А́НЧЫКАЎ (Рыгор Аляксандравіч) (н. 27.1.1914, с. Верхнія Цімярсяны Цыльнінскага р-на Ульянаўскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1939 у Сав. Арміі, з 1956 інструктар ЦККПБ. У 1966—72 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Працуе пераважна ў галіне камернай і хар. музыкі. Аўтар санаты для скрыпкі і фп., прэлюдый і варыяцый для фп., хароў на словы бел. паэтаў (А.Русака, М.Алтухова), рамансаў, апрацовак чуваш. нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАГЛЕ́БСКІ (Леанід Аляксандравіч) (н. 6.4.1912, г. С.-Пецярбург),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1970), праф. (1972). Скончыў ун-т імя Стафана Баторыя ў Вільні (1938). З 1944 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцяў забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАХ (Анатоль Аляксандравіч) (1917, Мінск — 1.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах. і Варонежскім франтах. Сяржант Волах у жн. 1943 з групай разведчыкаў знішчыў у раёне г. Зянькоў Палтаўскай вобл. аўтамашыну з афіцэрамі, здабыў важныя дакументы. У вер. 1943 пры вызваленні г. Лебядзін Сумскай вобл. на браневіку сярод першых уварваўся ў горад і вёў бой з ворагам. Загінуў у разведцы на шляху да Дняпра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА (Алег Аляксандравіч) (н. 19.7.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н.(1987), праф. (1989). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962), працуе ў ім. Навук. працы па лясной таксацыі, імітацыйным мадэляванні і геаінфармацыйных сістэмах у лясной гаспадарцы. Распрацаваў кірункі камп’ютэрызацыі, праграмнае забеспячэнне па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку лясной гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
Научно-технические достижения в лесоустройстве за рубежом и их использование в Белоруссии. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРГЕ́ЙЧЫК (Леанід Аляксандравіч) (н. 31.10.1941, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел. аграрным ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах распрацоўкі рабочых органаў і сродкаў аўтаматызацыі бульбаўборачных машын.
Тв.:
Устойчивость системы автоматического вождения самоходного картофелеуборочного комбайна (разам з Л.І.Бурганскай, В.П.Буяшовым) // Трактары и сельхозмашины. 1985. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАРЭ́НКА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 20.7.1934, в. Варатын Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.пед.н. (1980), праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1974). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1956). З 1983 рэктар Мазырскага пед. ін-та. Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні зместу і структуры матэм. дысцыплін для ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и геометрия. Мн., 1989 (разам з А.А.Дадаянам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЖАЦ (Макс Аляксандравіч) (16.4.1891, Віцебская вобл. — 1942),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1919). У 1924—30 у БДУ, у 1932—41 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні ядраў вочных рухальных нерваў, прафілактыцы траўмаў вачэй, этыялогіі і лячэнні трахомы, арганізацыі дапамогі хворым на вочныя хваробы.
Тв.:
Профессиональные повреждения и заболевания глаз. Мн., 1937;
Аб найбольш небяспечных хваробах вачэй. Мн., 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАНАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (12.1.1856, г. Екацярынбург, Расія — 10.8.1919),
расійскі гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1912). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1878). З 1890 праф. гісторыі і права Дэрпцкага (Тартускага), з 1914 Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па гісторыі сялянства, дзяржавы і царквы ў Расіі, стараж.-рус. права, асн. з іх — «Улада маскоўскіх гасудароў» (1889), «Нарысы па гісторыі вясковага насельніцтва ў Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII ст.» (1898), «Нарысы грамадскага і дзяржаўнага ладу Старажытнай Русі» (1907).
бел. педагог: Д-рпед.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Азерб.ін-тфіз. культуры (1957). З 1962 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, з 1995 — прарэктар. Даследуе праблемы тэорыі і методыкі фіз. выхавання, спарт. трэніроўкі, масавай фіз. культуры. Аўтар прац «Фізічная падрыхтоўка школьніка» (1980), «Сёння і кожны дзень» (1983), «Фізічнае выхаванне ў школе» (1988, з Я.М.Ворсіным), «Стадыён у двары» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЖЫ (Іван Аляксандравіч) (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.