салёнае возера ў Паўд. Амерыцы, на мяжы Перу і Балівіі, у Цэнтр. Андах; самае вял. высакагорнае возера на зямным шары (на выш. 3812 м). Пл. 8,3 тыс.км². Даўж. 150 км, шыр. да 70 км, глыб. да 304 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання, берагі парэзаныя, месцамі стромкія, густа парослыя трыснягом. У возера ўпадае 45 рэк (найб.р. Раміс) і ручаёў, сцёк па р. Дэсагуадэра ў воз. Паапо. Замярзае каля берагоў. Т. — рэшткі вялікага стараж. вадаёма. Рыбалоўства. Суднаходства. Найб. горад і порт — Пуна (Перу). На паўд.-ўсх. беразе і астравах помнікі стараж.-індзейскай культуры ціаўанака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РЫ (Chari, Shari),
рака ў Цэнтр. Афрыцы. Утвараецца зліццём рэк Уам і Грыбінгі, якія пачынаюцца ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы; большая ч. цячэння ў межах Рэспублікі Чад (часткова з’яўляецца граніцай паміж Чадам і Камерунам). Упадае ў воз.Чад, з прытокам Лагоне ўтварае агульную дэльту. Даўж. (ад вытокаў р. Уам) 1450 км, пл.бас. каля 700 тыс.км². Паводка ў летні дажджлівы сезон, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у асеннія месяцы. Сярэдні расход вады 1230 м³/с. Суднаходная ад г. Батангафа на р. Уам (больш за 860 км). Рыбалоўства. На Ш. — г. Нджамена (сталіца Чада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМА́Л,
паўвостраў на ПнЗах. Сібіры, паміж Байдарацкай і Обскай губамі Карскага м., у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе Расіі. Даўж. 700 км, шыр. да 240 км, пл. 122 тыс.км². Паверхня раўнінная, выш. да 84 м. Складзены пераважна з пясчана-гліністых марскіх, на Пд — ледавіковых адкладаў. Паўсюдна пашырана шматгадовая мерзлата. Мноства азёр (Ярато, Ямбуто, Нейто і інш.), шматлікія формы крыягеннага рэльефу. На Пн — арктычная тундра, у цэнтр. раёнах — забалочаная мохава-лішайнікавая і хмызняковая расліннасць; на Пд — лістоўнічная лесатундра. Радовішчы газу. Аленегадоўля, паляванне, рыбалоўства. На беразе Обскай губы — пас. Новы Порт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура пач. бронзавага веку (мяжа 3—2-га тыс. да н.э. — 1200 г. да н.э.) на тэр. Прыбайкалля, Прыангар’я, у вярхоўях Лены і нізоўях Селенгі. Назва ад пахаванняў у б. Глазкоўскім прадмесці г. Іркуцка. Вядома па невял. могільніках (ад 1 да 8 пахаванняў). Пахавальны абрад — у неглыбокіх ямах на спіне ў выцягнутым становішчы, радзей з сагнутымі нагамі; на апошнім этапе ў скурчаным становішчы. Асаблівасць пахаванняў — арыентацыя ўздоўж ракі, часцей галавой уверх па цячэнні. Асн. занятак — рыбалоўства. Насельніцтва карысталася каменнымі і касцянымі прыладамі і зброяй. З’явіліся першыя метал. вырабы: нажы, рыбалоўныя кручкі, іголкі, шылы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАХА́НСКАЕ ХА́НСТВА,
татарская феад. дзяржава са сталіцай у Астрахані. Узнікла ў выніку распаду Залатой Арды, адасобілася ў 1459—60. Асн. занятак насельніцтва — качавая жывёлагадоўля, паляванне, рыбалоўства. Уладу хана абмяжоўвалі феадалы. Падданае насельніцтва плаціла хану ясак. Барацьба за Астраханскае ханства паміж Крымскім ханствам і Нагайскай Ардой прывяла ханства да збліжэння з Расіяй і падпісання ў 1533 саюзнага дагавора. У 1554 рас. ўрад, зацікаўлены ў выхадзе да Каспійскага м., з дапамогай войска паставіў на чале Астраханскага ханства свайго васала Дэрвіш-Алі. Намаганне апошняга выйсці з-пад залежнасці ад Масквы выклікала новы паход рас. войскаў. У 1556 Астраханскае ханства далучана да Рас. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́РАХ (Aspius aspius),
рыба сям. карпавых. Пашыраны ў бас. Паўночнага, Балтыйскага, Чорнага, Каспійскага і Аральскага мораў. Жыве на раўнінных ч. рэк, радзей у праточных азёрах. Трымаецца адзін, у невял. чародкі збіраецца ў час нерасту і ўвосень. На Беларусі трапляецца ва ўсх.вял. і сярэдніх рэках, некат. праточных азёрах. Нар. назвы: шэрах, бялізна, бялюга, беляспер, дзяляпер, шэраспер, жэраспер, жэрасель, жэрасць, белясць.
Даўж. цела да 80 см, маса да 12 кг. Цела светлае, серабрыстае, прадаўгаватае, пляскатае. Спінны і хваставы плаўнікі шэрыя з цёмнымі канцамі, астатнія чырванаватыя. Палаваспелы ў 4—5 гадоў. Маляўкі кормяцца ракападобнымі, доннымі беспазваночнымі; дарослы — драпежнік: корміцца рыбай і інш. дробнымі жывёламі. Аб’ект рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РА, інгры,
народ прыбалтыйска-фінскай этнамоўнай групы, які насяляў тэр. басейна р. Нява і частку паўд. узбярэжжа Фінскага заліва (гл.Іжорская зямля). Упершыню ў летапісах згадваецца пад 1228. На думку даследчыкаў, назва паходзіць ад левага прытока Нявы р. Іжора (Inkere, Ingere) або ад асабістага княжацкага імя Ігар ці Інгвар. Моўныя даследаванні даюць падставу меркаваць, што І. з’яўляецца часткай карэлы. У 11—1-й пал. 12 ст. землі І. ўвайшлі ў склад Наўгародскай зямлі, потым паводле дагавора 1617 адышлі да Швецыі, у 1702—03 вернуты ў склад Расіі. Асн. заняткі — рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Да пач. 20 ст. захоўвалі сваю мову, моцна асіміляваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРВЕ́ЖСКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж Скандынаўскім п-вам і а-вамі Шэтлендскімі, Фарэрскімі, Ісландыя, Ян-Маен, Мядзведжы. Абмывае зах. берагі Нарвегіі. Пл. 1340 тыс.км². Найб.глыб. 3970 м. Аддзелена ад Атлантычнага ак. падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтлендскія а-вы; найб.глыб. над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Т-ра вады ў лют. 2—7 °C, у жн. 8—12 °C. Салёнасць 34—35,2%». Праз Н.м. ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прылівы паўсутачныя (да 3,3 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Тронхейм, Нарвік, Тромсё (Нарвегія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСІ́ДСКІ ЗАЛІ́Ў.
На ПнЗ Індыйскага ак., каля берагоў Паўд.-Зах. Азіі. Адасоблены Аравійскім п-вам. На У, праз Армузскі прал. і Аманскі зал., злучаецца з Аравійскім м.Пл. 240 тыс.км². Даўж. 926 км, шыр. 180—320 км, глыб. да 115 м. Каля берагоў шмат астравоў (Бахрэйн і інш.), у паўд.ч. — каралавых рыфаў. Упадае р. Шат-эль-Араб.Рыбалоўства. Здабыча жэмчугу. На шэльфе і ў раёнах, прылеглых да П.з., — вял. паклады нафты (гл.Персідскага заліва нафтагазаносны басейн). Гал. парты: Фао, Басра (Ірак), Абадан, Бендэр-Хамейні (Іран), Эль-Кувейт (Кувейт), Рас-Танура (Саудаўская Аравія), Манама (Бахрэйн), Ум-Саід (Катар), Абу-Дабі, Дубай, (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙДА,
горад на Пд Лівана. Адм. ц. мухафазы Паўд. Ліван. Вядомы з 4-га тыс. да н.э.; адзін з найстараж. фінікійскіх гарадоў-дзяржаў. Да 16 ст.наз. Сідон. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на Міжземным м., канцавы пункт нафтаправода з Саудаўскай Аравіі, вузел аўтадарог. Прам-сцьнафтаперапр. і харчовая. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цытрусавыя, аліўкі, вінаград, збожжавыя). Рыбалоўства. Археал. музей. Арх. помнікі: руіны фінікійскага храма і некропаля (10—5 ст. да н.э.); руіны замка св. Людовіка (12 ст.) і замка крыжаносцаў (13 ст.); вял. мячэць, караван-сарай (16—18 ст.). У горадзе і наваколлі — лагеры палесцінскіх бежанцаў.