АЗЁМША (Іван Паўлавіч) (1851, в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1916),
бел.нар. казачнік. У рэпертуары Азёмшы паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст. і касмаганічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету і чалавека, пра душу, замагільнае жыццёі г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зайздроснага папа, прагнага багацея і спрытнага мужыка («Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп», «Завісны багатыр», «Вада памагла», «Хаўрус» і інш.). З 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911) 32 запісаны ад Азёмшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ (Фёдар Аляксандравіч) (29.2.1920, в. Веркала Архангельскай вобл. — 14.5.1983),
рус. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар тэтралогіі «Прасліны» (раманы «Браты і сёстры», «Дзве зімы і тры леты», «Шляхі-дарогі», «Дом», 1958—78; за першыя тры Дзярж. прэмія СССР 1975) пра жыццёрус.паўн. вёсак у гады Вял.Айч. вайны і пасля яе; аповесцяў «Бязбацькаўшчына» (1961), «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970), «Алька» (1972), «Мамоніха» (1980), п’есы «Адзін бог для ўсіх» (1962), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕННАПАЛО́ННЫЯ,
у міжнародным праве асобы, што ўваходзяць у асабовы склад узбр. сіл і апалчэння, партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення, якія ў час ваен. канфлікту трапілі пад уладу варожай дзяржавы. Рэжым ваеннапалонных вызначаны Гаагскімі канвенцыямі 1899 і 1907 аб законах і звычаях вайны, а таксама Жэнеўскай канвенцыі 1949, удзельнікам якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Абыходжанне з ваеннапалоннымі пры ўсіх абставінах павінна быць гуманнае, без дыскрымінацыі. Замах на жыццё і фізічную недатыкальнасць ваеннапалонных, на іх чалавечую годнасць не дапускаецца. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць ваеннаслужачых за дрэннае абыходжанне з ваеннапалоннымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНОВІ́Ч (Адольф Усцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1991 у час. «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1957. З 1970 выступае як празаік. Паказвае жыццё сучаснай бел. вёскі, складанае і супярэчлівае, няпростыя чалавечыя лёсы. Сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей — асн. пафас лепшых яго твораў, якія вызначаюцца дакладнымі псіхал. партрэтамі герояў, увагай да выразных дэталяў, жывой нар. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕК,
1) тое, што стагоддзе.
2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.
3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.
4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал.эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.
навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску ў 4 серыях: 1-я — фізіка, матэматыка, інфарматыка; 2-я — хімія, біялогія, геаграфія; 3-я — гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права; 4-я — філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. Перыядычнасць серый 3 разы на год. Асвятляе дасягненні бел. вучоных у розных галінах Навук. вынікі іх сумесных даследаванняў з вучонымі інш. краін. Публікуе крытыка-бібліягр. агляды і рэцэнзіі, інфармацыю пра навук.жыццё ф-таў БДУ, навук. канферэнцыі і дыскусіі, абарону канд. і доктарскіх дысертацый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕЧЕ́РНЯЯ ГАЗЕ́ТА»,
штодзённая грамадска-паліт. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 18.9(1.10).1912 да 11(24).6.1915 у Вільні на рус. мове. Асвятляла міжнар. і ўнутр.жыццё, дзейнасць урада і Дзярж. думы, падзеі 1-й сусв. вайны. Выступала за буржуазна-дэмакр. рэформы, культ.-нац. самавызначэнне народаў Расіі, інфармавала пра рабочы і сял. рух на Беларусі і ў Літве. Прыхільна ставілася да бел.нац. руху, падтрымлівала газ. «Наша ніва» ў яе палеміцы з рус. і польск. выданнямі. Бачыла ў сац. і духоўным абуджэнні беларусаў значны культ. набытак чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (17.9.1840, г. Ялта, Украіна — 31.1.1873),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім і Пецярбургскім ун-тах. У 1858 пазнаёміўся з М.Г.Чарнышэўскім (да 1861 быў яго асабістым сакратаром і даверанай асобай). Дэбютаваў аўтабіягр. дылогіяй «Маё дзяцінства» (1861) і «Маё юнацтва» (1862). Друкаваўся ў час. «Время», «Современник», «Русское слово», «Колокол», «Будильник» і інш.
У 1863 пераехаў у Маскву. Асн. тэмай яго творчасці стала жыццё люмпен-пралетарыяту, сац. «дна»: зб. «Маскоўскія норы і трушчобы» (т. 1—2, 1866—69, з А.І.Левітавым), «Багна» (1870).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗІ́ (сапр.Мінгазееў) Ібрагім Зарыфавіч
(4.2.1907, в. Старыя Карамалы, Татарстан — 21.2.1971),
татарскі пісьменнік. Пісаў на рус., тат. і башк. мовах. Першыя творы ў друку з’явіліся ў 1930-я г. У апавяданнях і аповесцях жыццё рабочай моладзі і калгаснай вёскі, падзеі Вял.Айч. вайны (зб-кі «Іх было трое», 1945; «Мы яшчэ сустрэнемся», 1947, і інш.). Працоўныя будні, разнастайныя аспекты жыцця сучаснікаў адлюстраваны ў аўтабіягр. трылогіі «Незабыўныя гады» («Дзяцінства», «Хлеб, вінтоўка і каханне», «Калі мацнеюць крылы», 1949—66), рамане «Звычайныя людзі» (1955). Выступаў як літ. крытык, перакладчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАЎДЭА́МУС»
(ад лац. gaudeamus будзем радавацца),
сярэдневяковая песня на лац. мове, гімн студэнтаў. Пачынаецца словамі «Gaudeamus igitur, juvenes dum sumus» («Будзем радавацца, пакуль мы юныя»); усхваляе жыццё, маладосць і навуку. У яе аснове песня 13 ст., упершыню надрукавана ў 1776. У 1781 апрацавана ням. вандроўным паэтам К.В.Кіндлебенам і стала папулярным студэнцкім гімнам у Германіі і інш. краінах Еўропы, у т. л. ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі, а таксама ў ЗША. Мелодыю «Гаўдэамус» выкарыстоўвалі кампазітары Ф.Ліст, І.Брамс, А.Кос-Анатольскі, Э.Гумпердынк (опера «Гаўдэамус») і інш.