ПІ́НСКІ БА́НКАЎСКІ КАЛЕ́ДЖЗасн. 30.10.1944 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як улікова-крэдытны тэхнікум, з 2.9.1997 — банкаўскі каледж. Навучанне па спецыяльнасці банкаўская справа (2000/01 навуч.г.) вядзецца па 2 узроўнях. Першы дае сярэднюю спец. адукацыю па асн.адукац. праграме з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст»; другі — сярэднюю спец. адукацыю па прафес.адукац. праграме павышанага ўзроўню з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст» са спецыялізацыямі «міжнар. банкаўскія аперацыі» і «прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці». Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЕЛЬЕ́С (Хуан Хуанавіч) (8.4.1900, г. Херас, Іспанія — 25.8.1972),
іспанскі і рас. мікрабіёлаг і фармаколаг. Акад.АМНСССР (1969), чл.-кар. Акадэміі медыцыны Іспаніі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1921). З 1930 дырэктар Ін-та клінічных даследаванняў у Мадрыдзе, з 1936 нач.сан.-мед. службы Рэсп. арміі, потым статс-сакратар аховы здароўя Іспанскай рэспублікі. З 1939 у СССР. З 1943 у Ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМНСССР. Навук. працы па біял. стандартызацыі фармацэўтычных і біяпрэпаратаў, сульфаніламідах, пытаннях лек. устойлівасці мікробаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСНА́К,
у беларусаў даўняе хлебнае печыва ў выглядзе тоўстага бліна. Пяклі з жытняй мукі без закваскі, на содзе і сыроватцы. Цеста замешвалі крута, як на хлеб; выпякалі на патэльні. Спечаны П. пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам; елі замест хлеба. Часам П. пяклі з хлебнага цеста, якое не падышло, з тоўчанай варанай бульбы і мукі, а таксама з рашчыненага на бліны, крута замешанага цеста. Пяклі П. і спецыяльна на квас. Месцамі П. наз. недакіслы хлеб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ЛЬДАЎСКІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе, за 2 км на ПнУ ад в. Рамальдава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўж. 3,7 м, шыр. 3 м, выш. 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб’ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана зПнЗ на ПдУ. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад зЗах. Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЧУ́К (Пётр Лукіч) (20.5.1893, г. Высокае Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.5.1969),
генерал-маёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). Ў арміі з 1912, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну на Зах. і Паўд. франтах нам. камандзіра кав. палка 1-й коннай арміі, з 1921 камандзір кав. брыгады, дывізіі. У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, 1-м Прыбалт. франтах: камандзір палка, брыгады, дывізіі, інспектар кавалерыі фронту. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРНЯ́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км ад г.п. Астравец, 216 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Гудагай, на шашы, што звязвае Варняны з Астраўцом. 1336 ж., 481 двор (1995).
У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 1391. У 1397 належалі вял.кн.ВКЛ Ягайлу і перададзены Віленскаму капітулу. У 16 ст. належалі Пронскім, Свірскім, Чыжам, з канца 16 ст. да 1860 — Абрамовічам, потым — Снядэцкім і Хамінскім. З 1688 мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 1880-я г. 249 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв.З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Астравецкага р-на. У 1962—65 у Ашмянскім р-не. У 1970 — 1284 жыхары.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Варнянскі архітэктурны ансамбль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУ́Н (Міхась) (сапр.Блошкін Міхаіл Фёдаравіч; 8.11.1908, Мінск — 17.2.1938),
бел. пісьменнік. Скончыў курсы пры Мінскім бел.пед. тэхнікуме (1928). З 1929 настаўнічаў. Працаваў у газ. «Чырвоная Полаччына», у Дзярж. выд-ве БССР і газ. «Літаратура і мастацтва». У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Сібіры. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1925. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная (зб-кі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некат. вершы напісаны пад уплывам У.Маякоўскага. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нац.-рэв. вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на бел. мову раманы М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1936), Л.Первамайскага «Ваколіцы» (1931, зЗ.Астапенкам), Ф.Панфёрава «Брускі» (1932, з Т.Кляшторным), вершы А.Пушкіна, Маякоўскага, Э.Багрыцкага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Язэп Аляксандравіч) (7.1.1897, г. Барысаў — 22.4.1937),
дзярж. дзеяч БССР. Зсак. 1918 у Смаленску ў штабе Чырв. гвардыі, удзельнік задушэння стракапытаўскага мяцяжу. Звер. 1918 ваен. камісар Магілёўскага і Лепельскага ваен. Саветаў. Звер. 1920 нар. камісар па ваен. справах БССР, адначасова з 1921 нар. камісар унутр. спраў і нам. старшыні ЦВК і СНКБССР. Удзельнічаў у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР. У 1924 у складзе Часовага Бел. Бюро ЦК РКП(б) па ўзбуйненні тэр. Беларусі. У 1924—27 старшыня СНКБССР, у 1924—25 чл.РВССССР. З 1927 чл. Прэзідыума ВСНГСССР і старшыня праўлення Цукратрэста СССР, з 1932 на Д. Усходзе. Чл.ЦБ у 1920—22, ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924, чл.ЦВКБССР у 1920—27 і СССР у 1924—29. Ва ўмовах масавых рэпрэсій скончыў жыццё самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІ́ДАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз’езд». За 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва, Зкм ад Дняпра. 747 ж., 288 двароў (1994).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 16 ст., у 1600 сяло ў складзе маёнтка Тайманава Рэчыцкага пав.З 1742 у т.зв. Быхаўскім графстве, з 1772 у Старабыхаўскім (Быхаўскім) пав.Рас. імперыі. У 1880 у Абідавічах 790 ж.З 1924 цэнтр сельсавета ў Журавіцкім р-не, з 1935 у Доўскім (Журавіцкім), з 1956 у Быхаўскім р-не. У 1969 — 883 ж
Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, гандлёвы цэнтр. За 3 км на ПдЗ гарадзішча зарубінецкай і калочынскай культур (2 ст. да н.э.—3 ст.н.э.).