вёска ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., на р. Лоша, на аўтадарозе Варняны—Жодзішкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнУ ад г.п. Астравец, 226 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Солы. 586 ж., 201 двор (1996).
Вядомы з 1-й пал. 16 ст.З 1563 мястэчка Віленскага пав.ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі, у Варнянскай вол. Віленскага пав. У 19 — пач. 20 ст. ўласнасць Дамейкаў. У 1880-я г. 147 ж., 21 двор, касцёл. З 1922 у Польшчы, у Віленскім пав.З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Астравецкага р-на. У 1962—65 у Смаргонскім р-не. У 1970 — 377 жыхароў.
2 сярэднія школы (бел. і літоўская). Культурна-асв. цэнтр, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл.
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. З 1901 чл.РСДРП, з 1903 бальшавік. Чл.ЦК партыі ў 1907—27, чл. Палітбюро ЦК у кастр. 1917 і ў 1921—26. У 1902—17 (з перапынкамі) у эміграцыі. 3 крас. 1917 у Расіі. Пасля ліпеньскага крызісу 1917 разам з У.І.Леніным хаваўся ў Разліве. У кастр. 1917 выступаў супраць узброенага паўстання, у ліст. — за ўрадавую кааліцыю з меншавікамі і эсэрамі. У 1917—26 старшыня Петраградскага Савета. У 1919—26 старшыня выканкома Камінтэрна. У 1925 на 14-м з’ездзе ВКП(б) крытыкаваў паліт. справаздачу ЦК, якую рабіў І.В.Сталін. У ліст. 1926 выключаны з партыі. Асуджаны па справах «Маскоўскага цэнтра» (1935, на 10 гадоў турмы) і «Трацкісцка-зіноўеўскага цэнтра» (1936, расстраляны). Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Яўген Піліпавіч) (7.3.1918, в. Чарэя Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.11.1991),
генерал арміі (1972). Герой Сав. Саюза (1985). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1941), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1936. Удзельнік сав-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну зкастр. 1941 на Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Паўд.-Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, вызвалення Украіны, Польшчы, Усх.-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі. У 1972—80 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1980 камандуючы войскамі БВА, з 1985 галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі — нам. міністра абароны СССР, з 1989 ваен. інспектар-саветнік. Чл.ЦККПБ у 1981—86. Бюро ЦККПБ у 1981—85. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—89. Аўтар кн. «Перамогі нязгаснае святло» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІЕ́СКУ ((Iliescu) Іон) (н. 3.3.1930, г. Алтэніца, Румынія),
палітычны і дзярж. дзеяч Румыніі. Скончыў Бухарэсцкі політэхн. і Маскоўскі энергет. (1954) ін-ты. У 1946—60 займаў пасады ў ЦК Саюза камуніст. моладзі (СКМ). З 1957 дэп.Вял.нац. сходу (ВНС). У 1967—71 1-ы сакратар ЦК Саюза камуніст. моладзі і міністр па справах моладзі. З 1968 чл., з 1971 сакратар ЦКРум. КП. У 1979—84 старшыня Нац. савета воднай гаспадаркі, чл. урада, у 1979—80 чл.Дзярж. савета Румыніі. За выступленні супраць палітыкі Н.Чаўшэску ў 1984 выведзены зЦКРум. КП і ўрада, пазбаўлены статуса дэп. ВНС. Працаваў дырэктарам Бухарэсцкага выд-ванавук.-тэхн. л-ры. З 26.12.1989 старшыня Савета Фронту нац. выратавання, створанага пасля звяржэння Чаўшэску. З 1990 старшыня Часовага савета нац. згоды. У 1990—96 прэзідэнт Румыніі.
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер. Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж. акадэміі, заг. аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разам з Г.П.Акілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЕ́ЎСКІ (Язэп Пятровіч) (11.1.1888, г. Заслаўе Мінскай вобл. — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР, педагог. Правадз.чл. Інбелкульта (1924). Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1914). З 1915 выкладчык Мінскага настаўніцкага ін-та, чл.культ.-асв. гуртка «Наш край», з 1917 — арг-цыі «Маладая Беларусь» пры ін-це. Удзельнік 1-га Усерас. з’езда па асвеце (жн. 1918, Масква). З 1919 чл.пед. рады Мінскага бел.пед. ін-та. У 1919—20 выкладчык Мінскай бел. гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі, зжн. 1920 чл.КП(б)Б, заг. аддзела сац. выхавання Наркамасветы БССР. З 1926 нам. старшыні і чл. Прэзідыума Інбелкульта, у 1929—31 рэктар БДУ, канд. у чл.ЦВКБССР. З 1932 нам. дырэктара Ін-та чырв. прафесуры (Масква). 15.6.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ IV, Карэл I Чэшскі (Karl IV, Carel I; 14.5.1316, Прага — 29.11.1378),
кароль Чэхіі (з 1346), герм. кароль (з 1347), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» [1355—78], кароль Бургундыі (з 1365). З дынастыі Люксембургаў. Сын чэш. караля Яна. У 1334—46 рэгент у Чэхіі, 11.7.1346 выбраны чэш. каралём. Умацоўваў каралеўскую ўладу (у т. л. ў Германіі праз прыняцце Залатой булы 1356), апіраўся на гандл.-рамесніцкія колы, сярэднюю і дробную шляхту. Пры ім Чэхія стала гал. дзяржавай «Свяшчэннай Рым. імперыі», а Прага фактычна яе сталіцай (садзейнічаў інтэнсіўнаму буд-ву ў горадзе, у т. л. Карлава моста цераз р. Влтава, у 1348 засн. Пражскі, або Карлаў, ун-т). Далучыў да ўладанняў Люксембургаў ч. Верхняга Пфальца, землі ў Цюрынгіі, Саксоніі, Ніжнія Лужыцы, у 1373 Брандэнбург (страчаны пасля яго смерці), з дапамогай дынастычнага шлюбу ўмацаваў сувязі з Польшчай і Венгрыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧА́ГА,
ганчарны выраб, вял. гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. На Беларусі вядомы вузкагорлыя і шыракагорлыя К. Вузкагорлыя былі пашыраны ў 10—1-й пал. 13 ст. ў час гандлю звізант. гарадамі паўн. і зах. ўзбярэжжа Чорнага м. і выкарыстоўваліся для дастаўкі вадкіх прадуктаў (алею, віна і інш.). Формай былі падобныя на ант.амфары (якія таксама наз. К.) з пукатым тулавам, 2 вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль плоскім дном. Рэшткі К. знойдзены пры раскопках амаль ва ўсіх бел. гарадах. Аздабляліся лінейным арнаментам; часта на К. трапляюцца літары і словы. Шыракагорлыя паліваныя К. былі пашыраны з 14—16 ст. Мелі масіўнае пукатае тулава з плоскім дном з 2 дугападобнымі ручкамі. У іх трымалі соленыя грыбы, агуркі, зерне і інш. У наш час К. выйшлі з ужытку.
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1966). З 1969 дырыжор, з 1970 гал. дырыжор Муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Маскоўскай філармоніі. З 1969 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1986 праф.). Пры яго ўдзеле ў Муз. т-ры адноўлены пастаноўкі опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1969), «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (1972), «Багема» Дж.Пучыні (1973), балета «Папялушка» С.Пракоф’ева (1971), пастаўлены оперы «Алека» С.Рахманінава і «Маўра» І.Стравінскага (1973). Кіраваў пастаноўкай опер «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1982) і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1983) у Венскай оперы і інш. 2-я прэмія на 1-м Міжнар. конкурсе маладых дырыжораў Фонду Г.Караяна (Зах. Берлін, 1969). Дзярж. прэмія Расіі 1988. З 1990 жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЎЗІУС ((Clausius) Рудольф Юліус Эмануэль) (2.1.1822, г. Кашалін, Польшча — 24.8.1888),
нямецкі фізік, адзін з заснавальнікаў тэрмадынамікі і кінетычнай тэорыі газаў. Чл.-кар. Берлінскай АН (1876), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1878). Скончыў Берлінскі ун-т (1848). Праф. Цюрыхскага (з 1857), Вюрцбургскага (з 1867) і Бонскага (з 1869) ун-таў. Навук. працы ў галіне малекулярнай фізікі, тэорыі цеплавых машын, тэарэт. механікі і матэм. фізікі. Адначасова з У.Томсанам даў адну з першых фармулёвак другога закону тэрмадынамікі (1850), увёў паняцце энтрапіі, тэарэтычна абгрунтаваў сувязь паміж зменай т-ры плаўлення (кіпення) і зменай ціску (гл.Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне). Распрацаваў тэорыю палярызацыі дыэлектрыкаў, сфармуляваў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Літ.:
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 159—202;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 235—238.