РАСПЛЕ́ЦІН (Аляксандр Андрэевіч) (25.8.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 8.3.1967),
расійскі вучоны і канструктар у галіне радыётэхнікі і электронікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1936). З 1930 у розных НДІ, праектных арг-цыях і ўстановах АНСССР. Навук. працы па радыётэхніцы, электроніцы і стварэнні тэлевіз. апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (24.3.1908, в. Зверавічы Смаленскай вобл., Расія — 2.10.1968),
бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1955). Вучыўся ў Віленскім Віцебскім маст. тэхнікуме (1926—30) у М.Керзіна. Адзін з арганізатараў Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928 — 30). Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Майстар тэматычнай кампазіцыі, батальнага і анімалістычнага жанраў, партрэта. Удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў Дома ўрада Беларусі (бюст М.Фрунзе, 1933), стварыў барэльеф для Дома Чырв. Арміі («Лявоніха», «Мастацкая студыя», 1936) у Мінску і інш. Аўтар партрэтаў Я.Коласа, У.Уладамірскага, У.Кудрэвіча, партрэтнай групы «Максім Горкі і Янка Купала» (усе 1949), скульпт. кампазіцый «Народны паэт БССР Янка Купала» (1950), «Францыск Скарына» (1954). Работы ў галінеманум. мастацтва: гарэльеф «Партызаны Беларусі» для Манумента Перамогі ў Мінску (1954), помнік Ф.Скарыне ў Полацку (1976, устаноўлены ў 1974, Дзярж. прэмія Беларусі 1976). Кампазіцыі вылучаюцца вострай дынамікай, экспрэсіўнасцю, мяккай мадэліроўкай формаў, рытмічнасцю. Партрэты адзначаны тонкай прапрацоўкай дэталей, эмац. выразнасцю. Яго імя прысвоена Мінскаму маст. вучылішчу.
Літ.:
Бойка У.А. Глебаў Аляксей Канстанцінавіч. Мн., 1974.
Т.А.Карповіч.
А.К.Глебаў.А.Глебаў. Максім Горкі і Янка Купала. 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЕЎПАРА́ДКАВАННЕ,
сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі выкарыстання зямлі як сродку вытворчасці і рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з уладаннем і карыстаннем зямлёю. У Рэспубліцы Беларусь З. заснавана на дзярж. і прыватнай уласнасці на зямлю і накіравана на ажыццяўленне зямельнага заканадаўства, арганізацыю землекарыстання, ахову зямель. У сістэму З. ўваходзяць: распрацоўка прагнозаў, рэсп. і рэгіянальных праграм выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў; устанаўленне на мясцовасці межаў адм.-тэр. адзінак; адвод зямельных участкаў, выяўленне новых зямель для с.-г. і інш. асваення; правядзенне тапографа-геадэзічных, картаграфічных, глебавых, геабатанічных і інш. абследаванняў і пошукаў; фарміраванне спец. фонду зямельнага запасу мясц. Саветаў і інш. У адпаведнасці з зямельным заканадаўствам прадастаўленне зямельных участкаў у валоданне, карыстанне і ўласнасць грамадзянам Рэспублікі Беларусь, калгасам, саўгасам і інш.дзярж., каап., грамадскім прадпрыемствам, установам і арг-цыям, а таксама іх канфіскацыя адносяцца да кампетэнцыі мясц. Саветаў. Рэсп. органам дзярж. кіравання ў галіне З. з’яўляецца Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры СМ Рэспублікі Беларусь. Дзеючым заканадаўствам прадугледжана выдача спец. дазволаў (ліцэнзій) розным суб’ектам гаспадарання (незалежна ад форм уласнасці) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці ў галіне З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРША́ЦКІ (Аляксандр Львовіч) (25.10.1885, г. Адэса — 16.9.1972),
бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1952), праф. (1935). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). У 1944—56 у Бел. лесатэхн. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнал. метадаў разліку аптымальных рэжымаў рэзання драўніны і іх практычным выкарыстанні. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Даведнік па разліку рэжымаў рэзання драўніны» (1962) і «Рэзанне драўніны» (1975, разам з Н.І.Цвятковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФО́НІН (Міхаіл Іванавіч) (11.11.1908, Масква — 7.11.1990),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н.(1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1932). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну, з 1952 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу (пад яго кіраўніцтвам выведзена 11 сартоў). Распрацаваў новыя спосабы вырошчвання лёну, тэхналогію яго камбайнавай уборкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ГМУТ (Ала Іосіфаўна) (н. 12.5.1929, г. Харкаў),
украінскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1980). Працуе ў галінеўсх.-слав. і эксперыментальнай фанетыкі, культуры мовы; даследуе інтанацыю спантаннага маўлення, пытанні інтанацыйнай і групавой выразнасці мовы сродкаў масавай інфармацыі. Пад яе кіраўніцтвам зроблена параўнальнае даследаванне інтанацыі бел., рус. і ўкр. моў — «Тыпалогія інтанацыі маўлення» (у сааўт., 1977), апісала бел. прасодыю, разгледзела асаблівасці пабуджальнай інтанацыі і інтанацыі паведамлення ў бел. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЕЎ (Аляксей Кузьміч) (н. 21.3.1932, с. Новастарбеева Мічурынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі. Д-рхім.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і тэрмахім. кінетыцы элементаарган. злучэнняў, хіміі комплексных злучэнняў. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.:
Структура и энергетика карбонилов металлов. Мн., 1986;
Химия газогетерогенных систем элементоорганических соединений. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДА́ЛЬ ДЭ ЛА БЛАШ ((Vidal de la Blache) Поль) (22.1.1845, г. Пезнас, Францыя — 5.4.1918),
французскі географ; заснавальнік франц.геагр. школы. Даследаванні ў галінефіз. геаграфіі і геаграфіі насельніцтва. Аўтар вял. атласа па геаграфіі і гісторыі свету (карты па стараж., сярэдніх вякоў і новай гісторыі, геаграфіі мацерыкоў і краін). Навук. працы абагульнены ў кн. «Прынцыпы геаграфіі чалавека» (1922). Па яго ідэі і пад яго кіраўніцтвам пачата падрыхтоўка шматтомнай працы па сусветнай геаграфіі.
вучоны ў галіне марфалогіі, радыебіялогіі і цытагенетыкі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі, з 1987 — радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўзроставай анатоміі нерв. сістэмы чалавека і жывёл, радыяцыйнай марфалогіі і эмбрыялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность пра старении. Мн., 1984 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНШТЭ́ЙН (Самуіл Барысавіч) (н. 3.11.1911, г. Баргузін, Бурація),
рускі вучоны-славіст. Д-рфілал.н. (1946). Праф., чл.-кар.Балг. і Македонскай АН. Асн. працы ў галінеслав. і балканскага мовазнаўства. У манаграфіях «Нарыс параўнальнай граматыкі славянскіх моў» (т. 1, 1961) і «Нарыс параўнальнай граматыкі славянскіх моў: Чаргаванні. Іменныя асновы» (т. 2, 1974) даследуюцца праблемы марфаналогіі і лінгвістычнай геаграфіі, паслядоўна выкарыстоўваецца матэрыял бел. літаратурнай і дыялектнай моў.