ВЫСО́КАЯ ГАРА́,

вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Беразіно, 128 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Бобр. 380 ж., 122 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫШАМІ́Р,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 80 км ад Гомеля. 535 ж., 185 двароў (1996). Кормапрадпрыемства. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 4, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯ́ЗЗЕ,

вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на беразе Асіповіцкага вадасх. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 140 км ад Магілёва. 783 ж., 279 двароў (1996). Рыбгас «Свіслач», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБАВІ́ЦА,

вёска ў Струкачоўскім с/с Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г.п. Карма, 128 км ад Гомеля, 78 км ад чыг. ст. Рагачоў. 424 ж., 121 двор (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́БРАЎКА,

вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на ПдУ ад Добруша, 52 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Церахоўка. 290 ж., 158 двароў (1997). Дом культуры, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 6, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУРА́ВІЧЫ,

вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Ліпа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 40 км ад Гомеля. 710 ж., 287 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ДЧА,

вёска ў Хойнаўскім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл., каля вадасх. Жыдча. Цэнтр саўгаса. За 22 км ад горада і чыг. ст. Пінск, 200 км ад Брэста. 706 ж., 232 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАВО́ДСКАЯ СЛАБАДА́,

вёска ў Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдЗ ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Вендрыж. 592 ж., 203 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму.

т. 6, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАГО́РНАЕ,

вёска ў Нагорнаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл., каля шашы Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр калгаса. За 10 км на ПдУ ад Клецка, 150 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Клецк. 422 ж., 223 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка.

т. 6, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛО́НАЎКА,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Адроў. Цэнтр Забалацкага с/с і саўгаса. За 9 км на З ад горада і чыг. ст. Орша, 89 км ад Віцебска. 780 ж., 225 двароў (1997). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.

т. 6, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)