від танічнага верша (гл.Танічнае вершаскладанне), у якім колькасць складоў паміж моцнымі націскнымі складамі (іктамі) ад 0 да 3—4. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, а ў 3-складовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Т. займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам (аднолькавая або прыблізна аднолькавая колькасць акцэнтаў — апорных рытмічных націскаў у вершаваных радках). У бел. паэзію Т. увялі ў пач. 20 ст. Я.Купала і М.Багдановіч. Прыклад 4-іктнага Т. ў Я.Купалы:
Я табе́, зямля мая пра́дзедаў маіх.
Не патра́плю нічо́га жале́ць на све́це,
На свет цэ́лы гато́ў твой прыго́н апе́ці
І ўзнясці́ паса́д на магі́лішчах тваі́х.
(«Для зямлі прадзедаў маіх...»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́ННАЯ СУ́ВЯЗЬ,
перадача на адлегласць моўнай інфармацыі; відэлектрасувязі. Забяспечвае вядзенне вусных перамоў паміж абанентамі, якія знаходзяцца на любой адлегласці. Ажыццяўляецца шляхам пераўтварэння гукавых ваганняў у эл. сігналы ў мікрафоне тэлефоннага апарата абанента, які гаворыць, перадачы гэтых сігналаў па лініях правадной ці радыёсувязі і іх адваротнага пераўтварэння ў гукавыя ваганні тэлефонам абанента, які слухае. Перадача тэлеф. паведамленняў адбываецца па правадных, кабельных, радыёрэлейных, валаконна-аптычных лініях сувязі; камутацыя каналаў Т.с. (злучэнне і раз’яднанне абанентаў) — аўтам. і ручным спосабамі на тэлефонных станцыях. У Расіі гарадскія тэлеф. станцыі пачалі дзейнічаць з 1882, на Беларусі — з 1896; міжгародняя лінія Т.с. Мінск—Смалявічы—Барысаў пабудавана ў 1908. Гл. таксама Сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЕЛЬ (Humulus),
род кветкавых раслін сям. каноплевых. 4 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — Х. звычайны (H.lupulus). Трапляецца па вільготных лясах, хмызняках, берагах рэк.
Адна- і шматгадовыя двухдомныя травяністыя расліны. Сцёблы даўж. да 10 м, павойныя, рабрыстыя, полыя, на зіму адміраюць. Лісце супраціўнае, акруглае, лопасцевае.
Кветкі дробныя, аднаполыя, мужчынскія — у мяцёлчатых, жаночыя — у коласападобных суквеццях. Прыкветкі жаночага суквецця пасля цвіцення разрастаюцца і ўтвараюць суплоддзі — «шышкі». Плод — арэшак. «Шышкі» Х. звычайнага маюць да 22% смалістых рэчываў (лупулін), выкарыстоўваюцца ў піваварнай прам-сці, замест дражджэй пры хлебапячэнні, як антысептык у медыцыне. Сцёблы маюць грубае валакно, ідуць на корм жывёле. Тэхн., дэкар., эфіраалейныя, лек., валакністыя, прыпраўныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКО́РЫЯ (Cichorium),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і як заносныя ва ўмераных паясах. На Беларусі 1 від — Ц. звычайная (C. intybus). Трапляецца на сухіх лугах, пустках, каля дарог. Інтрадукавана Ц. салатная, або эндывій (C. endivia).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы галінастыя. Лісце чаргаванае, ніжняе — ад перыстараздзельнага да зубчастага, верхняе — ланцэтнае. Кветкі блакітныя, радзей ружовыя ці белыя, сабраныя ў шматлікія кошыкі. Плод — сямянка. Ц. звычайная выкарыстоўваецца ў медыцыне, для атрымання сурагату кавы (патоўшчаныя карані), спірту, ужываецца ў ежу як салата. Харч., тэхн., лек., меданосныя расліны.
В.М.Прохараў.
Цыкорыя: 1 — звычайная; 2 — яе культурная форма; 3 — разнавіднасці цыкорнай салаты (а — эндывій; б — эскарыёл).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТЫ́ЧНАЯ ЗБРО́Я,
відстралковай зброі, у якой куля з канала ствала выштурхоўваецца сілай ціску сціснутага паветра ці інш. газу (найчасцей вуглякіслага).
Паводле спосабаў стварэння павышанага ціску П.з. падзяляецца на: спружынна-поршневую з аднаразовым, шматразовым і папярэднім напампоўваннем і пнеўмабалонную. Кулі чашападобныя (свінцовыя) і круглыя (свінцовы шрот і метал. шарыкі), калібр 4,5, 5,0, 5,6 і 6,0 мм; далёкасць палёту кулі да 400 м, пач. скорасць -300 м/с. У Еўропе вядомая з 1430. Сучасную П.з. звычайна вырабляюць у выглядзе дакладных копій пашыраных баявых вінтовак, пісталетаў, рэвальвераў і нават пісталетаў-кулямётаў. Выкарыстоўваюць для навучання стральбе, палявання на дробную дзічыну (эфектыўная далёкасць стральбы каля 40 м), падводнага палявання. Гл. таксама Паляўнічая зброя.
В.І.Вараб’ёў.
Да арт.Пнеўматычная зброя: а — сістэмы пнеўматычнай зброі (1 — спружынна-поршневая з бакавым рычагом узводу; 2 — спружынна-поршневая з падствольным рычагом узводу; 3 — адна- і шматразовага напампоўвання; 4 — папярэдняга напампоўвання са зменнымі паветранымі балонамі); б — пнеўматыкі-імітатары баявой зброі (1 — пнеўмабалонны пісталет, ЗША; 2 — шасцізарадная пнеўмабалонная вінтоўка, Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ННЕў філасофіі,
акт мыслення, пры дапамозе якога класіфікуецца, упарадкоўваецца і ацэньваецца змест быцця і пазнання. Заключаецца ў папарным супастаўленні аб’ектаў з мэтай выяўлення іх адносін; пры гэтым істотным з’яўляюцца ўмовы, або асновы П., — адзнакі, якія дэтэрмінуюць магчымыя адносіны паміж прадметамі. Найб. важны і просты тып адносін, якія выяўляюцца праз П. — адносіны тоеснасці і адрознення. Паводле адносін парадку П. звычайна звязвацца з іерархічнымі класіфікацыямі прадметаў, а П. па ўласцівасцях — з т.зв. разбіваннямі на класы абстракцый.
П. ў літаратуры — мастацкі прыём, пабудаваны на супастаўленні прадметаў ці з’яў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога; найб. пашыраны відтропа. Граматычна афармляецца з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў («як», «нібы», «быццам», «няйначай» і інш.), творным склонам назоўніка, апісальным зваротам, інтанацыйнай (бяззлучнікавай) сувяззю. Бываюць разгорнутыя П., дзякуючы якім падрабязна характарызуецца пэўная з’ява. Асобны від П. — адмоўнае П., у якім пры знешнім проціпастаўленні двух паняццяў ці з’яў наглядаецца іх глыбокае ўнутр. супастаўленне: «Не каліна над вадою // Пахіліла голле — // Плача маці сярод поля, // Праклінае долю» (П.Трус). Ад П. паходзяць паралелізм, метанімія, метафара, сінекдаха, гіпербала, літота і інш. Гутарковай мове ўласцівы ўстойлівыя, або нар. П.: «чысты як сляза», «чорны як сажа» і інш. У л-ры часам увесь твор — адно разгорнутае П., напр., верш М.Багдановіча «Зразаюць галіны таполі адну за адной...». П. робіць тэкст твора па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным, выяўляе мастакоўскую своеасаблівасць паэта, яго стаўленне да таго, што адлюстроўваецца ў творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫСТА́ЙЛ (англ. freestyle вольны стыль). 1) Ф. на лыжах — сумяшчэнне скораснага спуску з гор на лыжах з акрабатыкай, відлыжнага спорту. Уключае 3 дысцыпліны: могул — скорасны спуск па ўзгорыстай трасе даўж. 200—270 м з выкананнем 2 розных скачкоў; акрабатычныя скачкі з 2-метровага трампліна з выкананнем акрабатычных фігур (сальта, піруэты і інш.); лыжны балет — спуск з гор з выкананнем розных фігур (крокі, вярчэнні, павароты і інш. з музычным суправаджэннем).
Звесткі пра танцы на лыжах вядомы з 1920-х г. (Германія). Лыжны балет пашырыўся ў Еўропе з пач. 1930-х г., у ЗША — у 1960-я г. Акрабатычныя скачкі на лыжах развіваюцца з 1950-х г. Камітэт па Ф. пры Міжнар. федэрацыі лыжнага спорту засн. ў 1978 (каля 40 краін; 1999). Спаборніцтвы на Кубкі свету і Еўропы праводзяцца з 1978, чэмпіянаты свету і Еўропы — з 1986. У праграме Алімп. гульняў могул з 1992, акрабатычныя скачкі з 1994. Найб. развіты Ф. у ЗША, Канадзе, Расіі, Францыі і інш.
На Беларусі Ф. развіваецца з 1987. Федэрацыя Ф. засн. ў 1992. Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся бронз. прызёры Алімп. гульняў А.Грышын (2002), Дз.Дашчынскі (1998), уладальніца Кубка свету (2002) А.Цупер, уладальнікі Кубка Еўропы А.Парфянкоў (1992) і В.Вераб’ёў (1995), сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (2001) А.Слівец, бронз. прызёры Ю.Раковіч (1995), А.Ткачэнка (1996) і інш. 2) Від праграмы ў сноўбордзінгу — тэхн. катанне, насычанае акрабатычнымі скачкамі.
3) Раздзел кікбоксінгу, другая назва — фул-кантакт (поўны кантакт) з лоў-кікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці і Расіі (Пскоўская вобл.), правы прыток р. Усвяча (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 90 км, у межах Беларусі каля 87 км. Пл. вадазбору 598 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Сіціна Гарадоцкага р-на, цячэ праз 7 азёраў (у т. л. Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага узв., нізоўе на Суражскай нізіне. Асн. прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева). Упадае ва Усвячу каля в. Любань Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл.
Даліна да в. Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шыр. 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя або сярэдне стромкія, выш. 4—8 м, месцамі да 20 м. Пойма двухбаковая, нярэдка забалочаная, шыр. 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шыр. ракі ў межань 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Берагі часцей спадзістыя, месцамі стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с, на веснавы перыяд прыпадае 68% гадавога сцёку. У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Беларусі (месца яго росту ніжэй за воз. Ведрынскае аб’яўлена помнікам прыроды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМАЛЁЎКАдэкаратыўная, арнаментальныя ці сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя фарбамі на розных частках арх. збудаванняў (манум.-дэкар. Р.), рэчах хатняга ўжытку (мэбля, посуд і інш.), ювелірных вырабах, творах маст. і сувенірнага прызначэння і інш.; віддэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету вядома Р. па кераміцы, дрэве, метале, лаках і інш. (гл.Жостаўская размалёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Растоўская фініфць, Фядоскінская мініяцюра, Хахламская размалёўка). На Беларусі манум.-дэкар. Р. вядома з 11 ст. (фрэскі на сценах храмаў), з 16 ст. адзін з найб. пашыраных відаў манументальнага жывапісу. З 15 ст. вядома Р. па шкле (гл.Шкло мастацкае), з 17 ст. — батык. У 18 ст. Р. дэкарыравалі вырабы Свержанскай фаянсавай мануфактуры і Целяханскай фаянсавай мануфактуры. Р. эмалямі па метале і фарфоры (фініфць) аздаблялі дэталі абкладаў кніг, крыжы, літургічны посуд і інш. Здаўна ў побыце беларусаў вядомы пісанкі. З канца 19 ст. Р. вылучылася ў самаст.віднароднага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў, ёю аздаблялі інтэр’еры жылля, хатняе начынне, мэблю. У 1-й пал. 20 ст. пашырылася Р. па дрэве, паперы, тканіне, шкле (гл.Агоўскія куфры, Агоўская размалёўка, Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанска-дзісенскія дываны). З 2-й пал. 20 ст. размаляваныя рэчы дэкар.-прыкладнога і сувенірна-маст. характару (насценныя пано, кухонныя наборы, куфэркі, цацкі і інш.) выпускаюць прадпрыемствы маст. прам-сці (гл.Мастацкіх вырабаў вытворчасць), ствараюць нар. майстры. Манум.-дэкар. Р. пашырана ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў.
Літ.:
Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986;
Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Я.М.Сахута.
Да арт.Размалёўка. Лекіф з выявай Афрадыты з лебедзем. Каля 490 да н.э.Да арт.Размалёўка. П.Пучкоў. Куфэрак «Від на храм Хрыста Збавіцеля, 1920 г.». Фядоскіна. Расія. 1994.Да арт.Размалёўка. Коўш. Беларусь. 16 ст.Да арт.Размалёўка. І.Баранюк. Паляўнічы страляе ў аленя. Гуцульская кафля. Пач. 20 ст.Да арт.Размалёўка. А.Макоўчык. Размалёўка па шкле. Бярозаўскі раён Брэсцкай вобл. 1960-я г.Да арт.Размалёўка. Дз.Цубер. Куфэркі. Горад Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобл. 1987.Да арт.Размалёўка. Я.Драздовіч. Дыван 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАРЭ́ЛЬ (франц. aguarelle ад лац. agua вада),
фарбы, разведзеныя на вадзе (звычайна з раслінным клеем) і прызначаныя для жывапісу, а таксама від жывапісу, твор, выкананы ў тэхніцы акварэлі гэтымі фарбамі. Асн. якасці акварэлі — празрыстасць, чысціня і яснасць колеру. Акварэль спалучае асаблівасці жывапісу і графікі. Спецыфічныя прыёмы — размывы і зацёкі, якія ствараюць эфект рухомасці і трапятлівасці.
Акварэль (з дамешкам бяліл, гл.Гуаш) была вядомая ў Стараж. Егіпце, Кітаі, Японіі. У 15—17 ст. служыла пераважна для расфарбоўкі гравюр, чарцяжоў, эскізаў карцін і фрэсак, выкарыстоўвалася і самастойна (пейзажы А.Дзюрэра, галандскіх і фламандскіх мастакоў). З 18 ст. пашырылася ў пейзажным жывапісе. З’явіліся прафес. мастакі-акварэлісты. У 19 ст. распаўсюдзілася ў Англіі (У.Тэрнер, Р.Бонінгтан), Францыі (Э.Дэлакруа, А.Дам’е), Расіі (К.Брулоў, А.Іваноў, У.Бяхцееў, А.Астравумава-Лебедзева, А.Фанвізін, М.Урубель).
На Беларусі выкарыстоўвалася ў 15 ст. ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у 17—18 ст. — для расфарбоўкі гравюр. У 19 — пач. 20 ст. жанравыя карціны і пейзажы ў тэхніцы акварэлі стваралі Л.Альпяровіч, С.Богуш-Сестранцэвіч, Я.Дамель, К.Кастравіцкі, М.Кулеша, Н.Орда, І.Пешка, Ф.Рушчыц; у 1920—30-я г. — А.Астаповіч, В.Волкаў, У.Кудрэвіч, М.Лебедзева, М.Філіповіч. Пазней традыцыйная акварэль атрымала развіццё ў творчасці Л.Лейтмана, А.Волкава, В.Цвіркі, І.Сталярова. Новы этап развіцця акварэлі азначыўся на пач. 1960-х г. Арганізуюцца ўсесаюзныя (1965) і рэсп. (1966) выстаўкі, ствараюцца групы мастакоў акварэлі, фарміруюцца школы акварэлі (гл.Віцебская школа акварэлі). Пашырэнне выяўл. сродкаў, тэхн. прыёмаў, мастацкіх манер прывяло да вызначэння спецыфікі акварэльнага вобраза. Акварэль зацвердзілася як самастойны від жывапісу. Шырокую вядомасць атрымалі творы А.Паслядовіч, У.Стальмашонка, З.Літвінавай, П.Драчова, Г.Шутава, Ф.Гумена, І.Пратасені, Г.Паплаўскага, Ф.Кісялёва, В.Паўлаўца, Л.Марчанкі.
Літ.:
Беспалый А. Беларуская акварэль. Мн., 1989.
У.І.Рынкевіч.
Да арт.Акварэль. М.Урубель. Партрэт Т.С.Любатовіч у ролі Кармэн. 1890-я г.Да арт.Акварэль. Л.Марчанка. Бэз. 1994.Да арт.Акварэль. І.Пратасеня. Набат 1863. К.Каліноўскі і Марыся. 1990.Да арт.Акварэль. Г.Паплаўскі. Буслы Браслаўшчыны. 1994.Да арт.Акварэль. В.Паўлавец. Стажкі. 1991.Да арт.Акварэль. Э.Дэлакруа. Стрэл (фантазія). 1832.