у стараж.-інд. міфалогіі і ў індуізме багіня прыгажосці, шчасця, кахання і багацця, жонка бога Вішну і маці бога кахання Камы.
Паводле аднаго з міфаў, Л. ўзнікла з вод першабытнага акіяна. Ўяўлялася жанчынай, што сядзіць на лотасе, які лічыцца яе сімвалам. Разам з Вішну яна ўвасабляе асн. пачаткі і стыхіі быцця. Сваім нараджэннем з акіянскіх вод Л. нагадвае Афрадыту, здольнасцю да шчаслівых прадвызначэнняў — усходнебалцкую багіню шчасця і лёсу Лайму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Іван Іванавіч) (1894, г. Пскоў, Расія — 29.3.1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1915 на Зах. фронце. Летам 1915 арганізаваў і ўзначаліў бальшавіцкую ячэйку ў Навабеліцкім гарнізоне. З сакавіка 1917 чл. Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, зкрас. 1917 чл. Палескай арг-цыі РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 ваен. камісар Гомеля, нач. Гомельскага гарнізона. У канцы 1918 старшыня Слуцкага пав. рэўкома. Зстудз. 1919 старшыня Гомельскай пав.ЧК. Загінуў у час стракапытаўскага мяцяжу 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАТУ́НДРА,
занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу. Пашырана ў субарктычным поясе Паўн. паўшар’я. Лясныя ўчасткі прадстаўлены пераважна рэдкалессямі з дрэвамі выш. 2—8 м, якія ўтвораны найчасцей лістоўніцамі, елкамі і некат. відамі бярозы, з карлікавай бярозкай і часам ядлоўцам у падлеску, з зялёнымі імхамі і ягелямі ў наглебавым покрыве. Рэдкалессі чаргуюцца з бязлеснымі ўчасткамі: на павышэннях рэльефу — хмызняковымі, плямістымі, мохава-лішайнікавымі тундрамі, у паніжэннях — узгорыстымі, гіпнавымі і інш. балотамі. Гл. таксама Лесатундравая зона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1865 у Магілёве
(яго уладальнік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 меў 2 паравыя машыны (72 к.с.),
у 1895 — паравы кацёл. У 1913 працавала 50 рабочых. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 з магутнасцю 1,4 млн. дал піва за год. У 1966 уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабе соладу магутнасцю 3300 т за год. З 1986 — участак № 1 Магілёўскага з-да напіткаў, з 1997 — цэх № 1 у дзярж.ВА «Магілёўаблхарчпрам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАНКААДВО́Д,
прыстасаванне для аховы будынкаў, прамысл., трансп., с.-г. і інш. збудаванняў ад прамых удараў маланкі.
Складаецца зметал. стрыжня або троса, які ўзвышаецца над аб’ектам і злучаны з надзейным зазямленнем. Ахоўная зона М. з адным верт. стрыжнем мае форму конуса, радыус асновы якога роўны вышыні М. Правады зазямлення выбіраюцца так, каб не плавіліся токам маланкі пры адводзе зараду ў зямлю. М. часам няправільна наз. громаадводам. Метад аховы ад навальнічных разрадаў з дапамогай М. прапанаваў Б.Франклін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ЦКАЯ МЕТАЛУРГІ́ЧНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Адна з першых на Беларусі, дзейнічала ў 1768—90 ва ўрочышчы Рудня каля Маларыты Брэсцкай вобл.). Выпускала лемяшы, калёсныя восі, малаткі, кувалды, кухонныя прыборы. Мела вадзяныя рухавікі, домну для атрымання чыгуну змясц. руды, 2 домны для перапрацоўкі чыгуну ў сталь і 2 плавільныя печы для адліўкі форм з гатовага металу. На тэр. мануфактуры дзейнічаў медны з-д па выпуску катлоў для вінакурэння. У 1780 працавала 180 рабочых, выпушчана 18 тыс. пудоў жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛРУ́НІ ((Mulroney) Браян) (н. 20.3. 1939, г. Бе-Камо, Канада),
канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. Ганаровы д-рюрыд.н. Адвакат. З 1955 чл., у 1983—93 старшыня Прагрэс.-кансерватыўнай партыі. З 1983 дэп. парламента. У 1984—93 прэм’ер-міністр Канады. Выступаў за цеснае эканам. супрацоўніцтва з ЗША, у 1988 падпісаў кан.-амер. пагадненне аб свабодным гандлі. Пасля рэферэндуму 26.10.1992, які не падтрымаў яго папраўкі да канстытуцыі з мэтай вырашэння пытання аб статусе прав. Квебек, пайшоў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАМЕ́РЫ (ад мана... + грэч. meros частка),
нізкамалекулярныя рэчывы, малекулы якіх здольныя ўзаемадзейнічаць паміж сабой ці з малекуламі інш. рэчыва з утварэннем палімера. Адрозніваюць М. полімерызацыйныя і полікандэнсацыйныя. Пераважную большасць М. полімерызацыйнага тыпу складаюць злучэнні зкратнымі сувязямі (напр., алефіны, дыенавыя вуглевадароды, альдэгіды, нітрылы) ці з цыклічнымі групоўкамі (напр., аксіды алефінаў, лактамы, лактоны). Полікандэнсацыйныя М. — злучэнні, малекулы якіх маюць аднолькавыя (напр., дыаміны, дыкарбонавыя к-ты) ці розныя (напр., аксікіслоты, амінакіслоты) функцыян. групы. Гл. таксама Полімерызацыя, Полікандэнсацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛБА,
летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ЮНА́ЦКІ ДЗЕНЬ (МЮД),
інтэрнацыянальнае свята моладзі, якое праводзілася ў 1915—45 паводле рашэння Бернскай міжнар. канферэнцыі моладзі (крас. 1915) з мэтай мабілізаваць моладзь свету на барацьбу за мір, супраць захопніцкіх войнаў. Адзначаўся масавымі дэманстрацыямі і мітынгамі. 1-ы МЮД праведзены 3.10.1915 (у Расіі ў вер. 1917). З 1916 святкаваўся ў 1-ю нядзелю вер., з 1932—1 верасня. У 1919—43 праводзіўся пад кіраўніцтвам Камуністычнага інтэрнацыянала моладзі. З 1945 замест МЮД штогод 10 ліст. адзначаецца Сусв. дзень моладзі.