балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. і Салігорскім р-не Мінскайвобл., у вадазборах рэк Лань і Цна. Пл. 32,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 18,8 тыс.га. Глыб. торфу да 2 м, сярэдняя 1 м. Часткова асушана: выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць асакова-травяныя чорнаалешнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РЫЧЫ,
вёска ў Вяляціцкім с/с Барысаўскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр саўгаса. За 32 км ад Барысава, 103 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Прыяміна. 588 ж., 193 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — царква (мяжа 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Створаны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п.Івянец. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. У Вял.Айч. вайну на тэр. раёна ўтворана Івянецка-Налібоцкая партызанская зона. З 8.1.1954 раён у Маладзечанскай, з 20.10.1960 — у Мінскайабл. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Валожынскаму і Стаўбцоўскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Кірыла Аляксеевіч) (31.3.1891, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскайвобл. — 12.5.1980),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У 1931—41 у інспекцыі пяхоты РСЧА. У Вял.Айч. вайну на камандных пасадах на Зах., Сталінградскім, Данскім франтах, у 1942—47 нач. Упраўлення Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛЫ́,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і акц.т-ва. За 14 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Хвоева. 349 ж., 132 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАЗА́,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Лагойск—в. Ілья. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 45 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Смалявічы. 900 ж., 310 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1809—60 у мяст. Лагойск (цяпер г. Лагойск Мінскайвобл.). Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 працавала каля 50 чал. Выпускала да 50 і больш тыс. аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНА,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе г.п. Плешчаніцы — в. Зембін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 82 км ад Мінска, 44 км ад чыг. ст. Барысаў. 587 ж., 199 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі селішчы позняга феадалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МАНЬ,
возера ў Стаўбцоўскім р-не Мінскайвобл., у бас.р. Нёман, за 38 км на ПнЗ ад г. Стоўбцы, у паўд.ч. Налібоцкай пушчы. Пл. 0,92 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр 1,1 км. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Уздоўж берагоў зарастае. Упадаюць р. Блюшка і меліярац. канал, выцякае р. Кроманка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШЧЫНА СЛАБАДА́,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на Пн ад горада і 25 км ад чыг. ст. Барысаў, 96 км ад Мінска. 494 ж., 209 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў.