ГО́РЫН (Генадзь Сцяпанавіч) (н. 7.9.1938, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне трактарабудавання і механізацыі сельскай гаспадаркі. Д тэхн. н. (1987), праф. (1990). Скончыў БПІ (1961). У 1964—84 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1988 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы па абгрунтаванні цягаваэнергет. параметраў мабільных энергет. сродкаў для с.-г. вытворчасці.

Тв.:

Перспективные мобильные энергетические средства (МЭС) для сельскохозяйственного производства. Мн., 1982 (у сааўт.).

т. 5, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМУ́ЛКА ((Gomółka) Крысціна) (н. 8.4.1954, г. Гданьск, Польшча),

польскі гісторык. Скончыла Гданьскі ун-т (1977). Д габілітаваны (1993). У 1978—93 працавала ў Ін-це эканам. і гуманітарных навук, з 1993 — у політэхн. ін-це ў Гданьску. Даследуе гісторыю беларусаў паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі, паліт. эканам. і культ. жыццё сучаснай Беларусі, бел. дыяспару. З 1993 рэдактар польска-бел. час. «Dyskusja» («Дыскусія»).

Тв.:

Białorusini w II Rzeczypospolitej. Gdańsk, 1992.

т. 5, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́ЧКА (Мікалай Цітавіч) (н. 5.1.1937, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне птушкагадоўлі. Д с.-г. н. (1991). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. Медыцыны (1062). З 1969 на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (у 1977—96 дырэктар). Навук. працы па развядзенні, селекцыі і ўзнаўленні с.-г. птушкі ва ўмовах інтэнсіўных тэхналогій.

Тв.:

Производство мяса уток. Мн., 1984;

Системы ведения сельского хозяйства Республики Беларусь. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 5, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛА́ДЫШАЎ (Міхаіл Ціханавіч) (н. 10.1.1938, с. Стара-Сяславіна Тамбоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1974 у Новасібірскім ун-це, з 1988 у Бел. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. працы па механіцы вадкасцей і матэм. мадэліраванні адкрытых і напорных патокаў. Распрацаваў тэарэт. асновы нелінейнай выліч. гідраўлікі.

Тв.:

Численное моделирование неустановившихся течений в открытых руслах // Водные ресурсы. 1981. № 3.

т. 5, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЬБЕРГ (Самуіл Іосіфавіч) (27.10.1898, г. Дубна Ровенскай вобл., Украіна — 28.1.1992),

бел. мікрабіёлаг. Д мед. н. (1956), праф. (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1924). З 1924 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1934 працаваў у Маскве, Бішкеку. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па туберкулёзе, воспе, ранавых інфекцыях, удасканаленні процітуберкулёзнай вакцынацыі з дапамогай вакцыны БЦЖ.

Тв.:

БЦЖ в профилактике туберкулеза. Фрунзе. 1970 (разам з Я.​А.​Фінкелем).

т. 5, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́РКІН (Уладзімір Васілевіч) (н. 1.1.1931, в. Любавічы Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д біял. н. (1988). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1953). У 1960—90 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (з 1981 заг. лабараторыі). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі ўзнаўлення буйн. раг. жывёлы, імуналагічных праблемах узнаўлення ў жывёлагадоўлі, штучным асемяненні.

Тв.:

Воспроизводство // Справочник по скотоводству. Мн., 1984;

Организация воспроизводства сельскохозяйственных животных. Мн., 1985 (разам з В.​С.​Антанюком, Л.​Г.​Бязлюднікавым).

т. 6, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУ́НІНА (Ларыса Аляксандраўна) (25.7.1914, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 18.10.1981),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла. Д тэхн. н. (1968), праф. (1970). Скончыла БПІ (1938), дзе працавала з 1946, з 1976 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па даследаванні механізмаў утварэння сілікатных матэрыялаў і распрацоўцы новых відаў шкла і сіталаў са спец. ўласцівасцямі.

Тв.:

Минералообразование в процессе кристаллизации шлакосодержащего ситалла пироксенового состава (у сааўт.) // Эксперимент в области технического минералообразования (у сааўт). М., 1975.

т. 6, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗІМІ́РСКАЯ (Іна Іванаўна) (н. 29.4.1937, в. Чырвоная Зорка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. педагог. Д пед. н. (1992), праф. (1993). Скончыла Гродзенскі пед. ін-т (1959). Настаўнічала. З 1971 у Бел. пед. ун-це. З 1994 у БДУ. Даследуе праблемы маральна-эстэт. выхавання вучняў, прафес. падрыхтоўкі настаўнікаў школ.

Тв.:

Нравственно-эстетическое воспитание школьников. 2 изд. Мн., 1988 (разам з К.​У.​Гаўрылавец);

Мышленне учителя и пути его формирования. Ч. 1—2. Мн., 1992.

т. 7, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМАЧЭ́ЎСКІ (Вячаслаў Віктаравіч) (15.2.1887, Ташкент — ?),

бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д мед. н. (1941), праф. (1938). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1914; г. Тарту). У 1934—50 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1955 у Ленінградскім сан.-гігіенічным ін-це. Навук. працы па патагенезе, клініцы, дыягностыцы, прафілактыцы інфекц. хвароб, праблемах алергіі.

Тв.:

Прырода інфекцыйных хвароб і мерапрыемствы па барацьбе з імі. Мн., 1952.

т. 8, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮКО́ВІЧ (Фёдар Трафімавіч) (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д с.-г, н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.

Тв.:

Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.

т. 8, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)