кодэкс феад. права Грузіі, складзены ў 1705—08 пад кіраўніцтвам цара Картлі Вахтанга VI. Складаюцца з вытрымак з Бібліі, візант., арм. і груз. законаў і ўласна Улажэння Вахтанга VI. Вахтанга законы юрыдычна аформілі прыгоннае права; фактычна дзейнічалі па ўсёй Грузіі, а некаторыя законы — і пасля далучэння Грузіі да Расіі (пач. 19 ст).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙНКА, Падвейка,
рака ў Беларусі, у Лагойскім р-не Мінскай вобл., правы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Роўнядзь, цячэ папаўн. схілах Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да в. Пячное цячэ праз лес, далей да вусця (9,4 км) каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1963аб цывільнай адказнасці за шкоду,
міжнародны акт, прыняты на міжнар. дыпламатычнай канферэнцыі па цывільнай адказнасці за ядзерную шкоду 29.4—19.5.1963. У сувязі з тым, што ядзерныя аб’екты з’яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі, канвенцыя прадугледжвае абсалютную адказнасць за ядзерную шкоду незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці віны. Заключаны акт канферэнцыі падпісаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК МИ́НСКОГО ГУБЕ́РНСКОГО ЗЕ́МСТВА»,
часопіс. Выдаваўся ў 1914—15 у Мінску на рус. мове. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі і меліярацыі, лясной справы, эканам. жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і сената па земскіх справах. Апублікаваў агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады, нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся». Выйшла 20 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ТРЫК»,
бел. народны танец. Муз. памер . Характэрна паступовае павелічэнне тэмпу да вельмі хуткага. Выканаўцы парамі трайным крокам рухаюцца па крузе, потым кружацца паасобку, то разыходзячыся, то збліжаючыся. Зафіксаваны пісьменнікам У.Караткевічам у Аршанскім і Рагачоўскім р-нах і падрабязна апісаны ім у рамане «Дзікае паляванне караля Стаха».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛО́НЬ, Булонь-сюр-Мер (Boulogne-sur-Mer),
горад на Пн Францыі. Засн.стараж. рымлянамі. 96 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт у прал. Па-дэ-Кале. Пасажырскія зносіны з Дуўрам і Фолкстанам (Вялікабрытанія). Буйны рыбалавецкі і рыбапрамысл. цэнтр. Суднабудаванне, металаапр., металург., цэм., хім., ільноапрацоўчая, тэкст.прам-сць. Музей. Турызм. Арх. помнікі 12—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НКІН (Барыс Васілевіч) (н. 16.7.1922, с. Аксінніна Маскоўскай вобл.),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц.Ін-т (1947). З 1950 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па радыётэхніцы і электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Самуіл Мендэлевіч) (1872, г. Марыупаль, Украіна — 12.3.1938),
бел.сав. отарыналарынголаг. Д-р медыцыны (1902). Скончыў Харкаўскі ун-т (1897). У 1906—16 заг. ЛОР-лячэбніцы Харкаўскага шпіталя, з 1925 заг. кафедры ЛОР-хвароб Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па вывучэнні склеромы.
Тв.:
Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мн., 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАЎЗРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ,
сукупнасць вытв. працэсаў па аддзяленні ад масіву часткі горнай пароды з адначасовым яе раздрабненнем і перамяшчэннем пры дапамозе ўзрыву. Уключаюць бурэнне зарадных поласцяў (шпураў, свідравін, камер), размяшчэнне ў іх зарадаў выбуховых рэчываў (зараджанне), забіванне і ўзбуджэнне зарадаў (ініцыіраванне ўзрыву). Выкарыстоўваюць пры разведцы і здабычы карысных выкапняў, буд-ве плацін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСТАМА́НТЭ КО́ДЭКС,
адна з найбольш значных кадыфікацый міжнар. прыватнага права. Прыняты 20.2.1928 у Гаване на 6-й Панамерыканскай канферэнцыі. Названы па прозвішчы складальніка — А.Бустамантэ-і-Сірвена. Уключае 437 артыкулаў, у якіх разглядаюцца пытанні міжнар. цывільнага, гандлёвага, крымінальнага права і міжнар. працэсу. Б.к. ратыфікаваны шэрагам амер. краін, у інш. выкарыстоўваецца судамі пры «мэтазгоднасці».