУС і КДБАзерб. ССР; з 1967 старшыня КДБ пры СМАзерб. ССР. З 1969 1-ы сакратар ЦК КП Азербайджана. У 1982—87 1-ы нам. старшыні СМСССР. Чл. Палітбюро ЦККПСС у 1982—87. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—87. З 3.10.1993 прэзідэнт Азербайджана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФАНСІ́Н (Alfonsin) Рауль Рыкарда (н. 13.3.1926, г. Часкамус, Аргенціна),
дзярж. і паліт. дзеяч Аргенціны. Скончыў Нац.ун-т у г. Ла-Плата (1950). Адвакат, д-р права. З 1945 чл.Грамадз. радыкальнага саюза (ГРС). У 1958—62 дэп.заканад. сходу правінцыі Буэнас-Айрэс, у 1963—66 і 1973—76 дэп.Нац. кангрэса. У перыяд праўлення ваенных (1966—73 і 1976—83) у апазіцыі. З 1983 старшыня Нац.к-та ГРС. У 1983—89 прэзідэнт Аргенціны. Аўтар кніг па паліт. і сац.-эканам. праблемах. Ганаровы д-р шэрагу замежных ун-таў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБАРЦУМЯ́Н Віктар Амазаспавіч (н. 18.9.1908, Тбілісі),
армянскі астраном і фізік; заснавальнік сав.тэарэт. астрафізікі. Акад.АНСССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сац. Працы (1968, 1978). Замежны чл.АН многіх краін. Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). Стваральнік і дырэктар Бюраканскай астрафіз. абсерваторыі (1946). З 1947 прэзідэнтАН Арменіі. Навук. працы па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядз. і тэарэт. фізіцы. Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т.зв. зорныя асацыяцыі). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Тв.:
Проблемы современной космогонии. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЛЫ Канстанцін Рыгоравіч (27.5.1876, г.п. Царычанка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 12.9.1947),
украінскі эканаміст, статыстык. Д-рпаліт. эканоміі і статыстыкі (1911). Акад.АН УССР (1919). Віцэ-прэзідэнтАН УССР (1928—30). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1900), Варшаўскі ун-т (1904). Вёў пед. работу ў Кіеўскім ун-це і Кіеўскім камерцыйным ін-це. У 1943—47 дырэктар Ін-та эканомікі АН УССР. Даследаванні па праблемах эканам.-геагр. развіцця прам-сці Польшчы і Украіны, міграцыі насельніцтва, унутр. і знешняга гандлю, эканомікі страхавання і інш. Аўтар падручнікаў па статыстыцы і эканам. геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБРЫЭ́ЛЬ (Gabriel) Жак Анж (23.10.1698, Парыж — 4.1.1782),
французскі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў свайго бацькі арх. Жака V Габрыэля і ў Акадэміі архітэктуры (з 1718) у Парыжы. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Яго работы рацыянальныя па планіроўцы, выразныя і дакладныя па форме, вытанчаныя па аздобе: Оперны т-р (1748—70), Малы Трыянон (1762—64) і інш. ў Версалі, Ваен. школа (1751—75) у Парыжы. Аўтар планіроўкі і забудовы пл. Людовіка XV (цяпер пл. Згоды; 1755—63) у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ Васіль Аляксеевіч (4.4.1908, с. Судбішча Арлоўскай вобл., Расія — 12.12.1974),
бел. географ. Праф. (1961). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1940 у БДУ. З 1962 прэзідэнтГеагр.т-ва Беларусі. Аўтар сістэмы фіз.-геагр. і геамарфал. раянавання Беларусі, прац па ландшафтах, праблемах Бел. Палесся, гісторыі геаграфіі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР.
Тв.:
Прырода Беларусі: (Фізіка-геагр. агляд). Мн., 1959 (разам з А.Х.Шклярам, В.П.Якушка);
Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. Мн., 1960;
География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЙЛ (Dale) Генры Халет (5.6.1875, Лондан — 22.7.1968),
англійскі фізіёлаг і фармаколаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1914). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1898). З 1914 у Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане (з 1928 дырэктар), у 1940—45 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва, у 1942—46 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі (адначасова ў 1939—59 праф. фізіялогіі Лонданскага ун-та). Навук. працы па вызначэнні механізмаў перадачы нерв. імпульсу. Даследаваў хім. прыроду перадачы нерв. імпульсу праз сінапсы і ролю ў ёй ацэтылхаліну. Нобелеўская прэмія 1936 (разам з О.Лёві).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМІРЭ́ЛЬ (Demirel) Сулейман (н. 1.11.1924, Іслямкёй, пав. Іспарта, Турцыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн.ун-т (1949). У 1964—80 ген. старшыня Партыі справядлівасці. У 1965—71, 1975—77 (з перапынкамі), 1979—80 і ў 1991—93 прэм’ер-міністр Турцыі. Пасля ваен. перавароту 1980 двойчы інтэрніраваны (1980, 1983), апынуўся ў групе палітыкаў, якім была забаронена любая паліт. дзейнасць. Пасля вяртання ў 1983 да парламенцкага праўлення адзін са стваральнікаў, з 1987 ген. старшыня Партыі правільнага шляху (правапераемніцы Партыі справядлівасці). З 1993 прэзідэнт Турцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 20.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне канструявання і вытв-сці ЭВМ. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Брат Г.М.Ждановіча. Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1990 прэзідэнтБел. асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі «Навукова-вытворчае і сацыяльнае развіццё». Навук. працы па інтэнсіўных тэхналогіях вытв-сці дэталей радыёэлектроннай апаратуры. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Технические средства ЭВМ. Элементная и конструктивная база. Мн., 1991 (разам з У.П.Лугоўскім, І.М.Русаком);
Технические средства ЭВМ. Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).
дзеяч франц. і міжнар.прафс. руху. У 1909—40 і 1945—47 ген. сакратар франц.Усеагульнай Канфедэрацыі Працы. Чл.франц. дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. Чл.Міжнар. бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919—40 адзін з лідэраў Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагера Бухенвальд (1943—45). З 1947 старшыня Эканам. савета Францыі. З 1949 віцэ-прэзідэнтМіжнар. саюза свабодных прафсаюзаў і старшыня Міжнар. Савета Еўрап. руху. Аўтар кн. «Раззбраенне» (1927). Нобелеўская прэмія міру 1951.